Вандалы і цюльпаны

Вандалы і цюльпаны

IMG_2362[1] Вандалізм — агідная з’ява, якая не ўпрыгожвае чалавека. Балюча тым, хто папрацаваў дзеля прыгажосці, а іх намаганні літаральна прахам пайшлі. За адно імгненне кветнік з цудоўнымі цюльпанамі, што ўпрыгожвалі ўваход у цэнтральную раённую бібліятэку, ператварыўся ў вынішчаную паляну. Зламыснік (адзін, а мо, і ў кампаніі) зрэзаў больш за тры дзясяткі кветак, частку бязлітасна патаптаў. Маладая газонная трава, што ледзь-ледзь пачала ўзыходзіць, знішчана. Праца людзей, якія вельмі хацелі, каб горад быў прыгожым, утульным, радаваў вока квеценню, страчана і абясцэнена.
На жаль, з такімі праявамі псеўдакультуры некаторых гараджан супрацоўнікам раённай бібліятэкі даводзіцца сутыкацца перыядычна. Выкопваюць усё: і хрызантэмы, і кусты, не карыстаюцца “попытам” у зламыснікаў толькі аксаміткі.
Для некаторых такія паводзіны — адзіны шлях да “славы”, для іншых — крыніца сумніўнай нажывы. Словы “вандал” і “вандалізм” у дачыненні да такіх асобаў з’явіліся пятнаццаць стагоддзяў таму. У 455-ым годзе варварскія плямёны вандалаў захапілі Рым — сталіцу магутнай цывілізацыі ў Міжземнамор’і — і знішчылі вялікую колькасць каштоўнейшых рэчаў мастацтва. Шкада, што вандалізм мае працяг і ў ХХІ стагоддзі. Да кожнай кветачкі міліцыянера, вядома, не прыставіш. Вельмі хочацца, каб жабінкаўцы цанілі прыгажосць, створаную іншымі, перажывалі душою за свой горад, не праходзілі міма, калі нехта знішчае клумбы або вырывае расліны.
Ірына ГАНЧАР, дырэктар ЦБС.
На здымку: тут цвілі цюльпаны.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top