Падары дзіцяці футбольны мяч!

Падары дзіцяці футбольны мяч!

IMG_9563У апошнія дні мая ў Беларусі прайшла акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч!”. Ініцыятарамі яе ў нашай краіне сталі асацыяцыя “Беларуская Федэрацыя Футбола”, якую падтрымалі Міністэрства адукацыі Беларусі, ААТ “Белаграпрамбанк” і СП “Санта-Брэмар”. На ўрачыстых лінейках першакласнікам усіх сельскіх школ і аграгарадкоў былі ўручаны новыя футбольныя мячы.
Такое мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй — трэці год напярэдадні летніх канікулаў вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі першага класа развітанне з букваром запамінаюць не толькі як урачыстую лінейку і чытанне ўзнёслых вершаў, а і атрыманнем новенькіх футбольных мячоў, упрыгожаных лагатыпамі ўдзельнікаў акцыі і вобразамі рэкламных персанажаў Агрыка і Юкі. Гэтыя падарункі будуць садзейнічаць арганізацыі вольнага часу дзяцей, згуртаванню і выхаванню каманднага духу, фарміраванню спартыўных навыкаў і ўмацаванню здароўя.
Пад час акцыі на Жабінкаўшчыне падарункі атрымалі 88 першакласнікаў: 35 іх з Ленінскай, 19 з Ракітніцкай і 9 з Азяцкай адзінаццацігодак. У аграгарадку Ленінскі, на школьнай лінейцы, дзе прысутнічала наш фотакарэспандэнт, уручаў футбольныя мячы начальнік РКЦ №2 г.Жабінка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Брэсцкага абласнога ўпраўлення Валерый Мікалаевіч Андраюк. Віншуючы вучняў з апошнім школьным званком, ён сказаў, што сённяшнія дзеці бавяць свой вольны час ля тэлевізара ці камп’ютара, нячаста гуляюць на вуліцы, на свежым паветры, а таму мэта акцыі — выклікаць цікавасць да рухомых гульняў.
IMG_9585Дарэчы, ААТ “Белаграпрамбанк” не выпадкова стаў партнёрам акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч!”. Адным з напрамкаў яго работы многія гады з’яўляецца — падтрымка і аказанне дапамогі дзецям. Акрамя аказання спонсарскай дапамогі моладзевым праектам, конкурсам і ўстановам адукацыі створаны спецыяльныя банкаўскія прадукты для падрастаючага пакалення. Тут паспяхова рэалізуецца рэкламная акцыя “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!”, удзельнікамі якой сталі больш за 25 тысяч дзяцей. Усе яны, акрамя працэнтаў па ўкладу, могуць атрымаць падарункі на кожны свой дзень нараджэння, скарыстацца спецыяльным крэдытам на навучанне, аформіць бясплатную банкаўскую плацёжную картку для дзяцей і падлеткаў, выйграць шэраг прызоў. Словам, банкаўскія супрацоўнікі заўсёды падтрымліваюць тыя праекты, якія садзейнічаюць развіццю здольнасцяў дзяцей, іх творчых талентаў.
Праект “Падары дзіцяці футбольны мяч!” дапаможа многім далучыцца да актыўных заняткаў футболам.
У гэты дзень апошні школьны званок прагучаў для 16 адзінаццацікласнікаў Ленінскай сярэдняй школы. Удачы ў самастойным жыцці ім зычылі педагогі, бацькі, госці ўрачыстасці.
Людміла КОСЦІНА.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top