Шаноўная рэдакцыя!
З вялікай прыемнасцю хочацца падзяліцца з вамі і вашымі чытачамі прыемнай навіной. Літаральна на днях, можна сказаць, збылася мара нашых маленькіх выхаванцаў, якія наведваюць Азяцкі дзіцячы сад. Здаецца, іх не так і многа — усяго 25, але, калі шчаслівая ўсмешка ўзнікае на вуснах нават аднаго дзіцяці, гэта ўжо для нас, дарослых, вельмі-вельмі прыемна. За гэтыя ўсмешкі, за такую прыемнасць хочацца ад усёй душы выказаць самую шчырую ўдзячнасць адкрытаму акцыянернаму таварыству “Брэсцкі мясакамбінат” у асобе генеральнага дырэктара Паўла Якаўлевіча БУХАВЕЦКАГА. Арганізацыя пасадзейнічала нашаму дзіцячаму саду ў набыцці надворнага гульнёвага абсталявання. Цяпер нашы дзеткі з прыемнасцю гуляюцца ў дзвюх новых пясочніцах, гойдаюцца на парачцы арэляў-балансіраў. Сюды таксама ўваходзяць гульнявы комплекс “Караблік” з горкай, горка “Малютка” і столік з лавачкамі “Усмешка плюс”.
Зазначу, што нашы цудоўныя спонсары падаравалі не проста матэрыяльныя каштоўнасці, але і прыемныя імгненні шчаслівага дзяцінства нашым хлопчыкам і дзяўчынкам.
Хочацца пажадаць людзям, якія аказалі нам такую значную дапамогу, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, фінансавага дабрабыту і росквіту.
Людміла ЯШЧУК, загадчыца ДУА “Азяцкі дзіцячы сад”
Popularity: 1%