Робім землі больш урадлівымі

Робім землі больш урадлівымі

На Жабінкаўшчыне асушаных земляў 23 тысячы гектараў, што амаль трэць раёна. Дзе былі забалочаныя мясціны, цяпер знаходзяцца ўрадлівыя палі, пабудавалі 110 кіламетраў дарог, 10 мастоў, 14 шлюзаў і звыш 800 труб-рэгулятараў і труб-пераходаў. З 1991 года наша арганізацыя не _DSC9614_DSC9575займаецца асушэннем іх, а толькі ўтрыманнем тых меліярацыйных сістэм, якія ёсць, рамонтам і рэканструкцыяй. Меліярацыя, насуперак масавым меркаванням — гэта не толькі асушэнне балот, арашэнне глебаў, але й паляпшэнне іх стану. Наша задача — зрабіць іх больш урадлівымі, карыснымі.
Сёння калектыў ПМК-19 працуе над рэалізацыяй дзвюх важнейшых праграм. Першая — “Захаванне і выкарыстанне меліяраваных земляў на 2011-2015 гг.”. На яе правядзенне з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў выдаткавана па 6 мільярдаў рублёў на правядзенне рэканструкцыі, рамонт і тэхнічны догляд і аграмеліярацыйныя мерапрыемствы. Так, зараз займаемся рэканструкцыяй меліярацыйных зямель “Чорны Роў” у СВК “Рагазнянскі” і ПУАП “Азяты” на двух участках па 130 гектараў, на адным з якіх работы ўжо завершаны. Застаўся вялікі аб’ём работ ва ўрочышчы “Рыкавічы”. Астатнія 6 мільярдаў рублёў па гэтай праграме выдаткаваны на рэканструкцыю арашаемых зямель у РЗЦ “Заходні”, таксама ў Брэсцкім і Пружанскім раёнах.
Другая дзяржаўная праграма накіравана на будаўніцтва ачышчальных збудаванняў у Камянцы. Кошт гэтага аб’екта — звыш 60 мільярдаў рублёў. На бягучы год з абласнога бюджэту выдаткавана каля 10 мільярдаў, са сродкаў Еўрасаюза 2 мільёны еўра. Паводле гэтай праграмы працуем на аб’ектах свабоднай эканамічнай зоны (Брэст), вядзем добраўпарадкаванне і будаўніцтва сетак каналізацыі.
Сёлета выканалі падрадных работ на 17 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў. Тэмп росту ў параўнанні з мінулым годам складае 158%, а прадукцыйнасць працы — 35 мільёнаў рублёў на аднаго працаўніка. Пакуль справы ідуць нядрэнна. Паступова расце заработная плата. За 4 месяцы бягучага года яна ў арганізацыі склала 6 мільёнаў 224 тысячы рублёў. Трэці год запар “Жабінкаўская ПМК-19” лідзіруе сярод філіялаў “Брэстводбуд” і пераходны сцяг застаецца ў нас.
У калектыве 110 чалавек. Гэта адукаваныя, высокапрафесійныя спецыялісты. Ёсць і свае “ветэраны”, якія аддалі калоне да 40 і звыш гадоў плённай працы. Гэта інжынер Мікалай Міхайлавіч Манчук, слесары Анатоль Іванавіч Ігнацюк і Анатоль Уладзіміравіч Сідарук, токар Аляксандр Іосіфавіч Асінскі, трактарыст Сяргей Васільевіч Барысюк, вадзіцелі Аляксей Мацвеевіч Буснюк, Аляксандр Іванавіч Янкавец, Аляксандр Васільевіч Ніпарка і Сяргей Сяргеевіч Яцэвіч; заўжды выконваюць добрасумленна і якасна даручаную справу машыністы аднакаўшовых экскаватараў Андрэй Анатольевіч Фаміч, Кліменцій Кірылавіч Аляксюк. За апошнія два гады на 90% абнавілі тэхніку (бульдозеры, экскаватары, сродкі малой механізацыі). Таму калектыў можа вырашаць задачы любой ступені складанасці, бо ёсць найноўшая тэхніка, высокакваліфікаваныя кадры, аб’ёмы работы і перспектывы на будучыню.
Напярэдадні прафе-сійнага свята хочацца пажадаць усім нашым работнікам і ветэранам вытворчасці моцнага здароўя, дабрабыту, радасці, сямейнага шчасця, адданасці выбранай справе на карысць росквіту меліярацыйнай галіны і ў цэлым нашай краіны, толькі прыемных навінаў.
Пётр ВАЙНОЎСКІ, начальнік Жабінкаўскай ПМК-19.

На здымках: В.В.Міхневіч, А.І.Ігнацюк, В.Р.Жоўклы.

Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top