Фабрыка… ў заводзе

Фабрыка… ў заводзе

_DSC9738Ці магчыма такое? Так, магчыма, калі размова ідзе пра фабрыку фасоўкі, што на працягу года працуе на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”. — Асноўная прадукцыя, што выпускаецца на нашым прадпрыемстве, — цукар, упакаваны ў мяхі па 50 кг і пакеты па 1 кг, — каменціруе намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Ігар Іванавіч Балтрамяюк. — Пашыраем асартымент і па відах цукру, і па фасоўцы. Цукар у пакетах сіне-бела-аранжавага колеру пад гандлёвай маркай “Sweet line” заняў сваё месца на паліцах магазінаў, прычым не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У апошнія гады геаграфія экспарту значна пашырылася. Асноўная прадукцыя прадаецца ў Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Азербайджан, Малдову, Туркменістан, Узбекістан, Таджыкістан, Латвію, Польшчу, Манголію і нават ЗША. Экспарт салодкай прадукцыі займае звыш 50% ад агульнага аб’ёму прадаж. Расфасоўваем цукар ці ў мяхі, ці ў пакеты паводле патрэб зак_DSC9625азчыка. — Прадаваць цукар не толькі ў мяхах па 50 кг, але і ў меншай, больш зручнай упакоўцы, планавалі даўно, — расказвае начальнік участка гатовай прадукцыі Віталь Уладзіміравіч Каракозаў. — Побач з асноўнымі карпусамі прадпрыемства ўзвялі будынак, у якім устанавілі неабходнае абсталяванне італьянскай і чэшскай вытворчасці. Фабрыка фасоўкі ў пакеты, у мяхі і комплекс бястарнага захоўвання аб’яднаны ў так званы ўчастак гатовай прадукцыі, у_DSC9716 якім на сённяшні дзень працуе 82 чалавекі. Летась у маі ўведзена ў эксплуатацыю фабрыка фасоўкі. Тут упакоўваецца салодкі тавар у папяровыя пакеты па 0,9, 1, 2 кг, сцікі па 5 г, а таксама жэліруючы прадукт. — Падавацца можа як з завода, так і з сіласоў, — расказвае тэхнік-тэхнолаг Мікалай Міхайлавіч Барысюк. — Пакуль трапіць у пакетафарміруючыя машыны, ён “падарожнічае” па транспарцёры даўжынёй 198 м, які шчыльна зачынены спецыяльным каўпаком з аргшкла. Гэтая мера дазваляе выключыць любы кантакт прадукцыі з пабочнымі прадметамі. Потым з бункераў цукар падаецца на машыны. Іх тут чатыры. Аўтаматыка цукар узважвае, засыпае ў пакеты, заклейвае, падае на канвеер, а грузчыкі ўпакоўваюць на паддоны. Калі ўсё ідзе, як кажуць, без сучка і задзірынкі, то фабрыка фасоўкі “выдае” да 200 т расфасаванай прадукцыі ў суткі. Абсталяванне найноўшае, усё аўтаматызавана па максімуму. — Калі гаварыць пра аўтаматызацыю, — уключаецца ў гутарку Віталь Каракозаў, — дык сёлета тут плануецца яшчэ шэраг мерапрыемстваў. Прынамсі, будуць аўтаматызаваны працэсы складзіравання на паддоны, палетаванне і транспарціраванне цукру з другога паверха на першы і ў вагоны, што зменшыць долю ручной працы ўкладчыкаў-упакоўшчыкаў. — Працаваць на фабрыцы мне вельмі падабаецца, — кажа аператар лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі Вера Васільеўна Чаргінец. — Умовы створаны выдатныя: устаноўлена аспірацыйная сістэма (меньш цукровага пылу), заўжды падтрымліваецца камфортная тэмпература паветра як зімой, так і летам; з кафэ прывозяць гарачыя абеды, калі ёсць неабходнасць, у пакоі прыёму ежы можна разагрэць у мікрахвалевай печы свае стравы, заварыць чай; ёсць у будынку душавыя, раздзявальні, туалеты. Да таго ж здзельна-прэміяльная сістэма аплаты працы заахвочвае нас выпускаць як мага больш якаснай прадукцыі. Ёсць на фабрыцы свае перадавікі. Гэта ўкладчык-упакоўшчык Аляксандр Аляксандравіч Кашалюк, аператар пакетафарміруючай машыны Сяргей Часлававіч Красько, аператар лініі сцікаў Сяргей Аляксандравіч Радчук, грузчык Сцяпан Максімавіч Вакуліч, вадзіцель аўтапагрузчыка Аркадзь Рыгоравіч Козік, наладчыкі Яўген Уладзіміравіч Варабей і Вадзім Іванавіч Глебік, нарадчыцы-кладаўшчыцы Алена Аляксандраўна Казінец і Жанна Іванаўна Шчытова, прыбіральшчыца Марыя Фёдараўна Рута. Паводле слоў начальніка ўчастка гатовай прадукцыі В.Каракозава, на фабрыцы склаўся згуртаваны калектыў аднадумцаў. Святлана БЯЛЯК. На здымках: аператар Вера Чаргінец; укладчык-упакоўшчык Аляксандр Кашалюк; аператар лініі сцікаў Сяргей Радчук. Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top