IMG_9520Андрэй Мікалаевіч Ануфрыюк нарадзіўся 17 жніўня 1978 года ў г.Жабінка. Вучыўся ў гарадской сярэдняй школе №3. Закончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь у 2000 годзе і да 2005 года праходзіў службу на розных пасадах у воінскіх часцях Заходняга аператыўнага камандавання і Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.
Начальнікам аддзялення прызыву на вайсковую службу Камянецкага райваенкамата быў з 2005 г. да 2007 г., намеснікам ваеннага камісара — начальнікам мабілізацыйнай групы Жабінкаўскага райваенкамата — з 2007 г. да 2011 г. Затым паступіў на камандна-штабны факультэт УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”. Пасля заканчэння вучобы з 2013 г. да 2014 г.
працаваў начальнікам мабілізацыйнага аддзела Брэсцкага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята. З 15 мая падпалкоўнік А.М.Ануфрыюк прыступіў да выканання абавязкаў ваеннага камісара Жабінкаўскага ваенкамата.
Жанаты. Жонка Таццяна Іванаўна працуе медыцынскай сястрой ва УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”. У сям’і расце сямігадовы сын Іван.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top