Дастойная змена старэйшым

Дастойная змена старэйшым

IMG_8812 IMG_8814 IMG_8794
70 гадоў таму Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкай навалы. На зямлі замацаваўся мір і спакой, таму сённяшняя моладзь павінна быць удзячна людзям “ваеннага” пакалення за гэта. Тыя, хто нарадзіўся ў мірны час, павінны памятаць пра цану Вялікай Перамогі і пра тое, што ў гады ваеннага ліхалецця поруч змагаліся з ворагам дарослыя і дзеці, камсамольцы і піянеры.
Пра гэта нагадаў юным жабінкаўцам старшыня раённага Савета ветэранаў Васіль Міхайлавіч Шышчыц на ўрачыстым прыёме ў шэрагі грамадскіх аб’яднанняў “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, які праходзіў у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”. У Жабінцы ва ўрачыстай абстаноўцы ля помніка загінулым воінам і партызанам піянерамі сталі 120 дзяўчынак і хлопчыкаў, білеты сяброў ГА “БРСМ” атрымалі 30 юнакоў і дзяўчат.
Іх уручылі ганаровыя госці свята на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Сцяпанаўнай Ану-фрыюк.
Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вольга Плавух павіншавала дзяцей і маладых людзей з урачыстай падзеяй у іх жыцці і пажадала здароўя, поспехаў у вучобе, старэйшым — быць прыкладам для малодшых. Яна адзначыла, што актывісты дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў уносяць важкі ўклад у развіццё Жабінкаўшчыны, нагадала, што будучыню краіны будаваць маладым.
З прывітальным словам да моладзі звярнулася і намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк. Яна выказала спадзяванне, што тыя традыцыі, якія былі закладзены старэйшымі пакаленнямі, моладзь будзе захоўваць і прымнажаць.
Юныя піянеры далі ўрачыстую клятву любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі, заўсёды прытрымлівацца статута і прынцыпаў піянерскай арганізацыі. Затым яны ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам.
Прадоўжылася раён-
нае свята ў кінатэатры “Юбілейны”, дзе яго ўдзельнікам быў паказаны фільм “Мы помнім…”, пра подзвігі піянераў-герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Жабінкаўская моладзь актыўная і ініцыятыўная. На працягу навучальнага года прайшоў шэраг піянерскіх конкурсаў, у якіх юныя жабінкаўцы прынялі актыўны ўдзел. На ўрачыстым мерапрыемстве пераможцаў рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў “Лідар года-2014” і піянерскіх агітбрыгад “Запалі вогнішча дабра!”, а таксама раённай піянерскай гульні “Што? Дзе? Калі?” уганаравалі граматамі і сертыфікатамі. Найбольшую колькасць узнагарод атрымала піянерская дружына імя В.Дудара ДУА “Крыўлянская СШ” (педагог-арганізатар Ганна Кандрацюк).
Музычнае віншаванне падрыхтаваў для ўдзельнікаў свята дзіцячы вакальны калектыў “Вясёлкавы мікс” раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Сёлетні выпускнік спецшколы-інтэрната Стас Шыпулін, удзельнік вакальнага гуртка “Вясёлка”, выканаў песню “Родны мой горад”. Захапіла залу сваім выступленнем і агітбрыгада піянерскай дружыны “Дружная” з Ракітніцкай СШ — удзель-ніца абласнога этапу IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агіт-брыгад “Запалі вогнішча дабра!”.
Думаю, што ўрачысты прыём у піянеры і шэрагі самай масавай моладзевай арганізацыі “БРСМ” за-помніцца хлопчыкам і дзяўчынкам, юнакам і дзяўчатам надоўга. Было ў гэты дзень над чым задумацца і аб чым паразважаць…
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: урачысты прыём у піянеры.
Фота Ірыны ЖУК. 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top