“Залатая рыбка” ці Правілы трэба захоўваць

“Залатая рыбка” ці Правілы трэба захоўваць

4914
У сярэдзіне красавіка пад час ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за аховай аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету ў паляўнічых угоддзях Жабінкаўскай аргструктуры “БТПР” была затрымана група “рыбаловаў-аматараў”, якія адзначалі на прыродзе дзень нараджэння свайго калегі. Пры доглядзе іхняга аўтатранспарту было знойдзена і канфіскавана 311 метраў стаўных сетак, забароненых для лоўлі, рачная рыба з адсутнасцю лускі ў месцах утрымання яе сеткай, усяго 53 асобіны вагою 12,5 кг, а таксама паляўнічае ружжо без дакументаў. За незаконна вылаўленую рыбу, нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю вінаватым давядзецца заплаціць у даход дзяржавы 21 111 000 рублёў. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. На грамадзяніна Д., уладальніка зброі, складзены адміністрацыйны пратакол за правядзенне палявання без дазволу на гэта, за што, паводле ч. 1 арт. 15.37 КоАП Рэпублікі Беларусь, прадугледжваецца штраф ад 10 да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй ці без зброі для палявання і пазбаўлення спецыяльнага права.
Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае аб тым, што ў рыбалоўных угоддзях з мэтай захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення рыбы ўстаноўлена забарона на лоўлю яе да 31 мая. Дазваляецца лавіць толькі адной вудай у светлы час сутак з берага, без заходу ў ваду.
Яшчэ адно папярэджанне: пры здабычы судака ў перыяд забароны на лоўлю, у тым ліку дазволенымі для гэтага прыладамі, шкода, якая нанесена наваколлю, кампенсуецца парушальнікам у трайным памеры за кожны экзэмпляр рыбы незалежна ад вагі і велічыні. Такім чынам, таксавы кошт кожнай асобіны судака, вылаўленага да 31 мая, складзе 6 базавых велічыняў ці 900 тысяч рублёў. Акрамя таго, неабходна ведаць, што (у дазволеныя тэрміны) у адпаведнасці з правіламі можна вылоўліваць судака даўжынёй не менш як 40 см.
Пры парушэнні правілаў, рыбалоў-аматар за здабычу рыбы ў забаронены час прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з ч.1 арт.15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь, якім прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў.
Захаваць і прымножыць жывёльны і раслінны свет можна не толькі, захоўваючы правілы вя-дзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, а таксама паведаміўшы пра факты незаконнай (браканьерскай) здабычы рыбы ў Брэсцкую міжраённую інспекцыю на тэлефон даверу 21-14-58 ці на (8029)72-00-247.
Вячаслаў ГЯРКО, начальнік Брэсцкай міжраённай інспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top