Пакуль адзін з варотамі бадаецца…

Было свята — Дзень Незалежнасці, і Раман Ю. пад уплывам спірытуса настолькі адчуў сябе “незалежным” ад грамадства і здаровага сэнсу, што пачаў хуліганіць. Юнак залез у двор на вуліцы Леніна ў райцэнтры, дзе без дайпрычыны парэзаў нажом надзіманы басейн. Аднак і гэтага свавольніку падалося мала (мабыць, часаліся ў Ромы не толькі рукі, але і ногі). Таму кулаком ён разбіў аконную шыбу, а нагамі пачаў лупцаваць вароты, пакуль не пашкодзіў іх. За тое хуліган атрымаў належнае: супраць яго на падставе часткі 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса ўзбуджана справа.

…другія ладзяць мардабой

У той самы дзень, але крыху пазней у гарадскім парку разгарэлася гарачая сумятня. Юрыю Ш., Мікіту Б. і Яўгену К., каб паказаць свае байцоўскія якасці, па ўсім відаць, басейнаў ды вокнаў было ўжо мала. Для “самарэалізацыі” яны знайшлі ў парку “спарынг-партнёраў”, якім з дапамогай кулакоў здолелі даказаць, хто “першыя хлопцы на вёсцы”. Суадносіны трое супраць двух былі на карысць хуліганаў. Аднак святкаваць “перамогу” ім давялося нядоўга: цяпер ваяўнічай тройцы давядзецца разам дзяліць адну на трох крымінальную справу…

Чакаюць дзеці бацькоўскай увагі

На жаль, дасюль ёсць у раёне гора-бацькі, якія на сваіх крывіначак амаль не звяртаюць увагі, ухіляюцца ад іх выхавання, не падтрымліваюць матэрыяльна. Такія паводзіны знаходзяць асуджэнне не толькі грамадскае, але і супярэчаць закону. Пагэтаму 4 жніўня ўзбуджана крымінальная справа супраць раней судзімага Аляксея С., які больш за тры месяцы не плаціў аліменты на дзесяцігадовага сына.
Яшчэ больш горка, калі дрэнна адносіцца да мацярынскіх абавязкаў жанчына. Ёсць у раёне і такі прыклад. Грама-дзянка В. не ў поўнай меры вяртае грошы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне яе дачкі.

“Можа, табе яшчэ ключ даць, дзе грошы ляжаць?”

Увогуле, крадзяжы па даўняй нядобрай завядзёнцы — самы распаўсюджаны від злачынстваў. Чаго толькі не крадуць, што толькі не нясуць!
Ігар Т., напрыклад, атрымаў ключ ад грамадзяніна К. А той, відаць, класіку не чытаў. Прынамсі, не ведаў словы Вялікага Камбінатара Астапа Бэндэра: “Можа, табе яшчэ ключ даць, дзе грошы ляжаць?” Даў. І застаўся без шрубавёрта “Бош” ды зварачнага апарата.
У гэтым выпадку злодзея здолелі адшукаць па гарачых слядах. А вось у Людмілы П. пагаспадарыў невядомы, які скраў вуглашліфавальную машынку, дрыль “Бош” ды электронны гадзіннік. Іван М., са свайго боку, не стаў разменьвацца на рэчы і, як раіў Астап Ібрагімавіч, узяў грашыма. Іванаў “ваяж” у дом на вуліцы Лугавой у Федзькавічах абышоўся гаспадыні ў 100 рублёў і 587 долараў ЗША.
У кавярні “Ветрык” (у самым цэнтры Жабінкі), як ветрам здзьмула кашалёк са 150 рублямі іншай грамадзянкі-жабінкаўчанкі. Неўзабаве стала вядома, хто той “ветрадуў”. На чужыя грошы паквапіўся Андрэй Ф.
Па кожным факце ўзбуджаны крымінальныя справы паводле артыкула 205 (“Крадзеж”).

Зноў адлятаюць “Аисты” ў вырай

У мінулым выпуску “Крымінальнай хронікі” мы ўжо пісалі, што пачасціліся выпадкі, калі ахвярамі злачынцаў становяцца ўласнікі веласіпедаў. Аднак, некаторыя грамадзяне, мабыць, не чытаюць “Сельскую праўду”. Інакш ездзілі б дасюль на сваіх “Аистах” і не лічылі шкоду, нанесеную зламыснікамі. У адным выпадку злодзей ужо вядомы і панясе заслужанае пакаранне, яшчэ ў двух — пакуль хаваецца ад праваахоўнікаў, якія ў чарговы раз папярэджваюць: “Грамадзяне, будзьце пільнымі, беражыце свае рэчы, не дастаўляйце злодзею радасці!”
Прычым, ад нячыстых на руку зламыснікаў можа не ўратаваць і замок, як гэта адбылося з жабінкаўцам, што пакінуў ровар на чыгуначным прыпынку “Цукровы завод”. Калі гаспадар вярнуўся за двухколавым сябрам, таго ўжо і след прастыў. Хоць быў, здаецца, надзейна “зацугляны” тросікам. Людзі ў пагонах спрацавалі на выдатна — злодзеі схоплены, імі аказаліся непаўнагадовыя жабінкаўцы.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Popularity: 1%

На душе у Николая Буневича и Алины Голюнчик тепло и солнечно от любви, ведь именно для них в минувшую субботу в Жабинковском загсе звучал свадебный марш! Поздравляем молодых и желаем им бесконечного семейного счастья у тёплого домашнего очага, полноты чувств, нежности и взаимопонимания! Дорогие Николай и Алина! Пусть в вашем браке не будет брака, а чувства будут долгими и крепкими. Горько!

Popularity: 1%

“Культурныя” пытанні

13 жніўня адбылася прамая тэлефонная лінія з начальнікам галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірынай Дрыга. Ірына Уладзіміраўна адказала на пытанні жабінкаўцаў, якіх цікавіла накіраванне і замацаванне маладых спецыялістаў культурнай сферы ў раёне, арганізацыя гастроляў акадэмічных тэатраў рэспубліканскага ўзроўню ў Жабінку. Адно з пытанняў тычылася вырабу беларускіх нацыянальных касцюмаў для калектываў мастацкай самадзейнасці. Былі абмеркаваны і праблемы цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, а таксама раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Асабісты прыём Ірына Дрыга праводзіла падчас наведвання устаноў культуры Жабінкаўшчыны. Дадзены фармат дазваляе аператыўна вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць на месцах.

Аднойчы 30 год назад

У ноч з 18 на 19 жніўня 1991 года адбылася падзея, якая вызначыла лёс народаў і краін. Зараз па-рознаму ацэньваюць падзею ў Маскве 30-гадовай даўніны, калі быў адхілены ад улады першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. “СП” у тыя важныя дні змясціла ўсяго дзве невялічкія заметкі: 20 жніўня — Указ віцэ-прэзідэнта СССР Генадзя Янаева, які прымаў уладу ў свае рукі, а ў наступным нумары — указы самога Міхаіла Сяргеевіча аб ліквідацыі Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (па-руску — ГКЧП). Працягам тых падзей стала ліквідацыя ў канцы 1991 года СССР і ўтварэнне новымі незалежнымі рэспублікамі СНД. У гэтых працэсах актыўна ўдзельнічала і Беларусь. Дарэчы, 28 ліпеня гэтага года памёр Алег Бакланаў — апошні з удзельнікаў жнівеньскіх падзей 1991 года, які ўваходзіў у склад ГКЧП.

Зацікавіў валанцёрскі праект ад СШ № 2

У сталіцы нашай краіны адбыўся фестываль метадычных распрацовак па арганізацыі тэматычных заняткаў па валанцёрстве. Яго арганізаваў рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр. У мерапрыемстве паўдзельнічалі прадстаўнікі устаноў адукацыі Беларусі, якія каардынуюць валанцёрскія цэнтры і атрады. Гасцей фестывалю вітала начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская. Удзельнікі прадставілі свае ідэі і праекты, абмяняліся вопытам на тэматычных пляцоўках. Вялікую цікавасць выклікаў інфармацыйны матэрыял па экалагічным і сацыяльным валанцёрстве, прэзентаваны намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце другой гарадской школы Жабінкі Наталляй Урбан.

Конкурс “Знайсці свой шлях”.
Вынікі падведзены

На мінулым тыдні адзначаўся Міжнародны дзень моладзі. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні яго на працягу месяца праходзіў міжрэгіянальны дыстанцыйны конкурс “Знайсці свой шлях” для дзяцей-сірот. Удзельнікі павінны былі прадставіць фотакалажы, а на іх адлюстраваць пазітыўныя бакі свайго жыцця. У цэнтр паступілі 12 заявак. І вось падведзены вынікі.
Першае месца заняла Анастасія Мшар з Брэста. Калісьці дзяўчына вырашыла для сябе, што свет будзе ганарыцца ёю, і стала чэмпіёнкай краіны, майстрам спорту ў цяжкай атлетыцы. За актыўную жыццёвую пазіцыю і творчы падыход другое месца ў драгічынкі Карыны Каўганка, трэцяе — у Вольгі Зелянко з Бярозы.

У музеі — “магічная” спадчына

У Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава “Магія ручніка”. Завітайце ў Малыя Сяхновічы, дзе вы зможаце на ўласныя вочы пабачыць беларускія абрусы і ручнікі XIX–XX стагоддзяў, упрыгожаныя цудоўнымі нацыянальнымі арнаментамі.

Popularity: 1%

ДЗЕЦЯМ ДА ШКОЛЫ — ПРЫЕМНЫЯ ПРАПАНОВЫ

Няўмольна набліжаецца 1 верасня. Яно нясе дзецям новыя сустрэчы і веды, а бацькам — немалыя клопаты і грашовыя выдаткі. І чым бліжэй Дзень ведаў, тым актыўней зборы ў школу. Нельга сказаць, што ў жабінкаўскім “Універмагу” назіраецца ажыятаж, але ўсё ж пакупнікі ёсць.
Загадчык магазіна Валян-ціна Рашанок заўважае: самы вялікі людскі наплыў назіраўся ў суботу 14 жніў-
ня — у першы дзень 20-працэнтных зніжак, якія дзей-нічаюць да 20 верасня.
— Ёсць розніца: купіць, напрыклад, спартыўны касцюм за 46 рублёў ці са скідкай за 37? — кажа Валянціна Яўгенаўна. — У нас шырокі выбар сарафанаў і блузак для дзяўчынак, штаноў і кашуль — для хлопчыкаў. Маленькія свавольнікі і модніцы будуць задаволены прапановамі ад Мазырскай швейнай фабрыкі “Надэкс”, Іванаўскай фаб-рыкі дзіцячага трыкатажа “Івашка”, Навагрудскай швейнай фабрыкі, “Калінкі”, “Вяснянкі”, ад тавараў са знакам “ESLI”.
Касцюмы для хлопчыкаў вытворчасці ААТ “Кам-інтэрн” каштуюць ад 53 рублёў, сарафаны для дзяўчынак — ад 11, блузкі — ад 21 рубля, спаднічкі можна знайсці за 31-39 рублёў.
Дзіцячы абутак ва ўні-вермагу прадстаўлены фірмамі “Марка”, “Блік”, Чаўляр”, спартыўны — прадукцыяй Лідскай абутковай фабрыкі і гродзенскага “Нёмана”.
— Па сваім вопыце і вопыце маіх знаёмых магу сказаць, што зборы дзяцей у школу расцягваюцца на ўсё лета, — кажа жыхарка Жабінкі Марына Шорах, якую таксама ва “Універмаг” завабілі зніжкі. — Рэдка сустрэнеш бацькоў, якія набываюць усё неабходнае за адзін раз. Канцылярскія прылады, напрыклад, мы купілі яшчэ ў маі-чэрвені. Адзенне і абутак набывалі паступова, у некалькі этапаў — у Жабінцы, Брэсце і Кобрыне.
Марына — шматдзетная матуля, разам з мужам Аляксандрам гадуе пяцёра дзяцей, чацвёра з іх — школьнікі. Насця і Аня — дзевяцікласніцы, Кацярына перайшла ў шосты клас, Наташа — у пяты. Доўгачаканаму сыночку Ромку пакуль два з паловай годзікі, але ён з задавальненнем прымярае рукзак і таксама хоча ў школу.
На кожную дачушку Марына Шорах атрымала матэрыяльную дапамогу да школы ў памеры 70 рублёў, якую афармляла праз тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жанчына лічыць, што гэта нядрэнная падмога для іх шматдзетнай сям’і.
— Даход у нас з мужам невысокі, таму шукаем дзе танней, выгадныя прапановы, зніжкі, — падвяла вынік размовы Марына.
Да тэмы
На Брэстчыне тавары да школы прапануюць больш за 600 магазінаў. Для падрыхтоўкі да новага навучальнага года запланавана каля 130 выстаў-продажаў, 17 школьных базараў. Асноўны асартымент адзення і трыкатажных вырабаў традыцыйна сфарміраваны айчыннымі вытворцамі. Прадукцыю прапануюць як прадпрыемствы канцэрна “Беллегпрам”, так і прыватныя кампаніі. Аптымальны кошт экіпіроўкі навучэнцаў малодшых класаў скла-дзе ад 270 да 800 рублёў, старшакласнікаў — ад 350 да 950 рублёў (у спіс тавараў уваходзіць адзенне, абутак, галантэрэйныя тавары, канцылярскія прылады).
Наталля ВАЛОШКА
Фота Святланы КІСЛАЙ
На здымку: ва “Універмагу” ёсць з чаго выбіраць да школы, лічаць Кацярына, Рома і Наталля ШОРАХІ.

Popularity: 1%

Кто и зачем устанавливает отцовство после смерти мужчин?

Чаще всего инициатором подтверждения родственной связи в случае смерти мужчины являются женщины. Как правило, помощь судебных экспертов-генетиков ГКСЭ необходима им для оформления пенсии по потере кормильца на своих несовершеннолетних детей или решения наследственных вопросов. Реже для проведения исследований обращаются уже взрослые дети. В таких ситуациях поводом для обращения в экспертное ведомство являются наследственные споры, ведь иногда в ходе решения наследственных вопросов в судебном порядке родственники категорически не хотят признавать внебрачного ребёнка умершего мужчины.
Такого рода исследования проводятся в управлении Государственного комитета судебных экспертиз по Брестской области с 2017 года.
Образцы для проведения сравнительного исследования ДНК хранятся в архиве Государственного комитета судебных экспертиз от трёх до десяти лет (в зависимости от причины смерти мужчины). В рамках рассмотрения гражданских дел судебные эксперты ведомства могут установить или опровергнуть факт отцовства. И таких примеров в экспертной практике немало.
Для установления отцовства в суд обратилась брестчанка, которая хотела доказать, что отцом её четверых детей является умерший мужчина, с которым она проживала совместно. Брак между мужчиной и женщиной не был зарегистрирован, отцовство по отношению к четырём детям мужчина также не оформлял. На момент обращения к судебным экспертам старшему ребёнку исполнилось десять лет, младшему — всего пять. Результаты генетической экспертизы подтвердили, что биологическим отцом всех четверых детей является умерший мужчина.
Причиной, подтолкнувшей 38-летнюю женщину обратиться в управление Госкомитета судебных экспертиз по Брестской области, стало её желание решить наследственные вопросы. Женщина утверждала, что узнала, что является внебрачной дочерью мужчины, уже после его смерти. И, следовательно, может претендовать на его наследство. Расставить все точки над «i» помогла генетическая экспертиза, выводы которой подтвердили родство между умершим мужчиной и заявительницей.
В 2020 году эксперты управления ГКСЭ по Брестской области провели десять исследований в отношении умерших лиц, с начала текущего года уже проведено три таких исследования.
Анна МАЦКЕВИЧ, официальный представитель УГКСЭ по Брестской области

Popularity: 1%

Удлинитель, укорачивающий жизнь

За долгие годы работы энергосистемы мы привыкли к электрической энергии, как к неотъемлемому благу. Она даёт нам тепло, свет, комфорт. Мы стали беспечны, забыв о том, какую опасность таит электрический ток, когда нарушаются правила безопасности. А ведь он невидим, не имеет ни цвета, ни запаха и обнаружить его без специальных приборов человек не может. Участились случаи поражения людей электрическим током при пользовании удлинителями.

Днем, 28 июля в д.Лужки Смолевичского района 38-летний местный житель очищал бассейн специальным пылесосом. Оборудование было подключено с помощью самодельного удлинителя к электросчетчику в доме. Во время работы в розетке удлинителя перегорел провод. Мужчина дотронулся до него, чтобы починить. От поражения электрическим током он скончался на месте происшествия.

Так же 28 июля наждачник ОАО «Опытный завод металлоконструкций» г.Минск при работе на шлифовальной машинке, подключенной через удлинитель, заметил искрение удлинителя. Отключил его и начал осмотр, в результате получил удар электрическим током, упал и ударился спиной и шеей. Как потом оказалось, он отключил другой удлинитель.

Трагедия произошла днем 30 июля в д.Черниковщина Смолевичского района. По информации Следственного комитета, 78-летняя женщина косила траву электрической газонокосилкой во дворе дачного дома. В какой-то момент нож оборудования задел электрический кабель удлинителя. В результате пенсионерку ударило током. От полученной электротравмы женщина скончалась на месте происшествия. Ее тело обнаружил зять.

В связи с этим хочется ещё раз напомнить: пользуйтесь удлинителями только заводского изготовления, подключайте переносные (передвижные) электроустановки к электрической сети через устройства защитного отключения с номинальным дифференциальным током не более 10 мА, следите за исправностью сетевого шнура, он должен быть ровным, без трещин и других повреждений. Необходимо принимать меры по защите кабелей-удлинителей от механических повреждений. Не тяните за сетевой шнур, чтобы вытащить вилку из розетки. Никогда не пользуйтесь электроприборами с поврежденной изоляцией провода или корпуса.

Александр Демидюк, инспектор энергогазинспекции Жабинковской РЭГИ

 

 

Popularity: 1%