За бяспечнае лета

За бяспечнае лета

d4d38b9b-f02a-49d7-a008-7be056e901cd
Каб летні адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак нічым не быў сапсаваны, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў вобласці з 1 мая рэалізуецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Клопат”. Аналіз злачынстваў у асяродку падрастаючага пакалення дазваляе меркаваць, што падлеткамі здзяйсняюцца не толькі дробныя крадзяжы. Напрыклад, 18 красавіка ў Кобрыне двое падлеткаў з пнеўматычнага пісталета пашкодзілі шкло ў доме састарэлай грамадзянкі. 27 красавіка ў Брэсце ў час правядзення футбольнага матча паміж камандамі вышэйшай лігі “Дынама-Брэст” і “БАТЭ” (Барысаў), калі на трыбунах было многа балельшчыкаў, трое падлеткаў прама на трыбунах выкарысталі самаробнае дымавое, а таксама шумавое прыстасаванне.
Асноўнымі прычынамі, якія падштурхоўваюць падлеткаў да супрацьпраўных дзеянняў, з’яўляюцца: страта ўзаемапаразумення паміж дзецьмі і бацькамі, алкагалізм апошніх і, як вынік, — жорсткія адносіны да дзяцей, грэбаванне іх інтарэсамі і правамі. Гэта ўзнікае з-за таго, што многія таты матэрыяльны дастатак ставяць вышэй за ўсё іншае, забываюць пра неабходнасць выхоўваць дзяцей, а не аддаваць іх развіццё на водкуп выпадку і вуліцы; недастатковы ўзровень арганізацыі занятасці свабоднага часу дзяцей і моладзі; нізкі ўзровень прававой культуры непаўналетніх, а таксама іх законных прадстаўнікоў.
Адміністрацыйная адказнасць непаўнагадовых за здзейсненыя правапарушэнні надыходзіць з 16 гадоў, а за некаторыя найбольш распаўсюджаныя (дробныя крадзеж і хуліганства, прычыненне цялесных пашкоджанняў) — з 14. Калі падлетак на час здзяйснення сваіх супрацьпраўных дзеянняў не дасягнуў узросту адміністрацыйнай адказнасці, пакаранне накладваецца на яго бацькоў.
Разумеючы важнасць і актуальнасць праблемы выхавання падрастаючага пакалення, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў у 2012 годзе ўнесены змены ў заканадаўства Беларусі, што датычыцца прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўнагадовымі. Цяпер нарматыўная база дазваляе накіроўваць падлеткаў у спецыяльныя закрытыя вучэбна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, за здзяйсненне імі на працягу года трох адміністрацыйных правапарушэнняў, такіх, як наўмысныя нанясенне цялесных пашкоджанняў, знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, дробны крадзеж, распіццё алкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы.
Акрамя таго, разам з адміністрацыйнай адказнасцю непаўнагадовыя нясуць і крымінальную, якая наступае з 16-ці. Пры гэтым з 14 гадоў крымінальна караюцца падлеткі за наўмысныя забойства і нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці; згвалтаванне; крадзеж; рабаванне; разбой; угон транспарту; хуліганства; заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы — напрыклад, мініраванне школы; апаганьванне збудаванняў і маёмасці.
У любым выпадку за здзяйсненне непаўнагадовым якога-небудзь супрацьпраўнага ўчынку яго абавязкова паставяць на ўлік у органы ўнутраных спраў; паведамяць на месцы работы, вучобы, у тым ліку і на працу бацькоў; пастаянна будуць кантраляваць у вучобе, да яго прыйдуць супрацоўнікі міліцыі; а калі падлетак зрабіў правапарушэнне нападпітку, паставяць на ўлік ва ўрача-нарколага, а значыць, ён не зможа атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, бацькі — дазвол на крэдыт, захоўванне гладкаствольнай, наразной паляўнічай зброі і інш. Такім чынам, важна памятаць, што любое здзейсненае правапарушэнне і злачынства караюцца згодна з законам.
Віктар МЕЛЬНІКАЎ, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top