Будем вспоминать праздник

Будем вспоминать праздник

Свята будзем успамінаць
Шанаванне чалавека працы з’яўляецца штодзённым клопатам кіраўніцтва Жабінкаўская ПМК-10, якую ўзначальвае Мікалай Антонавіч Шпакоўскі. Таму па-сапраўднаму святочным стаў для нас сёлетні Дзень будаўніка. Каля сарака колішніх працаўнікоў як найлепшых гасцей сустракалі ў цудоўнай зале роднага прадпрыемства, ветліва і шчыра расказвалі пра сённяшні дзень арганізацыі, пра традыцыі, закладзеныя дзесяцігоддзямі. Патрэбна было бачыць, у якім захапленні, з якім гонарам сустракалі сённяшнія будаўнікі імёны людзей, што некалі ўпісалі славутыя старонкі ў гісторыю арганізацыі. Міжвольна ў думках мы вярталіся ў маладосць, поўную бадзёрасці і працоўнага натхнення. А затым былі падарункі ад прадпрыемства, якое дасюль лічым сваім: грашовыя прэміі кожнаму пенсіянеру; шыкоўнае каляровае выданне “Паўвека на будоўлі”, прысвечанае юбілею “Брэстаблбуда”, у склад якога ўваходзіць УП “Жабінкаўская ПМК-10”; салодкі стол, які накрылі ў гарадскім рэстаране; і канцэрт у ГДК.
З асаблівай цікавасцю аглядалі мы добраўпарадкаваную тэрыторыю прадпрыемства, сучасныя адрамантаваныя пакоі — ва ўсім бачна гаспадарлівая рука начальніка, што надзейна кіруе арганізацыяй.
Найбольшы клопат пры правядзенні мерапрыемства лёг на плечы Ірыны Міхайлаўны Маёравай. Гэтая цудоўная жанчына, працуючы інжынерам аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, узначальвае адначасова савет ветэранаў прадпрыемства. Хочацца ад усёй душы выказаць удзячнасць людзям, што стварылі нам свята, якое застанецца ў памяці. Да маіх слоў, упэўнена, далучацца многія ветэраны працы ПМК-10.
М.ЛІТВІНЮК, в.Хадасы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top