Трапна стралялі

Трапна стралялі

IMG_5267“Нашчадкі Вялікай Перамогі” — пад такой назвай у Брэсце стартавала рэспубліканская акцыя, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Да яе адкрыцця прыўрочылі спаборніцтвы па стральбе з аўтамата АК-74 сярод навучэнцаў школ Брэста, Жабінкі і Брэсцкага раёна, якія традыцыйна арганізоўвае савет Брэсцкай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
250 старшакласнікаў з 23 каманд на вайсковым палігоне змагаліся за званне самага трапнага стралка. Кіраўнікі і воіны-дэсантнікі 38-ай мабільнай брыгады навучалі юнакоў і дзяўчат правільна выконваць усе дзеянні ў падрыхтоўцы да стральбы, пільна сачылі за выкананнем мер бяспекі. Трое юнакоў з СШ №1 і №3 г.Жабінка паказалі на спаборніцтвах неблагія вынікі. Так, Міхаіл Плытнік стаў першым у сваёй камандзе. Ён набраў 29 ачкоў з 50 магчымых. На рахунку Уладзіслава Лучко — 21 ачко, Генадзя Кудзіна — 19.
Юрый КОЗІК, дырэктар вучэбнага цэнтра ДТСААФ г. Брэст.
На здымку: фота на памяць удзельнікаў патрыятычнай акцыі.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top