IMG_8488 IMG_8505

У мінулы аўторак выхаванцы Жабінкаўскай спецыяльнай агульна-адукацыйнай школы-інтэрната прымалі ганаровых гасцей. Тут адбыўся этап дабрачыннай акцыі “Алімпійцы — дзецям”, прысвечанай XXII Алімпійскім зімовым гульням “Сочы-2014”.
Пад час цырымоніі яе адкрыцця дырэктар прадстаўніцтва Нацы-янальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці Алена Леанідаўна Белаконенка адзначыла, што ў красавіку-маі ў рэспублі-цы праходзіць акцыя, прысвечаная перамозе нашых алімпійцаў.
— Мы прыехалі ў Жабінку з адказнай місіяй: нагадаць пра трыумф беларускіх спартсменаў на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы. 24 іх абаранялі гонар краіны ў пяці відах спорту. Алімпійская зборная Беларусі з шасцю медалямі заняла 8-е месца. Заваявалі іх і праславілі сваю Радзіму на ўвесь свет біятланісткі Дар’я Домрачава (3 залатыя медалі) і Надзея Скардзіна (бронзавы медаль), фрыстайлісты Ала Цупер (“золата”) і Антон Кушнір (“золата”). Краіна павінна ведаць сваіх герояў. Аднак памятайце, што ўзняцца на Алімп можна не толькі ў спорце. Стаўце высокія мэты, радуйце сваіх блізкіх перамогамі: школьнымі, спартыўнымі. Удачы вам у спаборніцтвах! — сказала Алена Белаконенка.
На сустрэчу да выхаванцаў школы-інтэрната прыехалі майстар спорту міжнарод-нага класа ў акадэміч-най грэблі, удзельніца
XXVII Алімпіяды 2000 года ў Сіднеі Ірына Алегаўна Базылеўская, майстар спорту міжнароднага класа, пераможца чэмпіянатаў свету і Еўропы ў кулявой стральбе Яўгенія Альбертаўна Галуза і заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён Алімпіяды 1960 года ў Рыме, свету, Еўропы і СССР уладальнік залатога алімпійскага медаля Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка. Ён падарыў на памяць дырэктару Жабінкаўскай школы-інтэрната Аляксандру Андрэевічу Кавальчуку кнігу “Мінск алімпійскі. Скрозь церні да зорак”.
Праграма дабрачыннага мерапрыемства была насычанай. Але, напэўна, самай яркай часткай акцыі стала спартландыя з удзелам лепшых спартсменаў 5-га і 6-га класаў школы-інтэрната. Перш чым пачаць спаборніцтвы, чэмпіёны звярнуліся да навучэнцаў і іх настаўнікаў з цёплымі, пранікнёнымі словамі і пажаданнямі. Алена Белаконенка нагадала слоган сёлетняй Алімпіяды: “Гарачыя. Зімовыя. Твае.” Горача было і ў спартыўнай зале школы-інтэрната, дзе праходзіла спартландыя. Пасля паловы конкурсаў-эстафет упэўнена лідзіравалі шасцікласнікі. Але ў выніку вырвалася наперад і перамагла каманда 5 класа “Страла”. Яе капітан Максім Лукашэвіч расказаў, што ад такой колькасці ганаровых гасцей вельмі хваляваліся, нерваваліся, дзяўчаты нават плакалі, што каманда прайграе. А потым сабраліся, справіліся з хваляваннем — і перамаглі.
Безумоўна, пачуцці юных спартсменаў зразумелыя: такое свята не кожны дзень бывае.
Сваімі ўражаннямі ад спартландыі падзялілася і Дар’я Асіпук, капітан каманды шасцікласнікаў “Чырвоныя ветразі”. Яна, у прыватнасці, сказала:
— Рыхтаваліся недзе з тыдзень, хваляваліся. Спадабаліся цікавыя, разнастайныя, вясёлыя эстафеты. Мы крыху старэйшыя за нашых сапернікаў, з лёгкасцю напачатку перамагалі і расслабіліся. Таму прайгралі, але не засмуціліся. Галоўнае ўдзел, а не перамога.
Рыхтавала дзяцей да спартландыі і праводзіла яе настаўніца фізічнай культуры і здароўя школы-інтэрната Зоя Іванаўна Кавальчук. Капітанам каманд уручылі Дыпломы за I і II месцы. Гледачы-балельшчыкі атрымалі масу станоўчых эмоцый, а ўдзельнікі — каштоўныя і салодкія падарункі ад прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці. Навучальнай установе спартсмены і прадстаўнікі НАК падарылі мячы і наборы для тэніса і бадмінтона.
Потым былі Алімпійская латарэя, віктарына на лепшага знаўцу беларускіх спартсменаў, брыфінг з удзелам С.Л.Макаранкі, І.А.Базылеўскай і Я.А.Галуза і канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі школы-інтэрната. Напрыканцы —
фотаздымак і аўтографы на памяць аб сустрэчы з чэмпіёнамі.
…Алімпійскі агонь патух 23 лютага ў Сочы, але, упэўнена, ён загарэўся ў сэрцы кожнага, хто прысутнічаў на свяце спорту ў агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце ў Жабінцы.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: у час дабрачыннай акцыі.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top