Той шчаслівы, у каго ёсць дзеці

Той шчаслівы, у каго ёсць дзеці

img2ebde1f2e4c6c75a16ec4eaafe30497dУ сям’і пачынаецца жыццё чалавека, фарміраванне яго як асобы, прывіваюцца духоўныя і культурныя каштоўнасці. Сям’я — крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, з чаго будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа жыць чалавек. У ёй выхоўваюцца дзеці, будучыня краіны, таму важна, каб гэтая грамадская ячэйка была трывалай.
Цудоўна, што сёння стала “моднай” вялікая сям’я. На Жабінкаўшчыне пражывае 311 шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць непаўнагадовых дзяцей. 247 з іх гадуюць трох, 42 — чатырох, 14 — пяцёра, 7 — шасцёра, 1 — семярых, а Алена і Анатоль Збойчакавыя са Старога Сяла выхоўваюць васьмярых дзетак.
Сёлета адзначаецца значнае павелічэнне сем’яў, у якіх нарадзілася трэцяе дзіця, выдадзена 23 пасведчанні шматдзетнай сям’і. Іх атрымалі Юлія і Аляксандр Бурко, Таццяна і Андрэй Каменчукі, Леанід і Марыя Курыны, Ірына і Вадзім Шаляговічы, Мікалай і Яніна Кабаевы, Іван і Таццяна Выбяранцы, Вікторыя і Кірыл Самахавец, Юрый і Лізавета Карпучыкі.
У нашай краіне рэалізуюцца меры, накіраваныя на ўмацаванне сацыяльнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі. Гэта, найперш, аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі: сёлета аднаразовую дапамогу атрымалі 6 сем’яў (18 чалавек) на агульную суму 13 мільёнаў рублёў, штомесячную — 9 (46 чалавек) на 79,9 мільёна рублёў, бясплатнымі прадуктамі харчавання забяспечаны дзеці першых двух гадоў жыцця ў 14 сем’ях, на гэта выдаткавана 64,8 мільёна рублёў. На сацыяльную падтрымку тых, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, накіравана дзейнасць ДУ “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Сёлета дзвюм сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды са сродкаў раённага бюджэту аказана матэрыяльная дапамога на 2,6 млн. руб., дванаццаці — са сродкаў фонду сацыяльнай абароны на 8 млн. руб., 87 (414 чалавек) атрымалі гуманітарную рэчавую дапамогу, 240 — інфармацыйна-кансультатыўную, 16 чалавек — псіхалагічную. 298 пар новага абутку, што паступіў ад арганізацыі з ЗША пры падтрымцы міжнароднага дзіцячага фонду “Супрацоўніцтва для будучыні дзяцей”, выдзелена шматдзетным сем’ям, няпоўным, малазабяспечаным, апякунскім і з дзецьмі-інвалідамі.
З мэтай прапаганды сямейных каштоўнасцяў праводзяцца дабрачынныя акцыі, культурна-масавыя мерапрыемствы да святаў сям’і, маці і жанчын, Дня абароны дзяцей і іншыя. Сёлета ў чарговы раз адбудзецца раённы конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я”, у якім за званне найлепшай будуць сапернічаць пяць жабінкаўскіх сем’яў. Карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх жыхароў Жабінкаўшчыны 15 мая г.г. у 14 гадзін у гарадскі Дом культуры на святочную праграму.
Са святам! З Днём сям’і! Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць любоў, гармонія і ўзаемапаразуменне. Шчасця, дабрабыту і згоды вашаму дому.
Раіса МЫШКАВЕЦ, дырэктар ДУ “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top