“Салодкія” вясновыя клопаты

“Салодкія” вясновыя клопаты

IMG_8339Гаспадаркі раёна актыўна вядуць сяўбу цукровых буракоў. Самая вялікая плошча адведзена пад гэтую культуру ў СВК «Маціевічы» — 350 гектараў. Каб увачавідкі паназіраць за ходам сяўбы, накіроўваемся ў сельгаскааператыў.
Нас сустракае малады аграном Андрэй Аляксан-дравіч Бяльчук, які працуе ў гаспадарцы ўсяго другі тыдзень, з 1 красавіка бягучага года. Як кажуць, пакуль уваходзіць у курс спраў, асвой-ваецца, знаёміцца з калекты-вам. Яго назначылі начальнікам Крыўлянскага ўчастка, дзе ля вёскі Гарэлкі якраз і ідзе IMG_8344сяўба салодкіх караняплодаў. Насенне цукровых буракоў “Maribo Seed” нямецкай вытворчасці гаспадарка набыла праз цукровы завод. Дарэчы, кампанія “Maribo Seed” — адзін з лідараў сярод пастаўшчыкоў насення цукровых і кармавых буракоў, а таксама іншых сельскагаспадарчых культур у Еўропе.
Летась маціевіцкія аграрыі атрымалі каля 500 цэнтнераў салодкіх каранёў з гектара. Сёлета яны не збіраюцца паніжаць планку. Многае залежыць ад надвор’я, фінансавання і, канечне, ад руплівасці земляробаў. І яны стараюцца, таму што на іх ускладзена вялікая адказнасць. За дзень механізатар Яўген Іванавіч Кавальчук на трактары МТЗ-1221 з сеялкай “Planter” засявае ад 20 да 30 гектараў. На пытанне “Колькі сезонаў заняты на сяўбе цукровых буракоў?” Яўген Іванавіч жартам адказвае:
— Колькі жыву, столькі сею. Я так даўно гэтым займаюся, што ўжо і не памятаю, які гэта сезон па ліку. Больш за дваццаць іх назбіраецца.
Адзін у полі не воін, таму кампанію Кавальчуку складае Анатоль Андрэевіч Чмуневіч, які на АКШ-7,2 рыхтуе глебу пад сяўбу цукровых буракоў.
Важнай умовай для паспяховай сяўбы з’яўляецца своечасовая і якасная падрыхтоўка плошчаў пад цукровыя буракі. У гаспадарцы аб гэтым паклапаціліся. Калій і фосфар унеслі восенню, вясной “падкармілі” азотам.
А як наладжана харчаванне працаўнікоў поля, цікаўлюся ў Яўгена Кавальчука. Высвятляецца, што абедаюць механізатары тым, што ўзялі з дому. У мінулым годзе гарачыя абеды ім прывозілі ў поле, сёлета гэтае пытанне пакуль не вырашана.
— Адпускайце нас хутчэй: кожная хвілінка дарагая, — гаворыць Яўген Іванавіч. — Пакуль вы тут наладжваеце нам фотасесію, час бяжыць, мы ўжо колькі пасеялі б.
Адпускаем і любуемся, як зладжана працуюць Анатоль Чмуневіч і Яўген Кавальчук, як умела кіруюць сваімі сталёвымі конямі. Па ўсім бачна, што земляробы СВК “Маціевічы” пашану да зямлі не трацяць, а ўзмацняюць яе працай.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: малады аграном А.А.Бяльчук правярае глыбіню сяўбы; механізатар СВК “Маціевічы” Я.І.Кавальчук заняты на сяўбе цукровых буракоў.
Фота Ірыны ЖУК.

На Жабінкаўшчыне пад цукровыя буракі адведзена 1340 гектараў. На 14 красавіка бягучага года засеяна 1028.
Адзіная гаспадарка, якая скончыла сяўбу салодкіх караняплодаў, — ААТ “Ракітніца”, дзе гэтая культура заняла 160 гектараў.
“У ААТ “Жабінкаўскі” сяўбу цукровых караняплодаў пачалі 4 красавіка. Сяўбу праводзім адначасова дзвюма сеялкамі. Дзясяты сезон заняты на гэтых работах Аляксандр Мандра, старанная праца якога заслугоўвае пахвалы”, — паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Ганна Плытнік.
У СВК “Рагазнянскі” сяўбу цукровых буракоў штогод традыцыйна давяраюць Васілю Мухіну, а ў СВК “Шпіталі” вызначыўся на гэтай рабоце трактарыст Ігар Пятручык.
Земляробы СВК “Вазнясенскі” пасеялі цукровыя буракі на 60 гектарах (усяго гэтая культура зойме 130), але да 20 красавіка плануюць закончыць сяўбу і ўкласціся ў тэрмін. “Глебы ў нас халодныя і складаныя, чакаем, каб зямля прагрэлася, — патлумачыла кіраўнік гаспадаркі Надзея Кандрацюк. — Захоўваючы неабходныя тэхналагічныя прыёмы, намераны атрымаць увосень з гектара не менш за 600 цэнтнераў салодкай прадукцыі”.
У ПУАП “Азяты” з 20 гектараў, адведзеных пад цукровыя буракі, засеяна 18. На сяўбе заняты Васіль Платонаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top