Сіла ёсць, розуму не трэба?

Сіла ёсць, розуму не трэба?

IMG_9061“Вялікі розум”, сілу альбо нешта іншае хацелі паказаць трое п’яных маладых людзей, калі ў нядзелю, глыбокай ноччу, сталі рушыць карункавую агароджу ля будынка вучэбна-вытворчага камбіната ў Жабінцы. Яны так увайшлі “ў смак”, што знеслі нагамі 33 пралёты, пацярпеў дзе верхні ярус, а дзе абодва. Такі “вясёлы занятак” прыдумалі сабе жыхары Жабінкі і Брэста 1994 і 1995 гадоў нараджэння.
Цяжка сказаць, за што прыняліся б яшчэ маладыя вандалы, калі б “паклалі” ўсю агароджу. А трэцяй гадзіне ночы выехала мабільная група міліцыі і спыніла “забавы” юнакоў. Цяпер ім прыйдзецца на цвярозую галаву тлумачыць свае дзеянні. І не толькі тлумачыць, чым кіраваліся ў сваіх паводзінах, але і адказваць па законе. Па гэтым факце Следчы камітэт праводзіць праверку, рашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Святлана Мікалаева.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top