Паспрыялі перамозе веды і кемлівасць на дарозе

Паспрыялі перамозе веды і кемлівасць на дарозе

IMG_8541 Вясна — час традыцыйных спаборніцтваў юных інспектараў руху. 23 красавіка Жабінка прымала гасцей з сямі раёнаў Брэстчыны на ХХХVI занальным злёце-конкурсе атрадаў ЮІД. Гаспадары (а імі сталі пераможцы раённага этапу — вучні трэцяй гарадской школы) годна прадставілі Жабінкаўшчыну і выйшлі ў абласны этап конкурсу, што праводзіцца 14-16 мая ў горадзе над Бугам.
Адзначу адразу, вопыту юным інспектарам руху з СШ №3 не займаць: летась яны прывезлі ўжо з абласных спаборніцтваў “бронзу”, а цяпер з дапамогай сваёй настаўніцы Вольгі Карпук зноў “штурмавалі” вяршыні ў ЮІДаўскім спаборніцтве. Нездарма капітану каманды Сашы Кіпцэвіч было даверана ўзняць пад гукі Дзяржаўнага гімна сцяг Беларусі і гэтым адкрыць спаборніцтвы.
Больш за паўсотні хлопчыкаў і дзяўчынак у форме юных інспектараў слухалі прамовы ад дарослых, дадзеныя на дарогу, і было прыкIMG_8524 копия копияметна: конкурсы чакаюцца па-спартыўнаму напружанымі, па-сяброўску сумленнымі.
Ад імя гаспадароў поспехаў на шляху да перамогі пажадаў спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей Крук. Дырэктар СШ №3 Святлана Кужко прызналася: чакае, вядома, найвыдатнейшага выступлення ад сваіх выхаванцаў, ды ўсё ж заклікала: “Хочацца, каб перамогу атрымала родная школа. Але ж няхай пераможа мацнейшы!” Усім поспехаў жадала і галоўны суддзя, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды абласнога ўпраўлення ДАІ Наталля Сахарчук: “Вы ўжо лепшыя, час прыйшоў вызначыць, хто ж найлепшы! Аднак няхай дух спаборніцтва захавае прыгожыя вашы ўсмешкі, падобныя на гэты сонечны дзень”.
Надвор’е ў той дзень, насамрэч, спрыяла. Аднак не было б той напружанай цікавай барIMG_8569ацьбы, што разгарнулася ў класных пакоях, на стадыёне, каб не прыхапілі юныя выступоўцы ў дарогу да перамогі багаж ведаў, свае кемлівасць, увагу і крышачку адвагі.
Акрамя гаспадароў, у пяці конкурсах, якія праводзіліся ў “Зоне А”, паўдзельнічалі прадстаўнікі гімназіі №2 горада Брэста, ЮІДаўцы з сярэдняй школы №33 горада над Бугам, юныя інспектары Астроміцкай, Матыкальскай, Збуражскай СШ з Кобрынскага, Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў.
Найперш каманды чакаў тэарэтычны экзамен на веды правілаў дарожнага руху. Кожны ўдзельнік адказваў з дапамогай камп’ютара на білет з 10 пытаннямі. Прыемна, што найлепшымі ў гэтай справе былі жабінкаўцы.
Адначасова на спартыўнай пляцоўцы ля школы разгортваліся спаборніцтвы ў фігурным ваджэнні веласіпеда. Удзельнікі пераадольвалі трасу са шматлікімі перашкодамі, і ў гэтым конкурсе лепшымі сталі берасцейскія гімназісты.
Надзвычай складанымі надарыліся выпрабаванні ў спаборніцтве “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху”. Да слова, з усіх выступоўцаў толькі адна дзяўчынка здолела за лічаныя секунды гэтак выдатна запомніць дарожную сітуацыю, паказаную на экране, што аднавіла яе затым без адзінай памылкі. Усім астатнім прайсці конкурс без памылак не ўдалося. У выніку лідар зноў змяніўся: ім сталі дружныя школьнікі з Матыкалаў.
Наступны конкурс — медыцынскі. Яго судзіла кіраўнік раённага аддзялення Чырвонага Крыжа Таццяна Пархімовіч. Удзельнікі павінны былі ўмець аказваць першую меддапамогу на дарозе. Конкурс праводзіўся паводле прынцыпу ролевай гульні: сябры каманды (“выпадковыя сведкі ДТЗ”) аказвалі экстраную дапамогу “тым, хто пакутаваў ад дарожнага здарэння”. Зноў найлепш справіліся вучні СШ №3 г.Жабінка.
Фінальны конкурс, прысвечаны агітацыйна-мастацкім прадстаўленням, патрабаваў раскрыць творчыя здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак. Дапускаліся толькі аўтарскія сцэнарыі, што прапагандавалі выкананне правілаў дарожнага руху, бяспеку на дарозе, дзейнасць атрадаў юных інспектараў руху. Было цікава назіраць за конкурсам, у якім змешваліся музыка і тэатралізацыя, харэаграфія і творчая замалёўка, атрымлівалася весела, павучальна, а найбольш ярка — зноў у выхаванцаў гімназіі №2 з Брэста.
Журы было няпроста — каманды літаральна ішлі нага ў нагу. Аднак патрабавалася ўсё ж вызначыць пераможцаў — тых, каму ў маі давядзецца пазмагацца за абласныя ўзнагароды. Пра спартыўны запал сведчыць факт: упершыню ад “Зоны А” на вобласць выйшлі ажно тры каманды —
пераможцы-ліцэісты з горада над Бугам; школьнікі Матыкальскай і Збуражскай адзіннацацігодак, што падзялілі з аднолькавай колькасцю балаў “серабро”; ды нашы школьнікі, якія атрымалі трэцяе месца і малы кубак.
Удзельнікі выказвалі падзяку за арганізацыю конкурсаў прадстаўнікам раённага ДАІ ў асобе начальніка Андрэя Мядзведзя і старшага інспектара Рамана Крупко, адказнаму сакратару спаборніцтваў, дырэктару ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Галіне Івановай, кіраўніцтву школы-гаспадыні, у тым ліку поварам, што згатавалі смачны абед. Тым, хто сваімі ведамі і спрытам даказаў, што лепшы, пажадаем новых перамог на абласным этапе.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: моманты ХХХVI занальнага злёту-конкурсу атрадаў інспектараў дарожнага руху ў Жабінцы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top