Не толькі працай жыве чалавек

Не толькі працай жыве чалавек

SONY DSC

ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” — адно з буйных прадпрыемстваў Беларусі, якое выпускае камбікармы шырокага асартыменту і прызначэння. Тут не толькі ўмеюць задаволіць запыты патрабавальных спажыўцоў, але не забываюць пра саміх вытворцаў. Зрабіць іх жыццё больш цікавым, разнастаіць яго спартыўнымі і культурна-масавымі падзеямі — такая задача ў прафсаюзнага камітэта, які ўзначальвае В.М.Якубук.
— Віктар Мікалаевіч, колькі працуючых аб’ядноўвае прафсаюзная арганізацыя на вашым прадпрыемстве? Што цікавае прапаноўваеце ім, бо не толькі працай жыве чалавек…
— У гэтым спісе 506 чалавек. Кожны працуючы можа разлічваць не толькі на гарантаваныя заробкі, але і карысны адпачынак. Палюбіліся нашым завадчанам паездкі і экскурсіі па родным краі і блізкім замежжы. Так, сумесна з работнікамі цукровага завода, летась жадаючыя ездзілі ў Прагу. Самыя вынослівыя ажыццявілі вандроўкі ў горы Закарпацця. Пабывалі на “Славянскім базары” ў Віцебску. Летам OLYMPUS DIGITAL CAMERAчатыры разы выязджалі ў Белавежскую пушчу. Там пераселі на веласіпеды, аглядалі наваколлі і дыхалі свежым паветрам. На Дзень моладзі на базе адпачынку “Сасновы бор” для маладых работнікаў арганізавалі спартыўную гульню “Лазертаг”. Усім вельмі спадабалася.
Набывалі білеты на канцэрты Аляксандра Саладухі, Акадэміі талентаў, спектаклі Брэсцкага драматычнага тэатра. На ўсе гэтыя і іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы летась прафсаюзны камітэт патраціў 146 мільёнаў рублёў. На бягучы год паступілі прапановы зноў адпачыць ў прыгожых куточках сінявокай Беларусі, пабываць на нядаўна адкрытым для экскурсій востраве Пагранічнікаў, што ў Брэсцкай крэпасці, паехаць ў Санкт-Пецярбург.
— На вашым прадпрыемстве моцная спартыўная каманда…
— Зараз модна быць здаровым, не хварэць. Летась на пакупку  абанементаў у басейн ФАУ “Бадзёрасць”, якія на працягу года выдаваліся членам прафсаюза, выдаткавана 17 мільёнаў рублёў. Традыцыйнымі сталі ўнутрызаводскія спартакіяды па 10 відах спорту, пераможцам іх выплачваліся грашовыя прэміі ад 120 да 80 тысяч рублёў. У ліку лепшых спартсменаў завода Святлана Шматко, Аляксей Грузін, Анатоль Касянкоў, Андрэй Лыбко, Ірына Пракапчук, Аксана Грышан і інш.
Мы частыя ўдзельнікі раённых і абласных галіновых спаборніцтваў. Напрыклад, наша каманда ў абласной спартакіядзе ў Ляхавічах заняла 3-е месца ў перацягванні каната,а Артур Ранько стаў 3-ім  у вобласці сярод більярдзістаў.
— Якую матэрыяльную дапамогу ад прафсаюза атрымліваюць работнікі завода?
— Традыцыйна купляем каштоўныя падарункі — “залатым” юбілярам, салодкія — на навагоднія святы, абавязкова віншуем работнікаў з Днём абаронцаў Айчыны і 8 Сакавіка. Па 250 тысяч рублёў да Дня маці са сродкаў прафсаюза атрымалі шматдзетныя мамы і адзінокія, а таксама тыя, якія знаходзіліся ў дэкрэтным адпачынку. Аказвалася матэрыяльная дапамога сем’ям, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей, на падрыхтоўку іх да школы. Абавязкова наведваем членаў прафсаюза, якія праходзяць курс лячэння ў бальніцы.
— А на што могуць разлічваць пенсіянеры?
— Мы іх не забываем. Наведваем адзінокіх і хворых. Забяспечвалі пенсіянераў білетамі на канцэрты і спектаклі, прапаноўваем таксама месцы пры арганізацыі турыстычных паездак. Аказвалі дапамогу ў рамонце жылля, пасадцы і ўборцы бульбы. Яны бясплатна атрымліваюць агародніну, прадуктовыя наборы, па заяўках прывозім куранят з Меднаўскай птушкафабрыкі. Людзі, якія шмат сіл і энергіі аддалі роднаму прадпрыемству, павінны адчуваць наш клопат і ўвагу.
— Дзякуй за гутарку.
Запісала Святлана БЯЛЯК.
На здымках: спартыўная каманда завода; пад час веламаршруту па Белавежскай пушчы.
Фота з архіву адміністрацыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top