Неахайных месцаў хапае

Неахайных месцаў хапае

БезымянныйНеўзабаве ў Беларусі адбудзецца значная падзея — Чэмпіянат свету ў хакеі. Да яго, вядома, трэба падрыхтавацца: узорны парадак павінен быць на беларускай зямлі, каб госці, куды б яны не зайшлі-заехалі, адчувалі нашу культуру, гасціннасць, шчырасць.
Яшчэ ў сакавіку мінулага года Галоўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь была прынята пастанова “Аб санітарна-супрацьэпідэмічным забеспячэнні Чэмпіянату свету ў хакеі 2014 года ў г.Мінск”. Спецыялісты Жабінкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з мэтай рэалізацыі яе пастаянна сочаць за парадкам у месцах масавага знаходжання насельніцтва, а магчыма і гасцей Беларусі. Гэта аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, вакзалы, пагосты, паркі, пляцоўкі адпачынку і палосы адводу аўтамабільных дарог і трасы М-1/Е-30 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Нядаўна адбыўся маніторынг, у ходзе якога ўстаноўлена, што на прыпынках у Федзькавічах, на пляцоўках адпачынку ля Чыжэўшчыны і Пятровіч і паласе адводу трасы М-1/Е-30 Брэст-Мінск-мяжа РФ наведзены належны парадак. Згодна з рэкамендацыямі санітарнай службы РУП “Брэстаўтадар” дэманціравала надворныя неканалізаваныя туалеты на пляцоўцы адпачынку ў Чыжэўшчыне.
На час праверкі тэрыторыя ля магазіна і бара Жабінкаўскага райспажыўтаварыства ў Федзькавічах утрымлівалася ў чысціні, выязныя вароты адрамантаваны, пафарбаваны ўсе ўрны, кантэйнеры, металічныя дзверы, стойкі для веласіпедаў. Абноўлены фасад будынка і ачышчаны казырок над уваходам. А вось на тэрыторыі магазіна ў аграгарадку Ленінскі не закончаны абнаўленчыя работы, не адрамантавана агароджа. Неабходна абнавіць фасады, добраўпарадкаваць прылеглыя тэрыторыі ля сельскіх устаноў гандлю, у прыватнасці, у Ракітніцы, Дзяменічах, Падлессі, Пшанаях, Буснях, а таксама ля гарадскіх №№ 5, 8, 14. Не ўтрымліваецца ў чысціні тэрыторыя магазіна “Паўлінка” ААТ “Кобрынская птушкафабрыка”; неабходна абнавіць фасад, прыступкі, смеццевыя ўрны ля бара “Гудок” і магазіна №5 ААТ “Желдорсевис”.
Тэрыторыя вакол гандлёвых павільёнаў Жабінкаўскага райспажыўтаварыства ад прыватнага сектара засмечана, урна ля варот была перапоўненая, а побач складзіраваліся кардонныя скрынкі.
Рэгулярна прыбіраецца смецце са стаянкі і тратуара ля магазіна “Еўраопт”, чаго нельга сказаць аб завулку Свабоды. Месца парковак за будынкам архітэктуры і тэрыторыі, што прылягаюць да прыватных домаўладанняў, засмечваюцца наведвальнікамі магазіна.
У здавальняючым стане знаходзіцца тэрыторыя чыгуначнай станцыі “Жабінка”. Тут своечасова прыбіраецца прывакзальная плошча. Але якасць уборкі грамадскіх туалетаў вакзала не адпавядае патрабаванням, нерэгулярна прыбіраюцца пасадачныя платформы і тэрыторыі ўздоўж чыгуначных пуцей.
Некалькі слоў пра гарадскі парк. Тут у нездавальняючым стане знаходзіцца грамадскі туалет, дзе трэба правесці бягучы рамонт, генеральную ўборку — з прымяненнем мыючых і дэзінфікуючых сродкаў, а бягучую праводзіць пастаянна, узнавіць работы асвятляльных прыбораў.
Паводле вынікаў маніторынгу, за санітарным станам населеных пунктаў раёна санітарнай службай прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння на 7 кіруючых асобаў, 57 кіраўнікам выдадзены рэкамендацыі на ўхіленне парушэнняў, 12 прыватных домаўладальнікаў атрымалі прадпісанні.
Надзея ШОСЦІК, галоўны ўрач ДУ “Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены  і эпідэміялогіі”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top