Лавіся, рыбка, але толькі на радасць

Лавіся, рыбка, але толькі на радасць

19989З надыходам цяпла рыбаловы-аматары імкнуцца да вадаёмаў і забываюць, што паблізу іх нярэдка праходзяць паветраныя лініі электраперадачы, якія небяспечныя не толькі пры сутыкненні.
У распараджэнні рыбаловаў цяпер безліч прыладаў, у тым ліку вудзільны даўжынёй да 12 метраў. Калі такую вуду падняць уверх пад паветранай лініяй электраперадачы, то гэтага можа быць дастаткова, каб трапіць пад напружанне. Небяспека электрычнасці ў тым, што часам не патрабуецца нават прамога кантакту з токавядучымі часткамі электраабсталявання, рызыка паражэння ўзнікае нават пры набліжэнні да яго на недапушчальную адлегласць.
Гэта пацвярджае сумная статыстыка мінулых гадоў. Так, на Магілёўшчыне на беразе ракі Лабжанка грамадзянін К. 1983 года нараджэння лавіў рыбу і наблізіў вуду на недапу-шчальную адлегласць да правадоў паветраных ліній электраперадачы напружаннем 35 кВ, трапіў пад уз-дзеянне электрычнага току і быў смяротна траўміраваны. Наступнае здарэнне адбылося на Міншчыне, калі грамадзянін М. праходзіў па беразе вадаёма з раскладзенай вудаю, наблізіў яе на недапушчальную адлегласць да правадоў паветранай лініі электраперадачы напружаннем 110 кВ і таксама атрымаў смяротнае траўміра-ванне. Яшчэ адно жудаснае здарэнне адбылося на Гомельшчыне. Пры лоўлі рыбы ў меліярацыйным канале К. датыкнуўся вудзільнам да правадоў паветранай лініі электраперадачы напружаннем 110 кВ і пад уздзеяннем электрычнага току атрымаў апёкі 80% паверхні цела.
Трагедый можна было пазбегнуць, калі б рыбаловы-аматары захоўвалі элементарныя правілы электрабяспекі. У інструкцыі да кожнай вуды, на самім вудзільне, як правіла, ёсць папераджальныя знакі і меры засцярогі аб недапушчэнні лоўлі рыбы паблізу высакавольтных ліній. І яшчэ знакі электрабяспекі размяшчаюцца на іх апорах.
Паважаныя рыбаловы! Будзьце ўважлівыя і асцярожныя! Выконвайце патрабаванні папера-джальных і забараняльных плакатаў, пазбягайце лоўлі рыбы пад паветранымі лініямі электраперадачы.
Аляксандр ДЗЕМІДЗЮК, інспектар энергаінспекцыі Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top