ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” пастаянна працуе над удасканальваннем тэхналогіі вытворчасці рассыпных, экструдзіраваных і грануляваных камбікармоў. Для паляпшэння ўмоў працы работнікаў, змяншэння запыленасці заменена многае абсталяванне.
— Мадэрнізацыя вытворчасці закранула і маё працоўнае месца, — не хавае задавальнення гранулятаршчык камбікормавага цэху Юрый Міхайлавіч Брэнька. — Роўна год працую на новым, больш сучасным абсталяванні. Расійская фірма “ТЕХНЭКС” паставіла на завод два прэс-гранулятары, якія выдатна замянілі “старых” папярэднікаў. У чым іх перавага? Магутнасці кожнага з іх — да 10 тон камбікармоў у гадзіну, што ў два разы перавышае прадукцыйнасць ранейшых. Замест дзвюх ахаладжальных калонак і двух здрабняльнікаў гранул у крупку працуе па адной адзінцы— магутнасцю да 20 тон прадукцыі ў гадзіну. Тэхналогія не стаіць на месцы — раней абслугоўвалі абсталяванне ўручную, а цяпер — з дапамогай камп’ютара. Фізічна працаваць стала лягчэй: націскам кнопак кантралюем нагрузку на прэс-гранулятар і якасць прадукцыі, падтрымліваем патрэбную тэмпературу ў кандыцыянер-змяшальніку, каб яна ў гранулятары была
10 градусаў ад навакольнага асяроддзя.
Юрый Міхайлавіч, які на прадпрыемстве 15 гадоў, апошнім часам спяшаецца ў свой цэх з вялікім задавальненнем.
На заводзе актыўна праводзіцца тэхнічнае пераўзбраенне, што дазваляе ісці калектыву ў нагу з часам. Работнікі таксама ўдасканальваюць свае навыкі, каб умець працаваць на новым абсталяванні. І гэта выдатна.
Святлана КІСЛАЯ.
На здымку: гранулятаршчык камбікормавага цэха Юрый Брэнька.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.