Мацярынства і дзяцінства пад аховай

Мацярынства і дзяцінства пад аховай

1000_0ed00a6d3fМіжнародны Дзень сям’і ўстаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе 15 мая. Галоўная мэта — звярнуць увагу грамадскасці розных краін на шматлікія праблемы сям’і. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне ён устаноўлены ў 1998 г.  
Ва ўсе часы ў адносінах дзяржавы да сям’і, а таксама па становішчы сям’і ў грамадстве меркавалі аб развіцці краіны. Шчаслівы саюз сям’і і дзяржавы — неабходная аснова росквіту і дабрабыту яго грамадзян.
“Моцная сям’я — моцная дзяржава” — адна з асноўных ідэй, якія кансалідуюць сучаснае беларускае грамадства. Мэтанакіраваная падтрымка сям’і гарантуецца Законамі краіны “Аб правах дзіцяці”, “Аб ахове здароўя”, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, дзяржаўнай праграмай “Дзеці Беларусі” і інш. У аснове дзяржаўнай сямейнай палітыкі такі важны накірунак, як ахова мацярынства і дзяцінства. У Беларусі створана надзейная сістэма абароны сям’і з дзецьмі, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы.
Нягледзячы на гэтыя намаганні, у краіне адзначаецца рост канфліктаў у сямейных адносінах, губляюцца сямейныя каштоўнасці. Практычна кожная другая сям’я распадаецца, павялічваецца колькасць бацькоў, якія вядуць амаральны лад жыцця. Высокі ўзровень скасавання шлюбаў і пазашлюбнага нараджэння малых вядуць да павелічэння няпоўных сем’яў. Сёння ў краіне 33 тысячы дзяцей-сірот, прычым 90% з іх — сацыяльныя, г. зн. у іх ёсць бацькі.
Стратэгічнай задачай беларускай дзяржавы з’яўляецца і захаванне здароўя жанчын і дзяцей. Дзіцячая смяротнасць у нас самая нізкая ў Еўропе. У Нацыянальнай праграме дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2011-2015 гг. вызначаны меры ў ахове мацярынства і дзяцінства.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці акушэрска-гінекалагічнай службы раёна з’яўляюцца дыспансерызацыя жанчын, прафілактыка і лячэнне перадракавых захворванняў, ранняе выяўленне анкалогіі, прафілактыка абортаў, планаванне цяжарнасці і падрыхтоўка да родаў. На базе жаночай кансультацыі паліклінікі Жабінкаўскай ЦРБ працуюць школы маладых маці і бацькі, псіхапрафілактыкі і падрыхтоўкі да родаў. Вызначаны кансультацыйныя гадзіны для прыёму дзяцей і падлеткаў. Летась на захворванні рэпрадуктыўнай сістэмы назіраліся 1166 жанчын, цяжарных — 466, з-за невыношвання цяжарнасці — 25. 27 сямейных пар стаялі на дыспансерным уліку па бясплоднасці. У выніку абследавання і лячэння наступіла 7 цяжарнасцяў.
Дзяржаўная падтрымка сям’і не зводзіцца толькі да павышэння ўзроўню нараджальнасці і росту матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Гаворка ідзе аб больш маштабных задачах — умацавання сям’і як сацыяльнага інстытута маральнай асновы ўстойлівага развіцця грамадства.
Сяргей ЗАМАХІН, раённы акушэр-гінеколаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top