“Нуль” — гэта здорава, альбо Памяць у дрэве, камені, метале

“Нуль” — гэта здорава, альбо Памяць у дрэве, камені, метале

IMG_0851
Штогод 18 красавіка ва ўсім свеце святкуецца гэты дзень, усталяваны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Жабінкаўшчына таксама здаўна мае каля 70 адзнак старажытнасці — месцаў да якіх мы звяртаемся, каб узгадаць і пакланіцца сваёй гісторыі. З імі наша прысутнасць на зямлі мацнее год ад году. Бо кожны павінен ведаць, што помнік — гэта наша Памяць.
Сярод іх вылучаюцца так званыя “жывыя”, або – прыродныя помнікі, створаныя без удзелу чалавека.
Самае вялікае дрэва — Дуб-волат месціцца ў Жабінкаўскім раёне паблізу пасёлка Ленінскі, у цэнтры старога Ацячызненскага парку. Парку — 150 гадоў, дрэву —
значна больш. Ужо 500 гадоў жыве на зямлі самавіты, моцны велікан. Абхапіць яго, узяўшыся за рукі, здольныя пяць чалавек! Стаіць прыродны волат моўчкі, ганарліва сярод парку, хаваючы часовня сехновичитаямніцы мінулага ў зялёнай сваёй кароне.
Значна больш “гаваркія” нашы крыніцы. Зараз на Брэстчыне іх улічана, узята пад ахову каля сотні, некаторыя становяцца пачаткамі вялікіх рэк. Тыя крыніцы, што маюць лячэбную ваду, у народзе лічацца “святымі”. Людзі кажуць: “Пакуль будзе вада ў крыніцы чыстаю, датуль будзе чысты чалавек”. Тым больш, часам вада і камень точыць…
Але ёсць у нас камяні, якія нават час не перамагае. Тысячагоддзі жывуць на зямлі агромністыя валуны — помнікі магутнага дагістарычнага ледавіка. Адзін з такіх цяпер уладкаваны ў цэнтры Азятаў, іншы летась усталяваны ў Вежках — з нагоды 500-годдзя вёскі.
Ёсць камяні, знітаваныя з гістарычнымі падзеямі. Самы вядомы на Брэстчыне — “Камень філарэтаў” пад Баранавічамі. Некалі магутны ледавік прысунуў яго са Скандынавіі. Паблізу гэтага валуна сустракаўся з сябрамі Адам Міцкевіч. Тут амаль 200 гадоў bar12таму пакляліся яны змагацца за свабоду, роўнасць і братэрства.
А цяпер — колькі слоў пра “сапраўдныя” помнікі, зробленыя людзьмі з каменя, металу, дрэва.
На ўскрайку Хмелева ў надзвычай маляўнічых мясцінах ужо не адну сотню гадоў стаіць прыгожая царква. Каля храма, пабудаванага на ўзвышшы пад аховаю высокіх соснаў, у 2000 годзе з’явіўся мужчынскі манастыр, вядомы як у Беларусі, так і за яе межамі. У святы ды ў будзёныя дні плыве над гэтай зямлёй ціхі велічны голас званоў Хмелеўскай царквы. Так было дзвесце гадоў таму, так ёсць і сёння. Бо мінулае, сённяшні дзень і будучыня неразрыўна знітаваныя між сабою ў гэтых мясцінах.
А недалёка ад Філіпавічаў захавалася ў зямлі старое паселішча, каля Крыўлянаў — замчышча. Час і людзі зруйнавалі былыя муры і сцены. Ледзь-ледзь можна пазнаць зараз сляды колішняй велічы. Аднак гэтыя месцы таксама ўзятыя пад ахову.
Не забыліся жабінкаўцы і на светлую памяць найлепшых сваіх сыноў. Пад аховай дзяржавы парк Тадэвуша Касцюшкі ў Малых Сяхновічах, у будынку колішняй Сяхновіцкай школы месціцца краязнаўчы музей.
Найбольш помнікаў ва ўсёй Беларусі, зразумела, прысвечана ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, наш край не стаў тут выключэннем: першым прыняў удар фашысцкай навалачы, апошнім быў вызвалены ад захопнікаў. У той вайне, вядома, гінулі людзі і помнікі, а на месцах, знявечаных ліхалеццем, з часам паўставалі мемарыялы, стэлы, абеліскі… У 45 месцах на Жабінкаўшчыне ўвекавечаны тыя часы.
Зараз 4578 помнікаў у краіне ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 706 з іх месцяцца на Брэстчыне.
Згодна з міжнароднымі стандартамі помнікі падзяляюцца на катэгорыі. Найвышэйшая – “нулявая”. Сапраўды — “нуль” у гэтым выпадку — здорава! Бо сведчыць, наколькі багатая зямля на гістарычную памяць.
Да “нулявой” катэгорыі адносяць каштоўнасці сусветнага значэння. У Беларусі імі прызнаны Белавежская пушча і геадэзічная дуга Струвэ, Камянецкая вежа і Аўгустоўскі канал, Мірскі замак і абарончыя храмы-камяніцы ў Сынкавічах і Мураванцы, роспісы Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку і комплекс езуіцкага кляштара ў Нясвіжы, полацкая Сафія і гродзенская Каложа, палаца-паркавыя ансамблі ў Гомелі і Нясвіжы. Ідзе размова, што і наша Здзітаўская царква з часам можа быць далучана да гэтага пачэснага спісу, разам з іншымі драўлянымі храмамі на беларуска-польска-ўкраінскім памежжы.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: 500-гадовы дуб у Пятровічах; капліца на могілках каля в.Малыя Сяхновічы; помнік на месцы масавага расстрэлу паблізу в.Хадасы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top