Горели и деревня, и лес…

Горели и деревня, и лес…

Гарэлі і вёска, і лес…
Гэта здарылася 24 ліпеня 2010 года. У той дзень а 14-й гадзіне ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення раённага аддзела надзвычайных сітуацый паступіла паведамленне: гарыць хлеў у вёсцы Пералум’е, вуліца Цэнтральная, д.19. На той момант хлеў нікому не належаў: гаспадыня памерла два гады назад.
На месца здарэння былі накіраваны сілы і сродкі для тушэння пажару, якія ёсць у службе МНС: дзве машыны з Жабінкі, па адной з Азятаў, Кобрына і з вёскі Чарняны Брэсцкага раёна. Аказалася, што гарыць не толькі хлеў, а і сухая трава, і дзесяцігектарная дзялянка лесу. У барацьбе з агнём добра праявілі сябе начальнік каравула Раман Філіпук, камандзір аддзялення Віктар Каменеў, шафёры Сяргей Муха, Андрэй Варанчук з Жабінкі, камандзір аддзялення Аляксандр Кузьміч і шафёр Фёдар Шык з Азяцкага паста №11. Але, на жаль, не ўсё удалося ўратаваць. Хлеў згарэў увесь. Былі пашкоджаны дзверы дома №19. Згарэла паветка з дрывамі ля дома №17. Агонь знішчыў адзін гектар лесу, шэсць гектараў пашкодзіў. Матэрыяльны ўрон, нанесены пажарам, склаў звыш 30 мільёнаў рублёў.
Мяркуецца, што прычына бяды — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Віноўная асоба высвятляецца, ідзе следства.
Як правіла, падобныя пажары здараюцца з прычыны нашай бестурботнасці, абыякавасці да агню: ад непатушаных вогнішчаў, непатушаных запалкаў або недакуркаў, кінутых у сухую траву або ў ігліцу. Як толькі вы заўважылі ў лесе або на тарфяніку пажар, тэрмінова прымайце захады для яго тушэння. Калі гэта немагчыма зрабіць сваімі сіламі, трэба як найхутчэй паведаміць аб здарэнні ў найбліжэйшае падраздзяленне МНС (тэлефон 101), у лясніцтва, сельвыканкам.
Зразумела, не строгія пакаранні, прадугледжаныя для парушальнікаў правіл супрацьпажарнай бяспекі, а выхаванне свядомых адносін усіх грамадзян да зберажэння неацэнных прыродных багаццяў з’яўляецца трывалай асновай папярэджання пажараў. Памятайце: любая неасцярожнасць з агнём прыводзіць да знішчэння пабудоў, лясоў, у пажары гінуць людзі, звяры, птушкі ды іншыя насельнікі прыроды.
Л.ФІЛІМАНЮК, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top