3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

СВЯТА КРАІНЫ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ

Галоўнае свята краіны, якое адзначаем заўтра, нездарма завецца Днём Незалежнасці, альбо Днём Рэспублікі. Яно звязана з важнай гістарычнай датай: 77 гадоў таму, у спякотным ліпені сорак чацвёртага, была ачышчана ад нямецкіх акупантаў сталіца Беларусі — горад-герой Мінск.
Гэткім чынам сённяшняе свята атрымана ў спадчыну ад пакалення пераможцаў і вызваліцеляў.
Тыя ліпеньскія дні сталі лёсавы-значальнымі для беларусаў, бо паклалі пачатак новага этапу ў гісторыі.
Традыцыйна ў Дзень Незалежнасці каля помніка савецкім воінам-вызваліцелям і народным мсціўцам у Жабінцы ладзяцца мітынгі. Гэтая традыцыя непарушная на працягу дзесяцігоддзяў. Бо дазваляе кожнаму адчуць не толькі веліч даўнішніх па-дзей, але і значнасць пасляваеннага развіцця — з часоў, калі прыйшоў чаканы мір, да сённяшняга дня.
Дзень Незалежнасці краіны гартуе пераемнасць пакаленняў, павагу да традыцый, што дазваляюць берагчы і памнажаць каштоўнасці народа. Мо найважнейшая між іх — Перамога, якая дазволіла будаваць мірную Беларусь.
Усё ж нездарма свята, якое адзначаем 3 ліпеня, стала сімвалам суверэнітэту і свабоды Радзімы. Яно спалучае ды моцна аб’ядноўвае не толькі дзень мінулы і сучасны, але імкліва вызначае, якою стане будучыня краю, які ўжо тысячу гадоў жыве ў свеце пад белымі крыламі.
Анатоль РОСТАЎ

Popularity: 1%