Не ганяйся за чужым…

Не ганяйся за чужым…

XY8hhaVCZf06GiaxJmRi5jMVcKIWcwYNМудры народ прыдумаў шмат трапных выслоўяў, якія дапамагаюць нам жыць. Засвоіўшы і прытрымліваючыся іх, можна пазбегнуць розных непрыемных цяжкасцяў. Інакш чалавека чакае нешта падобнае на тое, аб чым сённяшні расказ.
Першае народнае павучанне для Святланы К. Яно гучыць так: “Не кладзі дрэнна — не ўводзь злодзея ў грэх!” Ці думала яна, калі ставіла веласіпед паблізу райаддзела міліцыі, што з пакінутага на рулі кошычка знікнуць… грошы? Халатная нядбайнасць!
Другі афарызм адрасуем Аляксандру Шаляговічу, які неўзабаве праходзіў міма: “Няма такой тайны, што не стала б явай!” Убачыў ён кошычак з рэчамі на рулі, зірнуў туды-сюды, ці няма каго паблізу, і рушыў да веласіпеда.
Сярод рэчаў Аляксандр хуценька адшукаў кашалёк, набіты банкнотамі і, радасны, што будзе не на адну пахмелку, рушыў дадому. Ды ягоная радасць была заўчасная. Не паспеў дабрацца дамоў, як запынілі работнікі міліцыі і даставілі ў райаддзел.
Там і пералічылі ўсе грошы: і беларускія рублі, і долары ЗША. Сума аказалася даволі вялікая! Святлане заставалася толькі дзякаваць работнікам міліцыі за аператыўнасць вышуку, а Аляксандра чакаў суд.
Не, ён, не ўтойваў і расказаў, што паквапіўся на чужыя грошы, якія збіраўся патраціць на спіртное, бо веласіпед быў без нагляду і нікога паблізу не было. Тут да месца яшчэ адно народнае выслоўе: “Не ганяйся за чужым, бо сваё згубіш!”
Судом раёна на аснове часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь А.Шаляговіч аштрафаваны на трыццаць базавых велічыняў ці на 3,9 мільёна рублёў.
Судова-псіхіятрычная экспертыза прызнала яго хворым хранічным алкагалізмам, а таму ён мае патрэбу ў лячэнні. Суд палічыў неабходным, абапіраючыся на артыкул 107 Крымінальнага кодэкса, прымяніць да А.Шаляговіча прымусовае супрацьалкагольнае ля-чэнне.
Віктар НОВІК, старшыня суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top