«Стритрейсинг» по-жабинковски

«Стритрейсинг» по-жабинковски

Жабінкаўскі “стрытрэйсінг”
Стрытрэйсінг — неафіцыйныя, незаконныя аўтамабільныя гонкі на грамадскіх дарогах, у якіх удзельнічаюць маладыя кіроўцы. Нярэдка яны нават не маюць правоў на кіраванне транспартам, але з’яўляюцца вялікімі прыхільнікамі націснуць на педаль газу, каб пракаціцца з ветрыкам.
Нешта падобнае адбылося 23 ліпеня на вуліцы Камсамольская ў Жабінцы. Прыблізна ў 4 гадзіны раніцы пасля сустрэчы з сябрамі грамадзянін К. з дружбаном паехалі ў начны магазін, размешчаны ў мікрараёне цукровага завода, а калі вярталіся назад, вырашылі праверыць тэхнічныя характарыстыкі аўтамабіля “Пежо-407”. Калі хуткасць на гарадской вуліцы дасягнула каля 150 кіламетраў у гадзіну, тады і адбылася аварыя. Бо ліхач не заўважыў, што заканчваецца прамы ўчастак дарогі, і не справіўся з кіраваннем сваёй машыны. Вынік сумны: аўто ператварылася ў груду металалому. На шчасце ніхто з тых, хто быў у аўтамашыне не пацярпеў раны, аднак вадзіцель з месца дарожна-транспартнага здарэння збег, і быў знойдзены супрацоўнікамі ДАІ праз суткі.
Хочацца папрасіць усіх аўтамабілістам: цаніце чалавечае жыццё. Ад ДТЗ не застрахаваны ніхто, і зменшыць рызыку траўміравання — задача не толькі дзяржаўтаінспекцыі, але і кожнага вадзіцеля.
В.МАРТЫНЧУК, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
На здымку: вось да якіх вынікаў можа прывесці захапленне хуткай яздой.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. стритрейсинг…в жабинке…эт чё т новенькое…ребята просто решили прокатится…и неудачно

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top