У цукразаводскай бібліятэцы для юных і дарослых чытачоў падрыхтавана выстава “Дарогамі вайны —
дарогамі Перамогі”, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут выстаўлены кнігі, ілюстрацыі, фотаздымкі, ваенная вопратка, а таксама франтавыя трохкутнікі. Усе гэтыя экспанаты нагадалі наведвальнікам выставы пра ваенныя дарогі салдат, партызан і падпольшчыкаў, пра суровыя гады фашысцкай акупацыі. Чырвоныя цюльпаны, як кропелькі крыві, што “гараць” на выставе, заклікаюць памятаць, што перамога заваявана дарагой цаной.
Фота Валянціны ЦВЫД.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.