Пра маркіроўку планшэтных камп’ютараў

Пра маркіроўку планшэтных камп’ютараў

genius-g-pen-m712$1Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне па-ведамляе, што з 5 мая г.г. на тэрыторыі нашай краіны забараняецца набыццё, захоўванне, выкарыстанне, транспарціроўка і рэалізацыя ўсіх відаў планшэтных камп’ютараў (планшэт, мабільны планшэт і планшэтны персанальны камп’ютар і г.д.), як вырабленых у рэспубліцы, так і імпартаваных на яе тэрыторыю без маркіроўкі кантрольны-мі (ідэнтыфікаванымі) знакамі. Маркіроўка будзе ажыццяўляцца іх вытворцамі ці імпарцёрамі ў парадку, якога патрабуе заканадаўства. Набыццё кантрольных знакаў суб’ектамі гаспадарання адбываецца шляхам падачы ў падатковы орган, па месцы пастаноўкі на ўлік, заявы аб іх набыцці і дадатку да яго — пераліку дакументаў, устаноўленых заканадаўствам, а менавіта разліку сумы, якая ўносіцца ў аплату кошту знакаў, і копіі плацежнай інструкцыі з адзнакай банка аб унясенні плацяжоў за знакі ў даход рэспубліканскага бюджэту.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць абарот планшэтных камп’ютараў, будзе дадзена права рэалізоўваць астаткі такіх тавараў, якія ўтварыліся на дату ўвядзення маркіроўкі (5 мая 2014 года), не маркіраванымі кантрольнымі знакамі.
За парушэнне патра-баванняў заканадаўства аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэ-нтыфікаванымі) знакамі суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць абарот планшэтных камп’ютараў будуць несці адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную арт. 12.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскі раёне па тэлефоне 25-1-80.
Вольга ЮРАСІК,  галоўны дзяржаўны падатковы інспектар
 аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top