У гэтым доме добра ўсім

У гэтым доме добра ўсім

_DSC9130У доме №24 па вул.Сланечнікавая, што ў Курпічах, пасяліліся дзіцячы смех, радасць, давер і цеплыня закаханых сэрцаў.
— Я зразумеў, што такое шчасце, калі на дыскатэцы ўпершыню ўбачыў самую прыгожую дзяўчыну — Таццяну, — узгадвае падзеі васьмігадовай даўнасці Андрэй Камянчук. — Так усміхацца, рухацца, жартаваць магла толькі дзяўчына маёй мары. Хутка адчуў, што без яе маё жыццё нецікавае. Згулялі вяселле.
— Мая Таццянка ўмее рабіць мяне шчаслівым, — працягвае Андрэй. — Яна не толькі выдатная жонка, сяброўка і дарадца, але і самая пяшчотная і цярплівая маці. Яна гатавала абеды хлопчыкам і дзяўчынкам у дзіцячых яслях-саду №1, што у мікрараёне цукровага завода, а цяпер радуе кулінарнымі прыдумкамі Уладзіка і Палінку, а таксама мяне.
Два з паловай месяцы таму сям’я Каменчукоў папоўнілася яшчэ адной дзяўчынкай — Веранічкай, і таму набыла статус шматдзетнай. Старэйшыя дзеці з нецярпеннем чакалі з’яўлення сястрычкі, як могуць, забаўляюць маленькую.
— Толькі калі нараджаюцца дзеці, разумееш, што галоўнае ў жыцці — сям’я, — разважае гаспадар А.Камянчук. — Я некалькі гадоў працаваў грузчыкам у  магазіне Брэста. Аднак пры такім рэжыме на жонку і дзетак часу заставалася мала. Уладкаваўся электраманцёрам у ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”, хутка ад прадпрыемства атрымаў дом у Курпічах. Сам зрабіў рамонт, каб было цёпла і ўтульна ўсім. Вось ужо тры гады як тут разам з Таццянай працягваем будаваць сямейнае шчасце, завялі гаспадарку.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top