12 красавіка жабінкаўцы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Тэрыторыю ля во-
зера ў гарадскім парку добраўпарадкоўвалі супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта разам са старшынёй райвыканкама Ф.Ф.Каланчуком, а таксама прадстаўнікі КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, раённага ваенкамата, іншых калектываў. У Здзітаўскім лесе наводзілі чысціню работнікі ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны, а таксама аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама. У свяце працы ўдзельнічалі не толькі працоўныя калектывы Жабінкаўшчыны, а і асобныя яе жыхары. Добраўпарадкоўваліся двары і вуліцы райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў, тэрыторыі арганізацый, прадпрыемстваў, фермаў. Удзельнікі суботніка садзілі кветкі, фарбавалі бардзюры, зграбалі лісце, прыводзілі ў парадак помнікі. Некаторыя ў лік суботніка адпрацавалі раней. Наводзілі парадак на зямлі, працавалі на сваіх рабочых месцах 9605 чалавек.
У выніку ў рэспубліканскі бюджэт з нашага раёна будзе пералічана 125 мільёнаў 130 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі на базе дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава”, што паскорыць яго стварэнне і дазволіць палепшыць умовы аказання дапамогі анкалагічным хворым.
Наталля Міхальчык.
На здымку: на суботніку саршыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук і ваенкам А.І.Юруць.
Фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.