IMG_9213Тры гады запар першая гарадская школа з’яўляецца пераможцай круглагадовай спартакіяды школьнікаў. З вучняў, якія сур’ёзна займаюцца спортам, — адзінаццацікласнік Аляксандр Елізаранка. Сярод яго любімых школьных прадметаў і фізічная культура. Хлопец займаецца рознымі відамі спорту. Калі раней перавагу аддаваў боксу, то цяпер захапляецца валейболам, баскетболам, футболам, лёгкай атлетыкай. Сёлета быў першым у раённых спаборніцтвах сярод школьнікаў па лёгкай атлетыцы: у бегу на дыстанцыях 400 і 800 метраў і атрымаў другі спартыўны разрад. За дасягненні ў спорце юнак узнагароджаны больш як 10 дыпломамі.
Пасля заканчэння школы Аляксандр Елізаранка збіраецца паступаць у Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.
На здымку: Аляксандр Елізаранка з узнагародамі.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top