Нявыплачаны ў тэрмін заробак. Да чаго гэта прыводзіць?

Нявыплачаны ў тэрмін заробак. Да чаго гэта прыводзіць?

get_img
Ці нясе наймальнік адказнасць за несвоечасовую выплату заработнай платы?
Каляда, Жабінкаўскі раён.
Абавязак наймальніка выплачваць работніку заработную плату ў тэрміны і ў памерах, што ўстаноўленыя заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем ці працоўным дагаворам, замацаваныя ч.4 арт.55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дакладныя даты выплаты яе заканадаўствам не ўстаноўленыя і пазначаюцца ў калектыўным і (ці) працоўным дагаворы.
Ч.1 арт.73 згаданага вышэй кодэкса вызначана, што заробак выплачваецца не радзей двух разоў у месяц. Для асобнай катэгорыі работнікаў могуць быць устаноўлены іншыя тэрміны яго выплаты. У прыватнасці, работнікам, з якімі заключаны кантракты паводле ч.1 п.4 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны”, заработная плата можа выплачвацца не радзей як адзін раз у месяц. Калі дзень выплаты заробку прыпадае на выхадны, дзяржаўнае свята ці святочны дзень, то згодна з гэтым дэкрэтам, ён выплачваецца напярэдадні іх. Пры спыненні працоўнага дагавору ўсе сумы, якія павінны быць выплачаны работніку, выдаюцца ў дзень яго звальнення, а калі супрацоўнік у гэты час не працаваў — не пазней наступнага дня пасля таго, як ён патрабаваў разлік.
Кіраўнікі прадпрыемстваў нясуць персанальную адказнасць за своечасовую выплату заробку. Так, пры наяўнасці запазычанасці па выплаце яго ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8.07.2013 г. №597, кіраўнікам арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, не налічваюцца і не выплачваюцца ўсе віды прэмій, бонусаў і ўзнагароджаванняў па выніках работы за год.
Выплата заработнай платы кіраўнікам арганізацый ажыццяўляецца не раней як атрымаюць яе работнікі дадзенай арганізацыі і ў адпаведнасці з працэнтам (доляй) заробку, выплачанага гэтым работнікам, паводле Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі.
Персанальная адказнасць кіраўніка юрыдычнай асобы за своечасовасць выплаты работнікам заробку прадугледжваецца ў калектыўным дагаворы юрыдычнай асобы, а таксама ў кантракце, які заключаны з кіруючым органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай маёмасцю.
Акрамя гэтага, за парушэнне наймальнікам ці ўпаўнаважанай кіруючай асобай парадку і тэрмінаў выплаты заробку цягне накладанне штрафу на наймальніка ці ўпаўнаважаную кіруючую асобу наймальніка ў памеры ад 4 да 20 базавых велічыняў. Трэба памятаць, што запазычанасцю па выплаце заработнай платы прызнаецца нявыплата яе ва ўстаноўлены калектыўным ці працоўным дагаворам дзень.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top