Праца шафёра-“тысячніка” Віктара Аляксеевіча Шастачука з СВК “Якаўчыцы” — надзвычай важная і адказная. Выдатны працаўнік у самыя сціслыя тэрміны паспяхова дастаўляе збожжа на КЗС, зберагаючы неацэннае “золата” нашых палёў. На сваёй аўтамашыне ён перавёз ужо 1167 тон зерня.
У гэты самы час побач з вопытнымі хлебаробамі на жніўных палетках гаспадаркі шчыруе маладзёжны экіпаж у складзе Артура Мартынава і Яўгена Давідчыка. Першы — ужо чацвёрты сезон на жніве, ён завочна вучыцца ў Высокаўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Другі — упершыню пасля заканчэння школы прылучыўся да высакароднай працы хлебароба. Маладыя камбайнеры вызначаюцца стараннай, руплівай працай, дапамагаючы збіраць сённяшні ўраджай, на які багата родная зямля.
На здымках: шафёр-“тысячнік” В.А.Шастачук; маладыя камбайнеры А.Мартынаў і Я.Давідчык.
Фота і тэкст І.Жук.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.