6-mozhzhevelnik-skalnyij-skajroket-230-250-smТуі ног не маюць, але зніклі

Кіраўнік фермерскай гаспадаркі “ЕваЛэнд”, што ў вёсцы Стрыганец, звярнулася з заявай у РАУС з просьбай адшукаць злачынцаў, што скралі з поля, якое належыць яе гаспадарцы, 103 туі “Смаракд”. Кошт стратаў склаў больш за 6 мільёнаў рублёў.

Грошы “сплылі” з карткі

Сёння злачынствы такога кшталту, на жаль, нярэдкасць. 5 мая брастаўчанка Святлана Р. украла электронную картку ў жыхаркі нашага райцэнтра, а потым зняла з яе ў банкамаце больш за 4,6 мільёна рублёў. Пасля Святлана рушыла ў “Еўраопт”, дзе разлічылася за пакупку з дапамогай той жа карткі, аднак неўзабаве давялося ўкрадзеныя грошы вярнуць, праўда, не па добрай волі, а з дапамогай міліцыі.

Прыйшлі на святое месца вандалы

30 красавіка, як паведаміў у райаддзел капітан міліцыі А.Казулька, са святога для жыхароў Жабінкаўшчыны мемарыяла на месцы спаленай вёскі Драмлёва зніклі ўсе літары, што складаюць назву знішчанага паселішча. Зламыснікі паступілі на сваёй зямлі, як акупанты. Магчыма, паквапіліся на метал, з якога была выраблена назва.

Нямірны выпадак на вуліцы Міру

П’янка да дабра не даводзіць. У гэтым упэўніўся на ўласным прыкладзе 30-гадовы жабінкавец. Увечары разам з Ганнай Р. яны “сталаваліся” ў кватэры на вуліцы Міру, ды ў час спрэчкі, што ўзнікла паміж сабутэльнікамі, жанчына ў лютасці накінулася на яго і ўдарыла нажом у грудзі. Жабінкавец быў дастаўлены ў райбальніцу, а Ганна пасля здзяйснення злачынства кінулася наўцёкі. Бяглянка адшукваецца.
Алег СМАРШЧОК, намеснік начальніка ў ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top