Будучае Радзімы будаваць маладым

Будучае Радзімы будаваць маладым

_DSC7447
Прайшла V справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Удзел у ёй прынялі больш за сотню дэлегатаў.
Выконваючая абавязкі першага сакратара раённай арганізацыі Вольга Плавух азнаёміла дэлегатаў з дзейнасцю моладзевага руху ў раёне за 2011-2014 гады і перспектывамі далейшага развіцця. Яна адзначыла, што галоўным вынікам працы раённага камітэта ГА “БРСМ” з’яўляецца той факт, што ў грамадскім жыцці арганізацыя стала не толькі самай масавай, але і з’яўляецца згуртаванай і запатрабаванай грамадска-палітычнай сілай, здольнай эфектыўна вырашаць мола-дзевыя праблемы і прапанаваць маладым людзям новыя цікавыя і нестандартныя формы працы.
У раённай арганізацыі ГА “БРСМ” 938 чалавек, аб’яднаных у 49 пярвічак. Асноўнымі накірункамі яе дзейнасці ў апошнія тры гады былі грама-
дзянска-патрыятычнае выхаванне, арганізацыя другаснай працоўнай занятасці, валанцёрскі рух “Добрае сэрца”, праца ў інтэрнэт-прасторы і са сродкамі масавай інфармацыі, прафілактыка правапарушэнняў у мола-дзевым асяродку і дзейнасць моладзевага атрада аховы правапарадку.
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі ажыццяўлялася ў цесным узаемадзеянні з аддзеламі адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі, унутраных спраў райвыканкама, ГА “Белая Русь”, “БРПА”, аб’яднаннем ветэранаў.
Актыўна ўдзельнічалі жабінкаўскія юнакі і дзяўчаты ў кампаніях па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама дэ-путатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў: працавалі ў складзе ўчастковых выбарчых камісій, выступалі ў якасці назіральнікаў на выбарчых участках.
Жабінкаўскай РА ГА “БРСМ” за справаздачны перыяд праведзена больш за 60 мерапрыемстваў і акцый грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці: “Мы — грамадзяне Беларусі”, “За Беларусь”, “Палатно Перамогі”, “Марафон мужнасці”, многія іншыя.
Дружыннікі моладзевага атрада аховы правапарадку імя А.Д.Дзмітрука штогод прымаюць актыўны ўдзел у забеспячэнні правапарадку розных гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. За справаздачны перыяд сумесна з супрацоўнікамі РАУС праведзена 240 рэйдаў і патруляванняў.
Традыцыі цімураўскага руху адраджаюцца праз ажыццяўленне дзейнасці атрада “Добрае сэрца”. Маладыя людзі аказваюць сацыяльна-бытавую дапамогу ветэранам, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, састарэлым. За ўсімі воінскімі пахаваннямі замацаваны школьнікі. Райкам ГА “БРСМ” шэфствуе над помнікам загінулым камсамольцам у вёсцы Карды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ужо традыцыйнымі акцыямі атрада “Добрае сэрца” сталі “Цуды на Каляды”, “Падары дзецям надзею”, “У школу з добрым сэрцам”.
Актывісты раённай арганізацыі ўвесь час з’яўляюцца ўдзельнікамі злётаў актыву ў рэспубліканскім лагеры  “Зубраня” і абласных злётаў.
Работа па далучэнні моладзі да здаровага ладу жыцця — прыярытэтны накірунак у дзейнасці ГА “БРСМ”. За апошнія гады раённай моладзевай арганізацыяй сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, установамі аховы здароўя праведзена больш за 70 акцый і мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак: абаронна-спартыўная гульня “Зарніца”, спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч”, турніры ў більярдзе, валейболе, міні-футболе, спартыўныя эстафеты, турыстычныя злёты сярод працуючай моладзі, тэматычныя дыскатэкі і г.д. Штогод актыў ГА “БРСМ” удзельнічае ў розных акцыях і мерапрыемствах, рабоце семінараў, “круглых сталоў” па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі, тытунекурэння, праблеме СНІДу, а таксама экалагічных — “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, “Моладзь за чысціню і парадак”. Ужо традыцыйным стала правядзенне конкурсаў “Уладар сяла” і “Лепшае падвор’е”, у якіх прымаюць удзел маладыя жабінкаўцы.
Актывісты БРСМ не застаюцца ўбаку ад мерапрыемстваў, конкурсаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Так, клуб “Юны журналіст” пад кіраўніцтвам Святланы Кіслай за актыўную работу ў развіцці дзіцяча-юнацкай журналістыкі, важкі ўклад у асвятленне праектаў і мола-
дзевых праграм быў заахвочаны граматай ЦК ГА “БРСМ”. Старшакласнікі другой гарадской адзінаццацігодкі занялі 2-е месца ў рэспубліцы ў конкурсе за “Чысціню гарадоў і вёсак”.
Для маладых людзей, што працуюць у сельскай мясцовасці, ГА “БРСМ” распрацавала праект “Уладар сяла”. У 2011 годзе абласны этап праводзіўся на базе нашага раёна, у аграгарадку “Азяты”, дзе жабінкаўская сям’я Федарукоў заняла другое месца. У наступныя гады сярод пераможцаў былі нашы маладыя сем’і Шамайлаў і Пашкевічаў.
Значныя вынікі і поспехі раённай арганізацыі былі дасягнуты дзякуючы яе актывістам, якія прымалі ўдзел у рэалізацыі ўсіх праектаў і праграм. Граматай Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” была ўзнагароджана Аляксандра Мартынчук, а падзякі атрымалі Алена Акуліч і Юрый Бобрык, ад раённага камітэта граматамі ўшанаваны Юрый Вайтовіч, Максім Юдзін, Ганна Кандрацюк, Вера Бортнік, Вольга Юрасік, Настасся Нагар, Дар’я Нічыпарук і Андрэй Гінь.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Віктар Іваноў, другі — Мікалай Лугаўскі, старшыня раённага Савета ветэранаў Васіль Міхайлавіч Шышчыц.
Былі абраны раённы камітэт ГА “БРСМ”, дэлегаты на XXXIV Брэсцкую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю моладзевага аб’яднання, прыняты зварот да моладзі Жабінкаўшчыны. Першым сакратаром РА ГА “БРСМ” выбрана Вольга Плавух.
Наталля МІХАЛЬЧЫК.
На здымку: у час справаздачна-выбарнай канферэнцыі.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top