IMG_8162Сяргей Лявонцьевіч Прылуцкі нарадзіўся 22 сакавіка 1962 года ў вёсцы Сакалова нашага раёна. У 1979 годзе закончыў гарадскую сярэднюю школу №2 і паступіў у Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і воднай гаспадаркі. Атрымаў спецыяльнасць “іхтыялогія і рыбаводства”. З 1984г. да 1986 г. працаваў майстрам спецыялізаванага гадавальніцкага комплексу ў г.Белаазёрск, з 1986 г. да 2005 г. — майстрам рыбаводам, затым галоўным рыбаводам ААТ “Рыбгас “Палессе” Пінскага раёна. Дырэктарам РВТУП “Рыбгас “Сакалова” Жабінкаўскага раёна быў у 2005-2008 гг. З 2008 г. да 2012 г. — інжынер ПМК-19 ДУВП “Брэстводбуд” г.Жабінка. Апошняе месца працы — начальнік участка “Жылфонд” КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.
Дэпутат Хмелеўскага сельскага Савета дэпутатаў XXVII склікання. С.Л.Прылуцкі выбраны старшынёй Хмелеўскага сельскага Савета дэпутатаў і назначаны старшынёй сельвыканкама.
Жонка — Надзея Уладзіміраўна працуе інжынерам на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Дачка Таццяна — настаўніца, сын Уладзіслаў — студэнт Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top