У райвыканкаме

У райвыканкаме

IMG_514925 красавіка пад старшынствам Ф.Ф.Каланчука прай-шло пасяджэнне райвыканкама. На ім былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Жабінкаўскага раёна і выкананне мясцовага бюджэту ў першым квартале 2014 года.
Дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама А.П.Грыгарчук, паведаміў, што выкананы 3 з 4-х прагнозных паказчыкаў і 6 з 12-ці заданняў. Дапушчана зніжэнне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам у дзеючых цэнах на цукровым і торфабрыкетным заводах, а па індэксе фізічнага аб’ё-му — усімі прамысловымі прадпрыемствамі. Ска-рацілася вытворчасць цукру на 84%, а брыкетаў —
на 31,8%. Мінусуюць у вытворчасці валавой прадукцыі ў параўнанні з першым кварталам 2013 года СВК “Маціевічы” (88,4%), “Рагазнянскі” (96,3%), ААТ “Ракітніца” (96,9%).
Аб’ём падрадных работ у раёне за студзень-сакавік выкананы ў супастаўных цэнах на 98,8% да леташняга ўзроўню. ПМК-10 справілася з прагнозным паказчыкам толькі на 68,8%. Адзначалася, што гэтай будаўнічай арганізацыі неабходна актыўней асвойваць сродкі на цукровым заводзе і іншых прадпрыемствах раёна.
На гэты год раёну ўстаноўлены прагнозны паказчык у прыцягненні прамых замежных інвестыцый у суме 3 млн. долараў. За два месяцы сёлета яны не паступалі. Вядзецца пошук інвестараў. Інвестыцыйныя прапановы і ўчасткі для рэалізацыі праектаў у сферах вытворчасці, прыдарожнага сэрвісу, экатурызму, гандлёва-лагістычнай дзейнасці ўключаны ў інвестыцыйны каталог Брэсцкай вобласці і размешчаны на сайце.
Па выніках першых двух месяцаў года страты маюць 6 прадпрыемстваў (у 2013 годзе было 5): райспажыўтаварыства, рыбгас “Сакалова”, цукровы, торфабрыкетны і камбікормавы заводы, РКБА.
Як падкрэсліў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук, на сённяшні дзень у няпростых умовах даводзіцца працаваць і сельскагаспадарчым, і прамысловым прадпрыемствам раёна: “цісне” і дыспарытэт цэнаў, і крэдыты, ёсць іншыя аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны. Аднак трэба рухацца далей, не апускаць рукі, на кожным прадпрыемстве неабходна прааналізаваць сітуацыю, вызначыць дакладныя тэрміны выхаду на бясстратную дзейнасць.
Узровень беспрацоўя ў раёне на 1 красавіка да эканамічна актыўнага насельніцтва склаў 0,6% пры заданні на канец года 1,2%. Сярэднемесячная заработная плата за студзень-люты — 4 млн. 490 тыс. руб. (96% да задання на 1 квартал).
Суб’ектамі малога прадпрымальніцтва за тры месяцы створана 6 новых мікра- і малых арганізацый (60% да задання на 2014 год), 46 новых рабочых месцаў (30,7%).
Аб выніках ацяпляльнага сезона і задачах у падрыхтоўцы народнагаспадарчага комплексу раёна да асенне-зімовага перыяду 2014-2015 гг. далажыў намеснік старшыні райвыканкама А.В.Шалтанюк. Ён праінфармаваў, што не было дапушчана сур’ёзных аварый, няшчасных выпадкаў, зрываў цепла- і электразабеспячэння. Своечасова прымаліся аператыўныя меры ў ліквідацыі лакальных аварый, забеспячэнні палівам цеплакрыніц і зімовым утрыманні вулічна-дарожнай сеткі. Цеплавая энергія спажыўцам адпускалася ў адпаведнасці з узгодненымі тэмпературнымі графікамі, рытмічна пастаўлялася паліва на кацельні, бесперабойна спажыўцы раёна забяспечваліся прыродным і звадкаваным газам.
Выканкам прызнаў здавальняючай работу прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў падрыхтоўцы і правядзенні ацяпляльнага сезона 2013-2014 г.г. Створана аператыўная група ў каардынацыі падрыхтоўчых прафілактычных і рамонтных работ, назапашвання неабходнай колькасці паліва да наступнага ацяпляльнага перыяду.
На пасяджэнні выканкама былі разгледжаны прадстаўленні пракуратуры. Прыняты рашэнні па ўсіх абмяркоўваемых пытаннях, назначаны адказныя за іх выкананне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top