Подарки тысячникам жатвы

Подарки тысячникам жатвы

“Тысячнікі” жніва
Убіраць збажыну — справа святая, ганаровая. Кожны, хто займаецца гэтым, рупліва працуе на жніўным полі з раніцы да змяркання.
З кожным днём поспехі камбайнераў, вадзіцеляў робяцца шчадрэйшымі, больш важкімі. Тысячны рубеж намалоту збожжа пераадолелі экіпажы з СВК “Якаўчыцы” ў складзе Сяргея Свіціча і Андрэя Валасюка, Уладзіміра Маёрава і Тамары Маёравай, а таксама чатыры экіпажы з СВК “Рагазнянскі” у складзе Сяргея Качаноўскага і Аляксандра Мінаева, Уладзіміра Канцэвіча і Васіля Сідарука, Уладзіміра Яшчука і Уладзіміра Клопата, Аляксандра Краўчука і Аляксандра Кузняцова, з ААТ “Ракітніца” ў складзе Віталя Чмуневіч і Сяргея Горба.
Больш тысячы тон збожжа адвезлі ў засекі 13 вадзіцеляў раёна. Сярод “герояў” Міхаіл Супрунюк, Віктар Горб з ААТ “Ракітніца”, Анатоль Сакайдановіч, Сяргей Козіч з ПУАП “Азяты”, Васіль Балюк і Аляксандр Карпук з СВК “Надзея-АГРА”, Вадзім Дзенісовіч з СВК “Вазнясенскі”, Віктар Шастачук з СВК “Якаўчыцы” і іншыя.
На здымку: падарунак “тысячніку”-вадзіцелю з СВК “Надзея-АГРА” А.Карпуку ўручаюць старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Н.У.Калыбская старшыня сельгаскааператыву А.М.Федасюк.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top