Сяброўства размаўляе на мове натхнення

Сяброўства размаўляе на мове натхнення

о “Дружба без межаў” — пад такім дэвізам ладзіліся дабрачынныя канцэрты творчых калектываў клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” у Бельгіі.
Іншаземнага гледача радавалі сваёй творчасцю танцавальны калектыў “Цукарынка”, якім кіруе Тамара Анатольеўна Дзікая, ансамбль “Карамелька”, узначалены Галінай Іванаўнай Міцковіч, удзельнікі вакальнай студыі, створанай Андрэем Віктаравічам Вой-нашам.
Дзеці цукравараў прывезлі з Жабінкі пазітыўны настрой маленькім замежным гледачам і іх бацькам, што гасцінна прынялі пасланцоў Беларусі ў сваіх сем’ях. Нашым самадзейным артыстам апладзіравалі жыхары гарадоў Брыер, Намюр, Мален, Астондэ, Бастонь, Дзінон, Сярон, Льеж, Джамб, Рашфор.
У канцэртнай праграме былі цудоўна ўплецены беларускія і рускія спевы. Надзвычай моцна кранула сваёй душэўнасцю песня на французскай мове ў выкананні Надзеі Чэчалевай у дуэце з прэзідэнтам асацыяцыі “Надзея і салідарнасць Чарнобыля” Жан П’ерам Апельдорнам, усім спадабаліся таксама вясёлыя спевы ў выкананні Юрыя Фіцнера і Сашы Гусевай, Юрыя Пабядзінскага і Антона Мухі.
Танцавальны калектыў “Цукарынка” выконваў як даўно любімыя гледачам танцы “Чмялі”, “Галя”, “Марачка”, “Джэймс Бонд”, “Фіеста”, так і зусім новыя — “Элегія”, “Буранаўскія бабулі”, “Рускі” ды “Купалінка”.
Сярод ганаровых гасцей у зале прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Бельгіі, міністэрства культуры гэтай еўрапейскай краіны ад правінцыі Валонія, бургамістр горада Рашфор. Высокія госці вельмі прыхільна ацанілі выступленні юных артыстаў з Беларусі, выказалі спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва і пацвердзілі запрашэнне для жабінкаўцаў зноў наведаць Бельгію на наступны год.
Асацыяцыя падрыхтавала багатую экскурсійную праграму ў старажытны прыгожы горад Бруге. Маленькія артысты з Жабінкі змаглі адкрыць для сябе таксама новыя краіны: Францыю і Люксембург, пазнаёміліся з іх гісторыяй і славутасцямі.
Аднак словы фінальнай песні, якую паўтаралі на сваіх канцэртах і артысты, і гледачы, былі прысвечаны ўсё ж роднай Беларусі. Пра гэта думалі дзеці, вяртаючыся дамоў, у свой любімы горад.
Выступоўцы выказваюць шчырую ўдзячнасць перакладчыку Алене Мікалаеўне Дамасевіч, медыцынскаму работніку Валянціне Іванаўне Еўтуховіч. Іх праца дапамагала здароваму клімату ў калектыве, садзейнічала новым кантактам з замежнымі сябрамі. ee
Бацькі і ўдзельнікі творчых калектываў клуба цукровага завода выказваюць словы падзякі кіраўніцтву прадпрыемства, асабіста генеральнаму дырэктару Віктару Рыгоравічу Міронаву за стварэнне добрых умоў для мастацкага развіцця дзіцячай і юнацкай творчасці, за магчымасць дарыць яе пад час запамінальных гастрольных паездак.
Вольга ГАРДЗЕЙЧЫК, мастацкі кіраўнік клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.
На здымках: запамінальныя моманты з творчага падарожжа ў Бельгію.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top