“СП” нагадвае чытачам, што 17 лістапада адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь сёмага склікання. З учарашняга дня стартавала датэрміновае галасаванне, якое працягнецца да 16 лістапада. Усе
18 выбарчых участкаў нашага раёна працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00, а непасрэдна ў дзень выбараў, у нядзелю,
з 8.00 да 20.00.
Людміла Дземідзюк прыйшла на Зарэчны ўчастак для галасавання, каб датэрмінова аддаць свой голас за кандыдата.
— Мне пашчасціла асабіста пабываць на сустрэчы з прэтэндэнтам, — кажа Людміла Васільеўна. — Даволі слушная праграма,
асабліва спадабалася, што кандыдат мае намер паспрыяць у Жабінцы будаўніцтву дзіцячага садка. У выбарах ўпершыню
паўдзельнічае наш сын Антон. Ён пакуль на лекцыях, выканае свой грамадзянскі абавязак у нядзелю.
Прынамсі, на Зарэчным участку налічваецца 1763 выбаршчыкі.
Фота Святланы БЯЛЯК
Popularity: 1%