На парадку дня — дызайн і праблематыка

На парадку дня — дызайн і праблематыка

_DSC688753 гады таму Юрый Аляксеевіч Гагарын паляцеў у космас. Пасля яго ў каляземнай арбіце пабывалі дзясяткі касманаўтаў з розных краін зямнога шара. Сярод іх тры нара-джэнцы Беларусі — Пётр Ільіч Клімук, Уладзімір Васільевіч Кавалёнак і Алег Віктаравіч Навіцкі.На малой радзіме Пятра Ільіча Клімука — у сярэдняй школе аграгарадка Тамашоўка — сіламі яго землякоў і слаўнага сына зямлі беларускай створаны адзіны ў нашай краіне музей касманаўтыкі, які працуе з 1978 года, “перажыў” рэканструкцыю ў 2004-ым. Напярэдадні Дня касманаўтыкі музей наведалі журналісты між-рэдакцыйнай творчай лятучкі, якая праводзілася на базе Брэсцкай раённай газеты “Заря над Бугом”.

_DSC6858Згодна з комплекснай праграмай развіцця дзяржаўных рэгіянальных СМІ Брэстчыны і планам работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Брэсцкага аблвыканкама, у мінулую пятніцу адбылася міжрэдакцыйная творчая лятучка па тэме “Праблематыка і дызайн рэгіянальнай газеты”.
У ёй прынялі ўдзел журналісты гарадской газеты “Брестский вестник” і раённых “Заря над Бугом», “Сельская праўда”, “Навіны Камянеччыны”, і “Голас часу”. Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў” Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч адзначыў:
— Раённыя газеты заўжды былі і будуць бліжэй да чытача, чым вялікафарматныя выданні. Задача сучаснай газеты не столькі даць інфармацыю (у сетцы інтэрнэт навіны з’яўляюцца хутчэй, чым на паперы) колькі прааналізаваць факт.
Журналісты дзяліліся “рэцэптамі” рэдакцыйнай “кухні”, абменьваліся думкамі, якой павінна быць сучасная раёнка, якія тэмы хвалююць чытачоў, што зрабіць, каб газета стала яшчэ больш цікавай. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі аблвыканкама Ігар Уладзіміравіч Гетман падвёў вынікі сустрэчы, пажадаў творчага натхнення і безліч ідэй “акулам пяра”.
Затым газетчыкам прапанавалася наведванне і знаёмства з шэрагам аб’ектаў аграпрамысловага комплексу і сацыяльнай інфраструктуры Прыбужскага краю. Журналісты ўсклалі вянок да помніка “Пратэст”, устаноўленаму на трасе Брэст-Тамашоўка ў гонар аб 54 выхаванцах Дамачаўскага дзіцячага дома, растраляных фашыстамі ў верасні 1942 года.
Прадстаўнікі рэдакцый пабывалі на сучаснай птушкафабрыцы “Дубраўскі бройлер” па адкорме бройлераў праектнай магутнасцю 5,7 млн. птушак у год; на камбікормавым заводзе ААТ “Камароўка”, дзе выпускаецца 20 тон камбікармоў у гадзіну па 16 рэцэптах як для птушкафабрыкі, так і для буйной рагатай жывёлы. Цікавай была экскурсія ў Тамашоўскую сярэднюю школу, у якой калісьці вучыўся лётчык-касманаўт Пётр Ільіч Клімук. У адзіным у Беларусі Музеі Касманаўтыкі яе правялі вучаніцы гэтай школы. Тут звыш 2 тысяч экспанатаў, большасць з якіх перадаў лётчык-касманаўт Пётр Клімук. Яшчэ адзін гонар Тамашоўкі — фізкультурна-аздараўленчы цэнтр “Зорны”. У ім з 2007 года працуе басейн, спартыўная зала, міні-басейн, стадыён са штучным пакрыццём, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, тэнісны корт. Карыстаюцца імі не толькі жыхары мясцовай вёскі, а і спартсмены вобласці і нават рэспублікі. Таму гасцініца “Славянка” на 80 месцаў практычна не пустуе.
Святлана КІСЛАЯ.
На здымку: у час наведвання журналістамі Брэстчыны камбікормавага завода ААТ “Камароўка”.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top