Шэсць правілаў, якія трэба выконваць

Шэсць правілаў, якія трэба выконваць

Dr_Mol_originalСардэчна-сасудзістыя захворванні з’яўляюцца асноўнай прычынай заўчаснай смерці і інваліднасці як у большасці еўрапейскіх краін свету, так і ў Беларусі. У Жабінкаўскім раёне за 2013 год зарэгістравана 179 выпадкаў смерці ад хвароб сістэмы кровазвароту, што складае 51% ад агульнай смяротнасці. У структуры захваральнасці на долю сардэчна-сасудістых прыпадае 26%. Летась упершыню выяўлена 628 выпадкаў хвароб сістэмы кровазвароту, у тым ліку 317 сярод асоб працаздольнага ўзросту. Усяго на дыспансерным уліку па гэтай назалогіі знаходзіцца 4261 чалавек, у тым ліку працаздольнага ўзросту — 2713.
У аснове сардэчна-сасудзістых захворванняў ляжаць ішамічная хвароба сэрца і атэрасклероз. Лішняя колькасць халестэрыну ў крыві ўплывае на абменныя працэсы, у выніку чаго на сценках сасудаў утвараюцца атэрасклератычныя бляшкі, якія пастаянна павялічваюцца і зачыняюць прасвет сасудаў. Кроў недастаткова паступае да органаў і тканак. У ішэмічнай хваробы сэрца ёсць і іншыя фактары рызыкі: генетычныя — павышэнне артэрыяльнага ціску, атлусценне і цукровы дыябет. Напрамую звязаныя з паводзінамі чалавека такія фактары, як курэнне, ужыванне алкаголю, стрэсы, маларухомы лад жыцця. Кожны павінен ведаць пра гэта, каб папярэдзіць магчымыя праблемы са здароўем.
Для эфектыўнай прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і іх ускладненняў неабходна выконваць усяго
шэсць правілаў:  кантраляваць артэрыяльны ціск,  сачыць за ўзроўнем халестэрыну,  правільна харчавацца,  займацца фізічнымі практыкаваннямі (самы мінімум — лепей, чым нічога),  не пачынаць курыць (калі курыце, дык паспрабуйце кінуць дрэнную звычку, як бы цяжка гэта не здавалася),  пастарацца пазбягаць працяглых стрэсаў.
Віталь ВЯЛЬКО, раённы тэрапеўт  УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top