Жарты на вадзе небяспечныя

Жарты на вадзе небяспечныя

22169Напярэдадні купальнага сезона звяртаю ўвагу жыхароў Жабінкаўшчыны на тое, што гэты перыяд найбольш небяспечны для жыцця людзей з-за ўзрастання рызыкі ў час адпачынку ля вады і купання. Статыстыка сведчыць пра тое, што ў купальны сезон найбольш людзей гіне з-за патаплення. Летась у гэты перыяд на вадаёмах вобласці загінула 63 чалавекі, у тым ліку чацвёра непаўнагадовых. Усе гэтыя няшчасныя выпадкі адбыліся ў непадрыхтаваных, неабследаваных, небяспечных і забароненых для купання месцах з-за асабістай неасцярожнасці, п’янай бяспечнасці і абыякавых адносін бацькоў і дарослых да дзяцей.
Зыходзячы з вышэй-пералічанага прашу купальшчыкаў быць уважлівымі пад час адпачынку ля вадаёмаў. Памятайце — вада памылак не даруе, строга захоўвайце меры бяспекі. Адпачывайце і купайцеся толькі на гарадскіх пляжах і ў іншых адведзеных для гэтага месцах, дзе створаны адпаведныя ўмовы, а ваша жыццё ахоўваюць работнікі выратавальных станцый і пастоў вадалазна-выратавальнай службы АСВОД.
Паважаныя кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, школ і іншых навучальных устаноў, памятайце, што на вас ускладзена асабістая адказнасць за жыццё работнікаў і вучняў пры адпачынку і правядзенні турысцкіх паходаў, экскурсій, калектыўных выездаў на адпачынак і іншыя масавыя мерапрыемствы на вадаёмах.
Паважаныя бацькі! Не пакідайце маленькіх дзяцей без нагляду ля вады. У перыяд школьных канікулаў пастаянна цікаўцеся, дзе і як адпачываюць вашы малыя. Расказвайце ім пра неабходнасць строга захоўваць элементарныя меры засцярогі пад час адпачынку ля вады і купання.
Паважаныя жабінкаўцы! Давайце сумеснымі намаганнямі ператворым вадаёмы ў бяспечныя месцы нашага адпачынку.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

***

Нягледзячы на свой абманны спакой, вада не даруе нават дробных памылак. У гэтай сувязі неабходна захоўваць наступныя правілы: купацца толькі ў адведзеных для гэтага месцах; не даваць нырца ў незнаёмых месцах, скакаць у ваду з мастоў, дрэў, іншых узвышэнняў, асабліва ў месцах з незнаёмым рэльефам дна; забараняецца сваволіць на вадзе, піхацца, заскокваць адзін на аднаго; працяглае знаходжанне ў ёй можа прывесці да сутаргаў, спазмаў; працяглае знахо-
джанне на сонцы, а затым рэзкі ўваход у ваду выклікаюць пераахаладжэнне арганізма і могуць прывесці нават да кароткачасовай страты свядомасці.
Сумны вопыт сведчыць, што часта прычынай гібелі дзяцей на вадзе з’яўляецца бескантрольнасць іх бацькоў, іншых асобаў, у службовыя абавязкі якіх уваходзіць нагляд за падлеткамі.
Купанне ў забароненых месцах рэк, азёраў ці іншых вадаёмаў паводле арт.23.63 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях штрафуецца ў памеры ад 1 да 3 базавых велічыняў.
ААПП Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top