Матацыкліст, надзявай шлем — будзе менш праблем

Матацыкліст, надзявай шлем — будзе менш праблем

k5_zpsf95ad202Матацыкл — хуткасная, але мала ўстойлівая машына. Прычым, і вадзіцель, і пасажыр практычна не абароненыя пры дарожна-транспартных здарэннях. Паводле статыстычных дадзеных, з усіх ДТЗ з удзелам матацыклістаў у 70% выпадкаў вінаватыя кіроўцы двухколавых машын.
Асноўныя прычыны здарэнняў па віне матацыклістаў — перавышэнне хуткасных рэжымаў, адсутнасць навыкаў кіравання, знаходжанне за рулём у нецвярозым стане, парушэнне правілаў абгону і праезду скрыжаванняў, эксплуатацыя няспраўнага ці пераабсталяванага матацыкла.
Вадзіцелям гэтых двухколавых машын неабходна быць уважлівымі і разважлівымі, умела і абдумана карыстацца іх хуткаснымі магчымасцямі. Матацыкл павінен быць зарэгістраваны і тэхнічна спраўны. Выкарыстанне мота-шлема абавязковае, бо ён дазваляе зменшыць колькасць цяжкіх і смяротных траўмаў галавы.
За парушэнні патрабаванняў правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Напрыклад, нясвоечасовая рэгістрацыя матацыкла ці непраходжанне дзяржаўнага тэхагляду без уважлівай прычыны караецца папярэджаннем або штрафам да 2-х базавых велічыняў, а парушэнне правілаў карыстання моташлемамі — папярэджаннем або штрафам да 1 базавай велічыні, г.д.
У I квартале бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 113 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 22 чалавекі загінулі, 110 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, 9 — адбылося па віне нецвярозых вадзіцеляў. На тэрыторыі Жабінкаўскага раёна за гэты ж перыяд адбылося 3 ДТЗ, у іх 3 чалавекі траўміраваны. У дынаміцы аператыўнай абстаноўкі па вобласці праяўляюцца сезонныя негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з ДТЗ з удзелам кіроўцаў матацыклаў, іншых двухколавых, а таксама гужавых транспартных сродкаў.
У сувязі з гэтым на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна з 31 сакавіка па 10 красавіка бягучага года праводзяцца дадатковыя меры ў папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў вышэйназванай катэгорыі  транспарту.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top