Сям’я трымаецца на любові і згодзе

Сям’я трымаецца на любові і згодзе

Ресторан Шурпа Гинза Санкт Петербург СвадьбаЁсць у нашым жыцці вечныя каштоўнасці, непадуладныя ні часу, ні пераменам. Да іх адносяцца каханне і сям’я.
Дом, у якім жыве шчаслівая сям’я, напоўнены святлом і яркімі фарбамі. У ім пануе каханне, радасць і згода. Цяжка пералічыць рэцэпты шчасця. Першы ўрок, які трэба вывучыць і выконваць, — цярпенне. Наступны сакрэт — увага аднаго да другога. Муж і жонка павінны пастаянна дарыць адзін другому знакі ўвагі і любові.
Псіхолагі сцвярджаюць, што эталону шчаслівага шлюбу, няма. Кожная сям’я можа быць па-свойму шчаслівая. Мы прызвычаіліся лічыць, што добрая сям’я — гэта суцэльны дабрабыт, без канфліктаў і крызісаў, без зрываў і сварак. На самой справе добрая сям’я не тая, дзе не ўзнікае разбуральных тэндэнцый, а ў якой яны паспяхова пераадольваюцца. Сямейнае жыццё — гэта бесперапынная праца розуму, душы, сэрца, у якім пануе адзін закон: чым больш аддаеш, тым больш маеш.
Ёсць многа сямейных пар, каханне ў якіх з гадамі не толькі не згасае, але робіцца глыбейшым і мацнейшым. У іх муж і жонка шануюць адзін другога, аберагаюць свае пачуцці, вучаць дзяцей, унукаў прыгожа і дастойна жыць у сям’і. Пацвярджэнне — пары, якія ў каханні і згодзе пражылі шмат гадоў і адзначылі свае сямейныя юбілеі. Хачу назваць юбіляраў гэтага года: “брыльянтавыя” — Вольга Лявонцьеўна і Васіль Мікалаевіч Краўчукі са Старога Сяла; “залатыя” — Марыя Сілаўна і Анатоль Барысавіч Платонавы, Вольга Маісееўна і Пётр Пятровіч Нікіцюкі з Азятаў, Вольга Іванаўна і Мікалай Кузьміч Гродскія, Вольга Якаўлеўна і Іван Мікалаевіч Аўсяйцы, Алена Іларыёнаўна і Яўген Дзям’янавіч Бакуны з Жабінкі; “рубінавыя” — Ларыса Фёдараўна і Валерый Мікіціч Мацвеюкі, Сафія Іванаўна і Пётр Васільевіч Маркоўскія, Валянціна Міхайлаўна і Мікалай Рыгоравіч Карабаны з Жабінкі, Галіна Паўлаўна і Мікалай Лявонцьевіч Будзько са Сцяпанак; “сярэбраныя” — Ірына Канстанцінаўна і Віктар Мікалаевіч Якубукі, Таццяна Уладзіміраўна і Руслан Георгіевіч Глебікі, Святлана Віктараўна і Юрый Васільевіч Карабаны, Галіна Мікалаеўна і Сяргей Аляксеевіч Барма з Жабінкі.
Многія сем’і раёна сёлета сталі шматдзетнымі. Ніхто не будзе аспрэчваць, што сям’я сапраўдная, дружная павінна быць вялікай. Мы сёння з гонарам адзначаем сямейныя пары, якія ў каханні і згодзе выхоўваюць трое і больш дзяцей. Ад усёй душы віншуем іх са святам. Гэта сем’і Гурыных, Шаляговічаў, Дзмітрукоў, Выбяранец, Здаравец, Шорахаў з Жабінкі; Каменчукоў з Курпічаў; Заяц са Шчэглікаў; Дзянішчычаў, Кабаевых, Курылюкоў з Крыўлянаў; Шурко, Саўчанка, Вавуліных, Ількіў і Іванюкоў з аграгарадка Ленінскі; Бурко з Налезнікаў. Жадаем ім поспехаў у выхаванні дзяцей, каб яны выраслі сапраўды дастойнымі людзьмі.
Сямейным парам Юліі і Сяргею Цеслякам, Ганне і Артуру Крыловічам, Алегу і Кацярыне Дземідзюкам, Вользе і Дзянісу Лаготам, якія нядаўна адзначылі свой “сітцавы” юбілей; Яўгеніі і Яўгену Варабей, Хрысціне і Ільі Расалюкам, Яўгеніі і Вадзіму Кандрацьевым, Кацярыне і Аляксандру Хвісюкам, якія толькі што стварылі свае сем’і, жадаем цярпення, старання, узаемапаразумення.
Паважаныя жыхары раёна! Прыміце найлепшыя віншаванні з Днём сям’і. Няхай для кожнага яна стане сэнсам жыцця, саюзам самых блізкіх, самых родных людзей, у якім будуць фарміравацца найлепшыя чалавечыя якасці: чуласць абавязак, клопат, сардэчнасць, адказнасць, працавітасць. Няхай у вашых сем’ях селяцца дастатак, вернасць, шчасце, а цяпло сямейнага ачага сагравае душы і сэрцы, робіць вас лепшымі, дабрэйшымі і духоўна багацейшымі. Няхай вас заўсёды дома чакаюць, цэняць, любяць і аберагаюць.
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загса.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top