Толькі агульнымі намаганнямі

Толькі агульнымі намаганнямі

265395

Вясной мы наводзім чысціню і парадак паўсюдна, у тым ліку і на пагостах, дзе знайшлі свой спачын нашы продкі. Такіх месцаў у раёне пятнаццаць.
З канца мінулага года ўсе яны знаходзяцца на балансе камунальнай службы, у той час як раней за парадкам на вясковых могілках сачылі органы мясцовага самакіравання. “З усіх перададзеных пагостаў самы ўзорны парадак на Азяцкім і Старасельскім, якія абгароджаны, старыя дрэвы прыбраныя, ёсць кантэйнеры для смецця, — сказала начальнік участка добраўпарадкавання і азелянення жыллёва-камунальнай гаспадаркі М.С.Віткоўская. — Дагледжаныя і чыстыя могілкі ў Ракітніцы, не хапае толькі некалькіх пралётаў плоту з тыльнага боку. На ўсіх астатніх у вёсках неахайна: не абгароджаныя, старыя дрэвы растуць, смецце згрувашчваецца дзе папала. Складваецца ўражанне, што тыя, хто павінен быў сачыць за парадкам, толькі й чакалі моманту перадачы іх. Камунальнай службе зараз трэба закупіць 12 кантэйнераў, з іх кожны каштуе 1,5 мільёна рублёў. Словам, каб прывесці іх у належны парадак спатрэбіцца дзясяткі мільёнаў рублёў.
Заўтра Вялікдзень, затым — Радаўніца. Вядома, наша памяць аб продках прывядзе сумленных людзей на пагосты, каб навесці парадак на магілах. Пад час размовы з камунальнікамі аб падтрыманні парадку ў грамадскіх месцах, яны ўсе ў адзін голас прасілі: “Непатрэбшчыну з могілак і смецце скідваць так, каб мог бесперашкодна пад’ехаць смеццявоз, які бывае на пагостах штотыднёва”.
Словам, толькі агульнымі намаганнямі зможам навесці парадак там, дзе вечны спакой і цішыня.
Людміла ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top