Марафон — для пожилых

Последний день сентября выдался солнечным и ярким. Видимо, в небесной канцелярии решили, что для проведения общереспубликанского марафона по скандинавской ходьбе в рамках республиканской акции «Уважение. Забота. Ответственность», приуроченной к Дню пожилых людей, и Национальной стратегии «Активное долголетие-2030» очень важно хорошее настроение и отличная погода. Жабинковцы почтенного возраста тоже присоединились к марафону. На городском стадионе ровно в 10.30 утра они были готовы к старту. С напутственным словом к немолодым марафонцам обратились заместитель председателя Жабинковского рай-исполкома Инна ТАРАСЕВИЧ, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома Татьяна МАРИНИЧ и директор Жабинковского ТЦСОН Наталия ОДИНЕЦ.
После этого раздалась команда «На старт! Внимание! Марш!», и участники марафона, забыв о болячках и накопившихся дома делах, поспешили на дистанции к заветному финишу со скандинавскими палками в руках. На маршруте они успевали шутить и делали ставки на победителя. Первой к финишу пришла Нина Степановна ЛУГОВСКАЯ. Второе место досталось Зинаиде Александровне ШИРОКОВОЙ, на третьем оказалась Валентина Николаевна КАРПУК. Инна Тарасевич вручила им заслуженные награды и подарки. Не осталась без презента и Вера Петровна МАНДРЕНКО как самая старшая из участников. Её возраст измеряется двумя зеркальными цифрами. Остальные марафонцы были рады общению и отличному настроению.
Светлана БЕЛЯК. Фото автора

Popularity: 1%

ЖЫВЕ НА СВЕЦЕ ПРЫГАЖОСЦЬ!

З гэтых слоў пачыналася цудоўнае свята ў аграгарадку Мухавец, прымеркаванае да Міжнароднага дня міру. Свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы абласнога этапа конкурсу “Мір у душы — мір у краіне!”.

Вынікі падводзіліся ў прыгожай зале гасцінічнага комплексу “Лагуна Янтарная”. Творчае спаборніцтва ладзілася ў рамках рэспубліканскага праекта “Шчасце жыць у мірнай краіне”. Больш за дзве сотні дзяцей з усіх куткоў Брэстчыны сваімі яркімі творамі даказалі, наколькі шмат талентаў мае наша зямля. А таму дарослыя былі проста абавязаны падтрымаць іх пошукі ў свеце прыгожага, дапамагчы дзіцячаму натхненню расправіць крылы. Нездарма сярод журы былі тыя, хто годна прадстаўляе творчыя і дабрачынныя арганізацыі краіны: члены Беларускага саюза мастакоў Мікалай КУЗЬМІЧ і Аляксандр УЛЫБІН, сябры абласной пісьменніцкай суполкі Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ і Анатоль БЕНЗЯРУК, кіраўнік аддзела па рабоце з моладдзю Брэсцкай епархіі іерэй Павел РАМАНОВІЧ і старшыня праўлення абласнога аддзялення айчыннага Фонду міру Лідзія РАМАНЮК.
Лідзіі Мікалаеўне выпала пачэсная місія першай уганараваць юных паэтаў — тых, для каго гэты конкурс стаў сапраўдным “зорным часам”. Гэта ж вельмі няпроста (калі нават ты ўжо дарослы) вершаванымі радкамі апісаць свет, прыгожа зарыфмаваць свае думкі пра Айчыну, мір, любоў да роднага краю. А тут на суд журы свае творы, прасягнутыя лірычнымі пачуццямі, прадстаўлялі пачынаючыя паэты. Дзясяцера былі прызнаны найлепшымі і атрымалі ўзнагароды з рук Лідзіі Мікалаеўны. На жаль, на свяце не прысутнічала наша зямлячка Вольга ДРУШЧЫЦ, але сертыфікат і дыплом пераможцы ў хуткім часе завітае ў яе дом у Старым Сяле. Дарэчы, у вёсцы, якую юная паэтка з любасцю апісала ў вершы, два тыдні таму з дапамогай абласнога аддзялення Фонду міру адчынілася адмысловая “Школа міру”. У тым, што гэта стала магчыма, мабыць, ёсць заслуга і Вольгі, якая ўжо не ў першы раз удзельнічае і перамагае ў творчым конкурсе.
Акрамя таго, спецыяльным дыпломам Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі быў адзначаны верш “Любімая старонка” Варвары АНДРЫЯШКА з Івацэвіцкага раёна.
У намінацыі “Проза” жабінкаўцы таксама не засталіся без узнагароды. Дыплом пераможцы з рук галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Аляксандра ЗАВЕРЫЧА атрымала вучаніца другой школы Вікторыя МАСІЕВІЧ.
А вось сярод юных мастакоў асабліва вылучылі работу Арцемія ДЗЕМЧУКА “Свята-Мікіцкая царква — жамчужына палескага дойлідства”. Найперш вучань СШ № 1 горада Жабінкі атрымаў падарункі ад епархіі і Ліст падзякі, уласнаручна падпісаны архіепіскапам Брэсцкім і Кобрынскім ІААНАМ. (Да слова, так супала ці было наканавана, што праз лічаныя дні ўладыка прысутнічаў на прастольным свяце ў 520-гадовым храме, намаляваным дзіцячай рукой). А затым, калі да мікрафона запрасілі членаў журы, 12-гадовы жабінкавец пачуў добрыя словы ў свой адрас ад прафесійнага мастака Аляксандра Улыбіна, які зрабіў Арцемію прыемны дарунак — сваю карціну.
Віншавальныя словы прамовіла і Наталія ІЛЬНІЦКАЯ — гаспадыня цудоўнай “Лагуны”, дзе ў той дзень знайшла прытулак творчасць юных.
Наталія Емяльянаўна, вядомая сваёй дабрачыннасцю, шмат робіць для захавання мінуўшчыны. Яе клопатам узнікла “Алея памяці”, на якой усталяваны помнікі воінам Чырвонай Арміі, што загінулі, вызваляючы Польшчу.
Некалі яны месціліся ў польскіх гарадах і вёсках, цяпер знайшлі свой прытулак на брэсцкай зямлі. Хлочыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць прайсціся па той алеі, паслухаць расказ пра подзвіг воінаў-вызваліцеляў. А затым пераможцаў конкурсу чакала прыемная місія: яны разам з дарослымі пасадзілі малады дубок — сімвал жыцця і сувязі часоў ды розных пакаленняў.
Анатоль РОСТАЎ
Фота аўтара
На здымках: “Дубок, расці!” — гаворыць жабінкавец Арцемій ДЗЯМЧУК;
сапраўдным святам стала для юнай мастачкі з Лунінца Юліі БРЭЗІНАЙ перамога ў конкурсе і наведванне “Алеі памяці”.

Popularity: 1%

ЖОЎТАЯ І ЧЫРВОНАЯ РАКЕТЫ

Жыццё нярэдка зводзіць з цікавымі людзьмі — носьбітамі карысных, часам вельмі нялёгкіх успамінаў. Гэткім стаў аднойчы нараджэнец вёскі Рагозна Уладзімір Кірылавіч ВЕРАМЯЮК.

1942 год.
Смерць на Раство

Ён прыйшоў на свет яшчэ да вайны, “на Дзям’янава свята”, а ў святую купель з малітвай і блаславеннем на дзень Уладзіміра Хрысціцеля Русі акунуў нованароджанага настаяцель Рагазнянскай царквы айцец Мікалай МІХАЛОЎСКІ — той, які пазней прыме пакутніцкую смерць ад рук акупантаў.
А тады, улетку 1936 года, калі Алена ВЕРАМЯЮК падаравала мужу Кірылу сына, яшчэ ніхто не ведаў, што хутка вайна перакрэсліць мір, знішчыць многае і многіх.
Жылі Верамеюкі, як многія на сяле, не надта багата. Аленін бацька Іван БАНЕЦКІ (або па-вясковаму — Ясь) быў парабкам у пана. Каб крыху зарабіць грошай, бедаку даводзілася пасвіць панскіх гусей ды свіней. Яго жыццё абарвалася трагічна, на каталіцкае Раство 1942 года, калі карнікі забівалі жыхароў кобрынскай вёскі Ушкавіцы.
Папярэдне ўсіх сагналі ў хлеў на расправу. Ды прыехаў афіцэр-мадзяр, даў загад выпусціць жанчын, а вось да паўтара дзясятка мужчын літасці не праявіў.
Карнікі куляў не шкадавалі. Дзве з іх трапілі ў Ясевы грудзі, яшчэ адна ўпілася ў цела, калі дабівалі.
У чым жа была прычына таго зладзейства?
Напярэдадні шыканаўцы, як часам звалі партызан Старасельскага атрада, якіх узначальваў лейтэнант Чырвонай Арміі Сяргей ШЫКАНАЎ, абстралялі на шашы Брэст — Масква нямецкія грузавікі. Гэта раз’юшыла акупантаў. Хоць і было вялікае свята, яны схапілі мірных лю-дзей і пралілі бязвінную кроў. Двухногія драпежнікі не давалі хаваць забітых, шукалі родзічаў, каб і з імі паквітацца. Вяскоўцы збеглі ў лес, а хаты іх спалілі ўшчэнт.
Зімняй ноччу Валодзя разам з татам, матуляй і 14-гадовай цёткай Зосяй паехаў на фурманцы на месца, дзе ляжаў забіты дзед. Паклалі на драбіны сена, каб схаваць цела. Пад покрывам ночы дарослыя неслі з поля на радне забітага Івана, а шасцігадовы хлопчык трымаў каня. Хоць і жудасна было, але ж роднага патрэбна было пахаваць па-людску. Ехалі праз Хадасы, дзе ў школе месцілася ваха — нямецкі блокпост. Сярод марознай ночы гучаў патэфон, у школе гарэла святло, а побач стаяў ля шлагбаума вартавы.
— Жанчыны злезлі з воза і рушылі вакольнымі дарогамі, бо баяліся, каб іх не забралі немцы. Тыя абшукалі фурманку, тыкалі шомпалам у сена, ды не знайшлі цела, — успамінае Уладзімір Кірылавіч. — Мне немец даў кухталя, нешта прашвэргатаў ды адпусціў. Калі з боку балота вернуліся жанчыны, даехалі да Рагазнянскіх могілак, дзе без усялякай труны патаемна зарылі дзедава цела. Перад гэтым знялі з яго ялавыя высокія боты: шкада было закапываць рэч, вырабленую добрым майстрам, трэба ж было і бацьку ў нечым хадзіць…
Верамеюкі, як і многія рагазнянцы, падтрымлівалі сувязь з партызанамі.
— Мая матуля Алена Іванаўна была добрай швачкай, — прыгадвае сведка. — Яна карысталася машынкай “Зінгер”, падоранай панам Станіславам ЛЯСОТАМ. З яго сынамі Казікам і Францішкам, якіх па-вясковаму звалі Лясацюковымі дзецьмі, мама хадзіла ў Рагазнянскую школу. Яна была старэйшаю за хлопцаў і дапамагала ім вучыцца, за тое пан і аддзячыў. Калі ў 17 гадоў матуля ішла замуж, Лясота прывёз ёй з Варшавы ў падарунак гэтую машынку.
Аднаго разу ў Верамеюкову хату пагрукалі сярод ночы. Завітаў сам партызанскі камандзір Сяргей Сяргеевіч Шыканаў, які папрасіў гаспадыню, каб тая пацыравала яго скуранку. Праз ты-дзень куртку забралі. З таго часу народныя мсціўцы нярэдка прыходзілі і прыносілі даматканае палатно, і Алена шыла ім плашчы, патрэбныя ў лесе, асабліва ў непагадзь.
— Тады прозвішча Шыканава мы не ведалі, затое зналі ўмоўны сігнал: сувязныя асцярожна грукалі ў акенца і прамаўлялі: “Прыйшоў эСэС”. Хоць і жылі мы пасярэдзіне сяла, ды меўся скразны праход да лесу, ім партызаны і карысталіся.

1943 год.
У дапаўненне да кнігі “Памяць”

Дванаццаць месяцаў пражылі ў бясконцай трывозе. Праз год, амаль дзень у дзень пасля гібелі дзеда Івана, здарылася новая бяда.
На самым памежжы ХХ і ХХІ стагоддзяў у сталічным выдавецтве выйшла кніга “Памяць”, прысвечаная Жабінкаўскаму раёну. У ёй — звесткі пра пяць рагазнянцаў, закатаваных у 1943 годзе за сувязь з партызанамі. Уладзімір Кірылавіч дапаўняе гэты жалобны спіс прозвішчамі яшчэ некалькіх асоб, якіх таксама варта памятаць.
Трагедыя адбылася 21 снежня 1943 года. Дата запомнілася, бо быў дзень нараджэння Сталіна.
Сведка ўспамінае. Двое маладых партызан папрасілі ўзяць коней: кабылу і рэзвага жарабца чырвонай масці. Аднаго партызана ведалі толькі па імені — Мішка, ад другога і імені памяць не захавала. Міша апрануў казацкую кубанку і, ускінуўшы дыскавы кулямёт, выгукнуў: “Патурбуем немцаў у гонар Сталіна!”
Яны выехалі з боку вёскі Зваравічы, па шашы мінулі Федзькавічы, хацелі трапіць у блізкія Пятровічы, ды на мосце сутыкнуліся з немцамі, з якімі пачалася перастрэлка. Тады коннікі праз Замошаны і Дзяглі панесліся на Шчэглікі, і там, на мосце праз Мухавец, хутка зноў загучала страляніна. Аднак варожая куля зачапіла Мішкаву руку, а пад яго таварышам паранілі кабылу. Партызаны імгненна вырашылі вяртацца ў лес. Немцы кінуліся іх лавіць, на машынах рушылі з Хадасоў і Ракітніцы, дзе стаялі гарнізоны. Мішка адбіваўся з кулямёта, ды зляцеў з каня. Вяскоўкі злавілі таго чырвонага жарэбчыка ў Рагозне і прывязалі каля калодзежа. Калі ў партызана скончыліся патроны ды адкрыліся раны, жанчыны яго перавязалі і падсадзілі ў сядло. Ён паехаў, а сярод рагазнянцаў пачаліся размовы: маўляў, будзе аблава — трэба бегчы ў лес. Яшчэ памятным быў выпадак, як ехалі шыканаўцы, якімі камандаваў высачэзны Іван МАРОЗ па мянушцы Вялікі. Рухаліся яны ўздоўж могілак, імкнуліся на санях патрапіць на чыгунку, але немцы зрабілі засаду, паранілі нажамі шэсць партызанаў, уцёк толькі адзін, наймалодшы. А тых, што трапілі ў рукі гітлераўцам, завезлі ў Ракітніцу, жорстка дапытвалі, чацвярых забілі, двух замардавалі да паўсмерці, а потым вазілі па Рагозне на апазнанне, ды ніхто не пазнаў, затое вёска пасля гэтага ў імгненне абязлюдзела.
Тое ж паўтарылася і цяпер. Хто застаўся ў сяле, хутка вельмі пашкадаваў.
Толькі сцямнела, як пачалі ўзрывацца снарады. Гэта немцы білі з гаўбіц, уладкаваных каля Хадасоў. Гадзіну стралялі па сяле, арыенцірам была царква, ды снарады крыху не даляталі да яе, траплялі на вясковыя падворкі ці нават у суседнія Бусні. Часам бомбы не разрываліся, і пазней партызаны сабіралі тыя снарады ды выраблялі з іх міны.
Але ж вернемся ў той снежаньскі дзень.
Да поўначы ўсё быццам скончылася. Аднак гэта было падманлівае зацішша перад бурай. Пад покрывам цемені ў Рагозна ўехалі дзве машыны на гусенічным ходзе, напоўненыя нямецкімі салдатамі.
Пачалася экзекуцыя. З самай крайняй хаты, якая належала Ніжнікам, карнікі метадычна заглыбляліся ў вёску, выганяючы людзей з жытла. Гітлераўцы рассяродзіліся і пачалі пускаць пад стрэхі жоўтыя ракеты. Пераляканыя сялянкі спрабавалі выносіць свае пажыткі, ды хутка кінулі дарэмную справу, бо на кон было пастаўлена большае — жыццё.
Пасля Ніжнікавай надышла чарга Чарнейкавай хаты. На парозе з падушкамі стаяла гаспадыня Таццяна Фядосаўна, забойца без разважанняў застрэліў яе са шмайсера.
У трэцім і чацвёртым дамах карнікам крыху не пашанцавала: хаты, накрытыя гонтай і бляхай, “адмовіліся” адразу гарэць. Затое наступнае жытло — Дзмітрыя Філімонавіча ВЕРАМЕЮКА — стала лёгкай здабычай і ўспыхнула адразу.
— Дзмітрый быў стрыечным братам майго бацькі. Яго моцна паранілі ў грудзі, — працягвае свой горкі ўспамін Уладзімір Верамяюк. — У час як успыхнула Змітрава хата, забілі яго жонку Ганну Несцераўну, а ў падполлі сядзелі іх дзеці: Оля, Ваня, Ліда. Яны заварушыліся, і карнікі, пачуўшы гэты гук, пачалі страляць. Трохгадоваму Івану куля прабіла левую руку, а дзесяцігадовай Вользе — трапіла ў жывот і разарвалася ля пазваночніка. Дзяўчынка памерла, а малога Ванечку ўратавалі, бо паспелі пасля расправы адвезці ў Жабінку да сваякоў, дзе вынялі кулю і выхадзілі. Пашчасціла і самому Дзмітрыю. Мой тата таксама перавёз яго праз Шчэглікаўскі мост у мястэчка да лекара дзядзькі Ігната, які жыў каля Мышчыцкай царквы. На пераправе, якую немцы моцна ахоўвалі, адкупіліся ад варты. Гэтак трапілі ў мястэчка, дзе Ігнат выцягнуў кулі і аблегчыў боль. Іншым пашчасціла менш… Значна менш…
Ганне Аляксееўне КЛІМУК споўнілася ўсяго сорак, калі не па ўласнай волі яна развіталася з жыццём. Найстарэйшая сярод загінулых Яўфімія Цімафееўна САЦ паспела размяняць шосты дзясятак, але таксама не перажыла той гарачы зімні дзень 1943 года. Дом Сацаў ужо палаў, і жанчына паспела выскачыць за родны парог, ды далёка збегчы не дазволіла куля. Яшчэ адной ахвярай злачынцаў стала Фіміна стрыечная сяста — Дар’я САЦ, якую ў вёсцы найчасцей клікалі цёткай Даркай. І для яе карнікі не пашкадавалі кулі. Жанчыну не паспелі вылечыць. Прастрэленая рука загнаілася, і цётка хутка памерла, таксама, як і Фёкла НІЖНІК, якой было прыблізна сорак тры гады. Ва ўсёй вёсцы застаўся толькі адзін некрануты калодзеж, астатнія немцы закідалі гранатамі. Мабыць, каб нечым было тушыць-заліваць полымя. Ды раптам паратунак падаравала неба.
Уладзімір Кірылавіч прыгадвае, што ў іх на сенавале хаваўся паранены партызан, якога лячыла і карміла цётка Зося. Як у вёсцы пачаўся пажар, створаны чалавечымі рукамі, акупанты дабраліся і да Верамеюковай хаты. Запусцілі жоўтую ракету, салома пачала курыцца, аднак чаратовы дах не загарэўся, бо раптам, як выратаванне, пайшоў густы снег…
Другі паратунак прыйшоў з лесу. У яснае зімовае неба ўзляцела чырвоная ракета. Немцы палічылі, што ідуць партызаны, і вырашылі адступіць з сяла, у якім чынілі здзек і расправу.
Неўзабаве ў хату Верамеюкоў сапраўды завітала група партызан-чарнакоўцаў. Старшы з іх — Іосіф БУЗА, як успамінае сведка, адчыніўшы дзверы, скінуў з галавы шапку, заўсміхаўся і паклікаў гаспадыню:
— Гэлька, дзе ты ёсць? Мы памерзлі. Давай налівай сто грам. Я ж тваю вёску ўратаваў!
Анатоль БЕНЗЯРУК

Popularity: 1%

У чацвёрцы лепшых

Напрыканцы верасня работнікі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама і падведамасных яму арганізацый паўдзельнічалі у ХІІ рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У агульнакамандным заліку берасцейская каманда заняла чацвёртае месца з 15 удзельнікаў. У скарбонцы каманды камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама, у складзе якой выступала і спецыяліст Жабінкаўскага ТЦСАН Кацярына КУЗЬМУК, таксама граматы за трэція месцы ў “Баскетбольным снайперы” і лёгкаатлетычнай эстафеце.

У “Лідарах” — ліцэісты з Жабінкі

У Брэсцкім абласным ліцэі імя П.М. Машэрава традыцыйна ладзіцца конкурс “Лідар ліцэя”. Сімвалічна, што з трох удзельнікаў конкурсу — двое з Жабінкі. Гэта Ілья ХЛУС і Аляксандра РАДКЕВІЧ. Як адзначыў дырэктар абласной навучальнай установы Генадзь ІВАНЧЫН, Ілья і Аляксандра прапанавалі свае праграммы паляпшэння ліцэісцкага асяродку. “Ілья атрымаў мандат даверу ад навучэнцаў і педагогаў, што прымалі ўдзел у галасаванні. У яго і Аляксандры ёсць разуменне, што ў творчай кааперацыі яны змогуць дасягнуць многага, таму ўжо зараз ліцэісты-жабінкаўцы аб’ядналіся дзеля работы на карысць ліцэя на ніве вучнёўскага самакіравання”.

“ДОБРЫЯ СЛОВЫ МАМЕ”

У рамках акцыі “Павіншуем матулю разам!”, якую традыцыйна да Дня маці праводзіць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Брэсцкае абласное аб’яднанне прафесійных саюзаў абвяшчае конкурс “Добрыя словы маме”. Да ўдзелу ў ім прымаюцца віншаванні, адрасаваныя самым родным людзям на зямлі. Зрабіць гэта можна ў прозе або ў вершаванай форме. Конкурс праводзіцца сярод сяброў арганізацый прафсаюзаў Брэстчыны. Пераможца атрымае прыз ад арганізатара! Заяўкі на ўдзел у конкурсе накіроўваюцца да 10 кастрычніка на электронны адрас Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў pressbrest@fpb.by. Пры гэтым не забудзьцеся, адсылаючы работу, пазначыць: “На конкурс”.

Чарговая перамога ў інтэрнэт-каруселі

Каманда “Пакровы” маладзёжнага брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага горада Жабінкі прыняла ўдзел ў міжнароднай інтэрнэт-каруселі “Над Евангеллем”. Нашы юнакі і дзяўчаты набралі 447 балаў і ў 16 раз сталі параможцамі гульні сярод маладзёжных брацтваў. У лідарах таксама каманда “Галілея” (горад Кунаеў, Казахстан) — 435 балаў і “Візантыя” (горад Алматы, Казахстан) — 434 балы.

“У спартыўным целе — спартыўны дух”

Пад такой назвай ладзілася мерапрыемства на базе СДЮШАР з удзелам людзей шаноўнага ўзросту. Павітала ўдзельнікаў і пажадала перамогі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна МАРЫНІЧ. Каманды “Ералаш” і “Камета” спаборнічалі ў шматлікіх конкурсах: бегалі са скакалкай, кідалі мяч у кальцо, траплялі дроцікамі ў мішэнь, скакалі ў даўжыню, кацілі абручы, выконвалі іншыя заданні. Было вельмі весела ўсім! Па выніках спаборніцтва кожны ўдзельнік атрымаў дыплом, медаль і кнігу “Жабінка — спадарожнік Брэста”.

З-за парты — на футбол!

На базе Дома футбола і тэхнічнага цэнтра Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” адбыўся рэспубліканскі фестываль школьных футбольных клубаў. Падчас яго былі арганізаваны матчы для дзяцей з устаноў адукацыі ўсёй краіны, што выканалі крытэрыі АБФФ на атрыманне звання “Школьны футбольны клуб”. На рэспубліканскі фестываль патрапілі юныя спартсмены з трэцяй гарадской школы Жабінкі разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Сяргеем КАРПУКОМ. З сабою дзеці прывезлі процьму ўражанняў і эмоцый!

А што ў музеі?

Даўно не былі ў музеі? Значыцца, час завітаць у наш раённы гісторыка-краязнаўчы музей, што ў Малых Сяхновічах. Там зараз дзейнічаюць дзве выставы: “Чым умела майстравалі” і “Побыт нашых продкаў”. Завітайце сюды, каб пабачыць інструменты і прылады, якімі карысталіся нашы продкі ў ХХ стагоддзі. Першая выстава будзе праходзіць да 9 кастрычніка, другая — да 16-га.

Popularity: 1%

Пара кольцаў — пара сэрцаў

На Жабінкаўшчыне нарадзілася яшчэ адна маладая сям’я — пад гукі вясельнага марша пабраліся шлюбам Дзмітрый СЕРЖАН і Аляксандра ЛОБІК.
Віншуем маладых і ад усёй душы жадаем моцных повязяў, дружнай сям’і, вечнага кахання, багатага жыцця, абсалютнага разумення. Дарагія маладыя, ад душы віншуем і жадаем, каб ваша пара заўсёды была моцная і дружная, каб ваша сямейнае жыццё ніколі не цярпела крушэнняў і бед, каб ваш дом пастаянна быў поўны гармоніі, радасці, дастатку. Мілыя маладыя, з нагоды нараджэння вашай сям’і ад душы жадаем вам яркага, насычанага, разнастайнага, цікавага і багатага шлюбнага жыцця без сварак і крыўд. Няхай у вашым доме звініць дзіцячы смех і гучаць радасныя навіны. Горка!

Popularity: 1%

МИД РФ: Запад может уничтожить планету руками Зеленского

Представитель российского МИД Мария Захарова обвинила Запад в провоцировании ядерного конфликта. Таким образом она прокомментировала призыв президента Украины к нанесению упреждающего удара по России, сообщают РИА Новости.

По словам Захаровой, Владимир Зеленский превратился в монстра. И это произошло по вине Запада, который поставляет Киеву оружие.

Дипломат считает, что подобными действиями западные страны провоцируют ядерный конфликт. При этом планета в конечном счете может быть уничтожена руками Зеленского.

Ранее заявление Зеленского также прокомментировали в Кремле. Там заявили, что слова украинского президента можно расценивать как призыв устроить войну мирового масштаба.

Сегодня во время видеовыступления в Институте Лоуи (Австралия) Зеленский заявил, что Североатлантическому альянсу не следует дожидаться возможного удара со стороны РФ, а действовать на упреждение — первым атаковать Россию.

БелТА

Popularity: 1%

“Паўналецце” ў гасцей суквецці

Двайная нагода прывяла гасцей у хату жыхаркі Жабінкі Вольгі ІВАНЮК 1 кастрычніка. У гэты дзень Вольга Антонаўна адзначала не толькі свята людзей шаноўнага ўзросту, але й свой прыгожы 85-гадовы юбілей.
З віншаваннямі і цёплымі пажа-даннямі да імянінніцы завіталі прадстаўніцы раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын на чале з кіраўніком Ганнай КУЛАГІНАЙ. Ганна Яўгенаўна патлумачыла, што гэты візіт адбыўся ў рамках акцыі “Дзень дабра і павагі”, прымеркаванай да свята пажылых людзей.
Вольга Антонаўна расказала гасцям, што ўсё жыццё прысвяціла працы ў спажывецкай кааперацыі Жабінкаўшчыны. Рупілася ва ўні-вермагу, у гаспадарчым магазіне ў мікрараёне цукровага завода ды іншых крамах. Юбілярка заўсёды была прафесіяналам сваёй справы, прыветлівай і ўважлівай да пакупнікоў, за тое мела пашану ды аўтарытэт сярод калег.
Разам з мужам, якога ўжо няма побач 23 гады, Вольга Іванюк выгадавала дваіх дзяцей. Сын, дачка і ўнукі не забываюць патэлефанаваць і праведаць любую матулю і бабулю. А яна, усмешлівая, пазітыўная, актыўная, не губляе бадзёрасці духу, зараджае ўсіх сваёй энергетыкай і гумарам. “Сёння я святкую сваё 18-годдзе, паўналецце ў гасцей суквецці”, — пажартавала гаспадыня.
Расчуленая ад увагі і падарункаў ад раённай арганізацыі БСЖ Вольга Антонаўна была падобна на квітнеючы мак. Няхай цвіце яна, як кветка, да свайго стагадовага юбілею, жыве з любоўю ў сэрцы, з вераю і надзеяй!
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК
Фота аўтара

Popularity: 1%

О работе призывной комиссии

Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 4 июля 2022 года № 227 «Об увольнении в запас и призыве на срочную военную службу, службу в резерве» и решения Жабинковского районного исполнительного комитета от 12 июля 2022 года № 1017 «Об очередном призыве граждан 1995-2004 года рождения на срочную военную службу, службу в резерве в августе-ноябре 2022 года» в обособленной группе (Жабинковского района) военного комиссариата Кобринского и Жабинковского районов проводятся призывные комиссии.
Они создаются для проведения призыва граждан на срочную военную службу, службу в резерве районными исполнительными и распорядительными органами в следующем составе:
председатель комиссии — заместитель руководителя местного исполнительного и распорядительного органа;
члены комиссии: военный комиссар района (начальник обособленной группы), заместитель начальника отдела внутренних дел райисполкома, руководитель (заместитель руководителя) центральной районной организации здравоохранения, врач, руководящий работой врачей — специалистов по медицинскому освидетельствованию граждан, подлежащих призыву на срочную военную службу, службу в резерве;
секретарь комиссии — из числа среднего медицинского персонала государственных организаций здравоохранения.
Персональный состав районной призывной комиссии Жабинковского района утверждён решением районного исполнительного комитета от 12 июля 2022 года № 1017 «Об очередном призыве граждан 1995-2004 года рождения на срочную военную службу, службу в резерве в августе-ноябре 2022 года».
Какие обязанности возлагаются на призывную комиссию?
При призыве граждан на срочную военную службу, службу в резерве районная призывная комиссия обязана организовать медицинское освидетельствование граждан и принять в отношении их одно из следующих решений: 1. О призыве на срочную военную службу или службу в резерве; 2. О замене воинской службы на альтернативную службу; 3. Об отказе в замене воинской службы на альтернативную службу и призыве на срочную военную службу или службу в резерве; 4. О предоставлении отсрочки от призыва на срочную военную службу, службу в резерве; 5. Об освобождении от призыва на срочную военную службу, службу в резерве и зачислении в запас; 6. О зачислении в запас; 7. Об освобождении от призыва на срочную военную службу, службу в резерве и исключении с воинского учёта.
Решение о призыве граждан на военную службу, службу в резерве может быть принято только после достижения ими 18-летнего возраста.
При принятии решения о призыве граждан на срочную военную службу, службу в резерве районная призывная комиссия определяет вид и род войск Вооружённых Сил, другие воинские формирования, в которых эти граждане могут проходить срочную военную службу, службу в резерве.
В случае уклонения граждан от призыва на срочную военную службу, службу в резерве районная призывная комиссия принимает решение о направлении соответствующих материалов в территориальные органы внутренних дел по месту жительства этих граждан для решения вопроса о привлечении их к ответственности в соответствии с законодательными актами Республики Беларусь.
Александр ПАЛЕЙ, начальник обособленной группы (Жабинковского района) Кобринского ОРВК

Popularity: 1%

«Буг» — мой любимчик!

День рождения — это всегда праздник. А юбилей — праздник вдвойне. Если юбилей празднует предприятие, то это значимое событие в жизни каждого работника!

30 сентября по случаю 40-летия со дня образования дочернего унитарного предприятия «Санаторий Буг» на праздник были приглашены гости и все те, кто посвятил свою жизнь благородному делу — заботе о здоровье человека. В «Буге» трудится коллектив, которым просто невозможно не гордиться, здесь всё решают сообща.
— Мы собрались по замечательному поводу — 40-летию нашего санатория, — говорила главврач здравницы Екатерина ШЕЛЕСТЮКОВИЧ. — Я очень горжусь, что стала частью этого коллектива, вы многому меня научили. Хочется пожелать всем хорошего настроения, благодарных отдыхающих. Желаю сотрудникам: пусть каждый день сбывается хоть одна ваша мечта. Мы готовы и дальше трудиться, чтобы приезжающие к нам были здоровыми и отдыхали на все 100 процентов!
После тёплых слов Екатерина Михайловна выполнила чудесную миссию: она вручила Почётную грамоту Федерации профсоюзов Беларуси и нагрудный знак врачу-терапевту Галине САФРОНОВОЙ, Благодарность ФПБ — медицинской сестре высшей категории Наталье ШУРКО и горничной санаторного отделения Татьяне КИРИЛИНОЙ.
К поздравлениям присоединился заместитель генерального директора санаторно-курортного унитарного предприятия «Белпрофсоюзкурорт» Александр ГИЛЁВ. Он вручил Почётные грамоты медицинской сестре Марии ЧАЙКЕ и врачу-терапевту Надежде ПРОКОПОВИЧ. Благодарностями были отмечены врач-терапевт Андрей НАЗАРУК и медицинские сёстры Людмила ЖУК, Тамара КОВАЛЕВСКАЯ, Татьяна ВОРОБЬЁВА.
Почётные грамоты Брестского областного объединения профсоюзов из рук председателя Николая ШУМА получили медсестра Елена ХАНДРИКО и врач-терапевт Виктор МЕХ.
Заместитель председателя Жабинковского райисполкома Инна ТАРАСЕВИЧ отметила, что за 40 лет санаторий прошёл славный путь становления, расцвета, преодоления трудностей, выдающихся трудовых успехов. Она пожелала коллективу с оптимизмом смотреть в будущее и радоваться настоящему, ведь рядом — надёжные коллеги и профессионалы своего дела. Инна Владимировна вручила грамоты райисполкома бухгалтеру Людмиле КИРИЛЮК, инструктору по лечебной физкультуре Елене МЕЛЮХ, медсестре высшей категории Светлане АНДРЕЮК, оператору котельной Францу САЙКО, медсестре-диетологу Ирине Клевжиц.
Свои поздравления адресовал также председатель Ленинского сель-исполкома Николай ЛУГОВСКОЙ, который пожелал коллективу санатория слаженной работы, перспективных идей и высоких доходов, чтобы достойно отметить ещё много громких побед и юбилеев. Николай Васильевич наградил грамотами медсестру Светлану ГРОМ и слесаря по обслуживанию и ремонту газоиспользующего оборудования Сергея БУРОВА. Особо была отмечена главврач Екатерина Шелестюкович — победитель смотра-конкурса 2022 года на лучшую организацию по благоустройству и санитарному состоянию территорий среди предприятий Ленинского сельсовета.  
К множеству тёплых пожеланий добавился главный музыкальный подарок — большое выступление творческих коллективов Кобринского Дворца культуры. Праздничную атмосферу помогали создавать также ростовые куклы, которые встречали гостей и отдыхающих в фойе и на улице.
— Даже не думала, что, приехав отдохнуть в мой любимый санаторий, смогу разделить радость по случаю юбилея, — улыбаясь, отмечает Лидия ШЕРШНЁВА. — В «Буге» я уже в девятый раз. Привлекают и качество медицинских услуг, и прекрасное отношение персонала, и отличное лечение по доступной цене, и замечательная природа. Очень нравятся дни белорусской кухни с фирменными блюдами из картофеля, круп, грибов, свинины. Словом, кормят в «Буге» вкусно, сытно и много. Приезжаю сюда из Смоленска. Побывала во многих санаториях Беларуси, но именно «Буг» — мой любимчик! Пусть и дальше он радует отдыхающих условиями проживания, отдыха и качеством услуг!
Светлана КИСЛАЯ
Фото автора

Popularity: 1%

О летней занятости молодёжи

Состоялось заседание комиссии по делам несовершеннолетних. Ключевой вопрос — подведение итогов летней занятости молодёжи. В повестке заседания — реализация в 2022 году на Жабинковщине программы «Забота-2022», общая цель которой — максимальный охват трудовой и досуговой занятостью детей и молодёжи до 18 лет.
Всего в летний период функционировало 12 летних лагерей, в которых пребывало 575 учащихся, что выше показателей предыдущего года на 14 процентов. В указанный период прошли оздоровление в различных учреждениях более 200 молодых жабинковцев.
В вопросе организации трудовой деятельности молодёжи отмечено развитие студотрядовского движения (были организованы семь студенческих отрядов) и индивидуальной занятости юношей и девушек. Всего летом текущего года во всех организациях района было трудоустроено 158 молодых людей до 18 лет.
Председатель комиссии — заместитель главы района Инна ТАРАСЕВИЧ — акцентировала внимание на необходимости дальнейшей работы с молодёжью в комплексном взаимодействии между районной вертикалью власти, учреждениями образования, общественными объединениями, предприятиями и организациями Жабинковщины в 2023 году.
По материалам Телеграм-канала «Жабинка актуально»

Popularity: 1%

Молодежные инициативы смогут получать бюджетное финансирование. Александр Лукашенко подписал соответствующий закон

Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал закон «Об изменении закона Республики Беларусь «Об основах государственной молодежной политики». Об этом сообщили в пресс-службе главы государства.

Документом уточнены подходы к оказанию поддержки молодежным общественным организациям путем выделения на конкурсной основе бюджетных средств на реализацию молодежных инициатив, исходящих от таких организаций и (или) инициативных групп из числа молодых граждан.

В качестве меры по формированию здорового образа жизни молодежи закрепляется запрет на реализацию несовершеннолетним электронных систем курения, жидкостей для них, систем для потребления табака.

В соответствии с законом также расширены полномочия Министерства образования в сфере государственной молодежной политики.

БелТА

Popularity: 1%

Инвестиции — в производстве комбикормов

Инвестпроект по производству комбикормов для ценных пород рыб планируют реализовать в Жабинке

История Жабинковского комбикормового завода ведёт свой отсчёт с середины прошлого столетия. Тогда на небольшом производстве выпускали 35 тонн комбикорма в сутки. Сейчас — 120 тысяч тонн продукции в год. Это градообразующее предприятие Жабинки, которое выпускает широкий ассортимент комбикормов, а также сухой корм для домашних животных.
«На заводе планируется создание инновационного производства комбикормов для ценных пород рыб. Сумма инвестиций, которые необходимо вложить в проект, составляет более 20 миллионов рублей. Речь идёт о собственных средствах предприятия, кредитных ресурсах и средствах инновационного фонда Брестского облисполкома», — рассказал председатель Жабинковского райисполкома Вадим КРАВЧУК.
На предприятии подготовили площадку для размещения нового производства, помещения оснащены необходимыми коммуникациями. Оборудование намерены приобрести в России. «Уже есть бизнес-план. Он согласован с концерном «Брестмясомолпром» и комитетом экономики облисполкома. Предварительно проработан вопрос с клиентами, которые претендуют на такую продукцию: это около 150 организаций из Беларуси и из-за рубежа», — отметил руководитель района. Он добавил, что на заводе планируется дополнительно создать до 20 рабочих мест.
Благодаря реализации инвестпроекта, на новой линии намерены выпускать до 9 тысяч тонн продукции в год. Для производства кормов для ценных пород рыб намерены использовать более 80 процентов отечественного сырья, остальные компоненты будут закупать в России и Африке.
По материалам БелТА

Popularity: 1%

Такія ж бадзёрыя і актыўныя

Першага кастрычніка ў нашай краіне адзначаўся Дзень пажылых людзей. Напярэдадні гэтай даты кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК правёў сустрэчу з пенсіянерамі, якія працавалі ва ўпраўленнях і аддзелах райвыканкама.
Сустрэча атрымалася надзвычай цёплай і душэўнай, са шчырымі пажаданнямі моцнага здароўя і музычнымі падарункамі. Вадзім Васільевіч распавёў аб дасягненнях, якімі можа ганарыцца раён, акрэсліў планы на бліжэйшую перспектыву.
— Вы з гонарам і на высокім прафе-сійным узроўні вырашалі складаныя задачы, — сказаў кіраўнік раёна. — Сучаснае пакаленне работнікаў райвыканкама працягвае лепшыя традыцыі прафесіяналаў, беражліва захоўвае пераемнасць і прыярытэты. У многім зарука сучасных дасягненняў — гэта ваша добрасумленная праца, дзякуючы якой быў закладзены падмурак сучаснага развіцця Жабінкаўшчыны.
Дарэчы, у раёне пражываюць 4856 пажылых грамадзян, з якіх — 200 адзінокіх, два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 6042 грамадзянам выплачваецца пенсія, з іх 4856 — па ўзросце.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара

Popularity: 1%