Ёсць гонар і слава ў нашай краіне

Ёсць гонар і слава ў нашай краіне

 

Двума важнымі мерапрыемствамі адзначылі жабінкаўцы 9 Мая: на галоўнай плошчы залунаў сцяг, узняты ў гонар святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, а праз гадзіну ля помніка загінулым воінам і партызанам ладзіўся традыцыйны мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне Вялікай Перамогі. IMG_8915
СВЯТА, прысвечанае сімвалам Беларусі, было IMG_8918афарбаванае ў чырвоныя, зялёныя, белыя колеры.
Выступоўцы нагадалі, краіна мае годныя адзнакі дзяржаўнасці, што адпавядаюць як традыцыям беларускага народа, так і міжнародным геральдычным нормам. Сімволіка ўвасабляе найлепшыя якасці нацыянальнага характару: працавітасць, імкненне да волі, патрыятызм. Сёння сцяг Беларусі можна пабачыць не толькі ў роднай краіне. Ён горда лунае ў час міжнародных мерапрыемстваў, у тым ліку спартыўных і культурных, усталяваны беларусамі нават на Паўночным полюсе, у Антарктыдзе і вышэйшай кропцы планеты — Эверэсце, “паколькі ўладкаваць гэты сімвал Айчыны людзі лічаць сваім абавязкам, калі дасягаюць запаветнай вышыні, пасля пераадолення ўсіх цяжкасцяў і самога сябе”.
Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пад гукі гімна каля будынка ГДК было даверана найлепшым, чые імёны занесены ў Галерэю працоўнай славы раёна: Аляксею Буснюку, АляксандIMG_8916ру Гіню, Ірыне Кашчэва, Генадзю Філіпуку, Генадзю Хількевічу.
На свяце — шмат маладых твараў. У гэты цудоўны майскі дзень юнакі і дзяўчаты папоўнілі шэрагі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Да іх звярнулася першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вольга Плавух:
— Моладзь Беларусі ва ўсе часы нясе адказнасць за развіццё грамадства, яго культуру і гісторыю, пераемнасць пакаленняў, будучыню краіны. Жадаю, каб мола-дзевы саюз сыграў значную ролю ў вашым жыцці, каб вы заўжды ганарыліся мінулым сваёй зямлі, мацавалі росквіт РадIMG_8937зімы, які залежыць ад працавітых маладых рук і палымяных сэрцаў.
Ганаровае права ўручыць білеты новым сябрам моладзевай арганізацыі было дадзена старшыні райвыканкама Фёдару Каланчуку, з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Мартысюка яны атрымалі падарункі — раённую кнігу “Памяць”.
СВЯТЫ былі пераплецены паміж сабою. Музыка Дзяржаўнага гімна гучала неўзабаве і ля помніка воінам і партызанам, што склалі галовы пры вызваленні Жабінкаўшчыны семдзесят гадоў таму, паўсюль прысутнічалі колеры Дзяржаўнага сцяга, слова “памяць” прамаўлялася не аднойчы і на мітынгу, а актывісты БРСМ разгарнулі транспарант са шматлікімі імёнамі землякоў-ветэранаў.
IMG_8990 IMG_9005 IMG_8971 IMG_9016 IMG_8965    IMG_8950IMG_8961IMG_8976IMG_8958

На жаль, сёння шэрагі іх моцна абмялелі (на імрэзу знайшлі сілы прыйсці толькі дзясятак колішніх франтавікоў, партызан, працаўнікоў тылу). Тым больш, заўважыў у сваёй прамове кіраўнік раёна, радуе, калі ў краіне шануюць апошніх яе абаронцаў, што вярнуліся жывымі з крывавай той вайны, а шматлікія стэлы і абеліскі нагадваюць пра подзвіг, мужнасць і ахвяры. Штогод па ўсёй Беларусі ўзнікаюць новыя такія памяткі. Сёлета даніна памяці аддадзена закатаваным фашыстамі ў 1944 годзе жыхарам Малых Сяхновічаў (8 мая мемарыяльная шыльда з пералікам імёнаў з’явілася ў іх роднай вёсцы).
Тэма вайны гучала ўвесь час: з вуснаў былога салдата Вялікай Айчыннай Міхаіла Емяльянавіча Семенюка і вучаніцы СШ №1, стыпендыята спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы здольнай моладзі Юліі Вярэніч. Падхопленая Аксанай Пракошынай, Алесяй Жукавай, Валерыем Няменшым у спеве-пажаданні “Ветэранам мінулай вайны” ды вершы Вячаслава Няменшага, напісаным пад уражаннем ад наведвання скульптуры воіна-вызваліцеля ў Федзькавічах, гэтая тэма чулася ў мерных гуках метранома пад час хвіліны маўчання, прысутнічала пры ўскладанні кветак і вянкоў да помніка ў цэнтры Жабінкі.
Анатоль РОСТАЎ
На здымках: гэтак Жабінка сустракала свята Вялікай Перамогі, Дзень Дзяржаўнага
герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі  Беларусь.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top