Слова наша роднае, слова трапяткое

З якім творчым багажом сустракаюць
берасцейцы свята, што завітала на іх зямлю

Застаюцца лічаныя дні да часу, калі святочная атмасфера апануе шматлікіх гасцей старажытнага Іванава, якому сёлета выпаў гонар прымаць юбілейны 25-ы Дзень беларускага пісьменства.
Пра тое, якія творчыя набыткі будуць дэманстраваць 1 ды 2 верасня сябры берасцейскай пісьменніцкай суполкі ў старажытным Янаве, абноўленым напярэдадні свята, наша размова са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай ДЗЕМІДОВІЧ.

– Паважаная Таццяна Анатольеўна, сёння Берасцей-шчына ў чацвёрты раз прымае свята беларускага Слова. Раней у ролі сталіц Дня пісьменства ўжо пабывалі Пінск (1999), Камянец (2005), Ганцавічы (2011), зараз эстафету падхапіла Іванава. Што для вас асабіста нясе гэтае свята?
– На маю думку, Дзень беларускага пісьменства мае вялікае значэнне для кожнага беларуса. Бо родная мова – найгалоўнейшы скарб нацыі, вечная жыватворная крыніца мудрасці, дабрыні, бацькоўскай пяшчоты і кахання. Наша пісьменства мае шматвекавую гісторыю, а дзейнасць першаасветнікаў вядома далёка за межамі Беларусі.
Па традыцыі святкаванні ладзяцца ў першыя дні навучальнага года ў невялікіх самабытных мястэчках, дзе беларуская культура найбольш захавана ў сваёй чысціні і непаўторнасці. Айчынныя пісьменнікі ў сваіх творах раскрываюць прыгажосць роднай мовы, яе мілагучнасць, спрыяюць захаванню нацыянальна-духоўнага багацця. Таму Дзень беларускага пісьменства – гэта свята еднасці пакаленняў у агульным жаданні бачыць сваю краіну квітнеючай і шчаслівай.
– Гэта немалая адказнасць – быць гаспадарамі такой моцнай імпрэзы, якая мае розгалас па ўсёй Беларусі і нават за межамі краіны. З якім творчым багажом падышлі берасцейскія майстры пяра да свайго свята?
– Сёлета Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прадставіла на Нацыянальную літаратурную прэмію рэкордную колькасць заявак у розных жанрах, што сведчыць: у апошні час пісьменнікамі суполкі напісана нямала вартых увагі кніг. Прычым пераважная большасць твораў – на мясцовым матэрыяле і прысвечана малой радзіме.
Сярод прэтэндэнтаў на галоўную літаратурную ўзнагароду краіны – таленавітая паэтка Надзея Парчук са зборнікам вершаў “Святло няскоранай душы”, маладая берасцейская казачніца Кацярына Мядзведзева з кнігай “Разламашкі майстра Люфта”, дзіцячы пісьменнік і мастак з Баранавічаў Мікола Бусько са зборнікам казак “У бары жывуць сябры”.
У ліку лепшых літаратуразнаўчых твораў і кніга жабінкаўца Расціслава Бензерука “Лірычны поўдзень”, героямі якой сталі творцы, што ўнеслі значны ўклад у літаратурнае жыццё Жабінкаўшчыны, сябры літаб’яднання “Плынь”, якое вось ўжо паўвека дзейнічае пры раённай газеце “Сельская праўда”.
У намінацыі “Проза” сёлета прадстаўлены кнігі Анатоля Крэйдзіча “Хуліган” і Аляксандра Валковіча “І тады спытай сваю журбу”. У намінацыі “Публіцыстыка” – адметныя творы Анатоля Бярнацкага, Анатоля Дзенісейкі, кніга ўспамінаў, нарысаў, эсэ Зінаіды Дудзюк “Пара высокага сонца”.
Імёны пераможцаў самага важнага літаратурнага спаборніцтва па традыцыі будуць абвешчаны падчас Дня беларускага пісьменства.
– Крыху раскажыцце пра жыццё абласнога аддзялення, якое вы ўзначальваеце.
– Зараз суполка – гэта 52 прафесійныя літаратары. Большасць з іх – лаўрэаты прэстыжных літаратурных і журналісцкіх прэмій ды конкурсаў. Найстарэйшы член літаратурнай суполкі – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік-дакументаліст Васіль Літвінчук, якому сёлета споўнілася 88 гадоў. Самая маладая – Алёна Гневушава – прынята ў аддзяленне ў дваццаць адзін год.
Сярод нашых творцаў – паэты, празаікі, перакладчыкі, публіцысты, краязнаўцы, дакументалісты, дзіцячыя пісьменнікі. Штогод літаратары берасцейскай суполкі выдаюць больш за дзясятак кніг, шырока друкуюцца ў рэспубліканскай і замежнай прэсе, удзельнічаюць у міжнародных форумах, фестывалях, навукова-краязнаўчых праграмах і канферэнцыях, выступаюць у бібліятэках і працоўных калектывах, перад школьнікамі і вайскоўцамі, у музеях і кніжных крамах.
Такія святы, як “Лунінская восень”, фестываль рускай паэзіі “Мы наро-джаны дзеля натхнення”, Дзень паэзіі з гучаннем вершаў на розных мовах, ужо не адзін год прыцягваюць сваёй папулярнасцю вялікую чытацкую аўдыторыю. Літаратурная прастора Брэстчыны ўсё больш каласіцца новымі добрымі справамі ды важнымі падзеямі.
З 2007 года лепшым майстрам пяра ўручаецца прэмія аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка. Пашырае свае межы творчая імпрэза “Фарбы Берасцейшчыны”. Новымі праектамі сталі беларуска-ўкраінская гумарына “Смех заваёўвае Сусвет”, адкрыццё салона “Жывапіс. Музыка. Літаратура”. У атмасферы казачнасці адбылося адкрыццё “Літаратурнай альтанкі”. Раз у два месяцы выходзіць інфармацыйны бюлетэнь “Літагляд”, у якім друкуюцца кніжныя навінкі нашых пісьменнікаў, планы і мерапрыемствы з удзелам творцаў Брэстчыны. Важным набыткам стаў выдадзены бібліяграфічны даведнік абласнога аддзялення СПБ “Творчы партрэт пісьменніцай суполкі”, складзены Надзеяй Парчук.
Працяг таксама будзе. Цудоўным падарункам для пісьменнікаў і чытачоў стане выпуск альманаха аддзялення, у якім убачаць свет творы ўсіх членаў суполкі. Акрамя гэтага мы чакаем выхаду літальманаха “Берасцейская скарбніца”, рэдактарам і ўкладальнікам якога стаў пісьменнік Сяргей Белаяр. Пры гэтым робім намаганні, каб папулярызавалася наша творчасць і ў інтэрнэце. Таму з чэрвеня пачалі праект “Нашы пісьменнікі ў Вікіпедыі”.
– Таццяна Анатольеўна, як заўсёды, на свяце будзе шмат цікавага і відовішчнага. Дайце арыенціры гасцям, каб яны не згубіліся ў гэтым моры і змаглі больш падрабязна пазнаёміцца з творчасцю землякоў. Іншымі словамі: якая праграма ад Брэсцкага абласнога аддзялення будзе прадстаўлена ў Янаве ў гэтыя першыя вераснёўскія дні?
– Напярэдадні Дня пісьменства творцы Брэсцкага абласнога аддзялення ўжо наведалі Іванава. Сустрэча адбылася ў раённай бібліятэцы. Гэта стала добрай магчымасцю наблізіцца да атмасферы свята.
Непасрэдна 1 і 2 верасня галоўныя выступленні-прэзентацыі абласнога аддзялення адбудуцца ў павільёне “Слова пісьменніка”. Тут будзе разгорнута выстава карцін берасцейскіх пісьменнікаў-мастакоў Мікалая Бусько і Анатоля Галушкі пад назвай “Фарбы малой радзімы”, адначасова на стэндах – кніжныя навінкі нашых творцаў, у тым ліку і краязнаўчая літаратура. Маленькіх кнігалюбаў з нецярплівасцю будзе чакаць насычаная праграма “Казкі маёй Радзімы” з удзелам маладых пісьменніц Вольгі Сандрыкавай і Алены Папко.
Берасцейцы прымуць удзел у міжнародным круглым стале, пры-свечаным Году малой радзімы і перакладчыцкай дзейнасці, навукова-практычнай канферэнцыі “Іванаўскія чытанні”, далучацца да ўрачыстасцяў падчас адкрыцця і закрыцця Дня пісьменства. Менавіта ў рамках рэспубліканскага свята раскрыецца галоўная інтрыга: хто ж стане пераможцам абласнога літаратурнага конкурсу “Духоўная веліч”, які праводзіцца ўпершыню абласным аддзяленнем СПБ сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі і Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам.
– Ужо згадвалася пра асаблівасць сёлетняга свята, якое праводзіцца ў Год малой радзімы. Наколькі краязнаўчым будзе “ўхіл” мерапрыемстваў? Як шмат робяць берасцейцы, каб, вобразна кажучы, не абмялелі гістарычныя крыніцы роднага краю?
– На асобным вялікім стэндзе плануецца выстава “Кнігі Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаныя Году малой радзімы”. На ім шырока будуць прадстаўлены і нашы аўтары. “Радзімазнаўства” стала цэнтрам творчых знаходак і дасягненняў многіх сяброў абласной суполкі.
Пісьменнікі-краязнаўцы – творцы, улюбёныя ў родны край, – гэта сапраўдныя захавальнікі нашага мінулага, складанай айчыннай гісторыі. Яны па крупінках збіраюць самае каштоўнае – народную памяць. Многія ведаюць, наколькі паспяхова ў галіне краязнаўства працуеце вы, Анатоль Расціслававіч. Унікальнай крыніцай ведаў стаў таксама краязнаўчы альманах Брэсцкага раёна “Астрамечаўскі рукапіс”, які выпускае вядомы пісьменнік Аляксандр Валковіч.
Прыцягнулі ўвагу вялікай чытацкай аўдыторыі, запомніліся сваёй значнасцю, папоўніўшы літаратурную скарбонку, праект Вячаслава Бурдыкі “Берасцейскія дыяменты”, кнігі Анатоля Крэйдзіча, Аляксандра Юдзіцкага і Мікалая Панасюка, Георгія Тамашэвіча, Зінаіды Дудзюк і Таццяны Канапацкай, Фёдара Саевіча, Анатоля Дзенісейкі і Расціслава Бензерука.
– Для кожнай справы патрабуецца працяг. І прыгожае пісьменства ў гэтым не выключэнне. Як працуе аддзяленне з пачаткоўцамі – тымі, хто толькі спрабуе станавіцца на крыло ды мае надзею ўзляцець на літаратурны Алімп?
– Вядома ж, Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ аказвае дапамогу маладым літаратарам. На працягу вучэбнага года кожны апошні чацвер месяца а 17-й гадзіне ў нашым офісе, размешчаным па адрасе: Брэст, праспект Машэрава 75/1, пакой 605, працавала школа маладога літаратара. З гэтай восені ў ёй – чарговы навучальны год.
Сёлета пабачыў свет зборнік юных паэтаў і празаікаў “Адкрыццё-2018” (гэткія зборнічкі выходзяць ужо не першы год, сапраўды адкрываючы новыя таленавітыя імёны). Удзельнікамі творчага праекта сталі пераможцы літаратурнага спаборніцтва абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сумесна з філфакам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна ў мінулым сезоне ўпершыню адбыўся конкурс “Маладая літаратурная крытыка”, а самыя юныя таленты мелі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе чытачоў “Зорны спеў”, які адбыўся ў абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці. Прычым, упершыню дзеці чыталі творы выключна берасцейскіх паэтаў і празаікаў.
Жыццё творчае віруе, не спыняецца. З кастрычніка бягучага года плануем новае літаратурнае спаборніцтва для юных талентаў. Дапамагаюць узрошчваць іх і літаратурныя клубы. Так, сябра нашай творчай суполкі Таццяна Шульга працуе са студэнцкай творчай моладдзю Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яе выхаванцы неаднойчы станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў. У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна працуе клуб “Адкрыццё”, які ўзначальвае Зінаіда Дудзюк. Працягвае працу пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі літаратурны клуб “Літара”, што дзейнічае на базе Гарадскога цэнтра культуры.
Адным словам, літаратурнае жыццё на Берасцейшчыне шматграннае і вельмі цікавае, насычанае творчасцю. Пра ўсё гэта можна будзе ў чарговы раз даведацца ў цудоўным старажытным Янаве, дзе вось-вось фанфары абвесцяць пачатак грандыёзнага свята ў гонар роднага, трапяткога, наймілейшага ў свеце беларускага Слова. Прыязджайце на сустрэчу з кнігамі і іх шматлікімі стваральнікамі!
– Дзякую за змястоўную размову.
Інтэрв’ю браў Анатоль БЕНЗЯРУК.

На здымку: сябры берасцейскай пісьменніцкай суполкі.

Popularity: 1%

«Школьные» вопросы и финансовое оздоровление

На прошлой неделе состоялось очередное заседание районного исполнительного комитета, которое вёл руководитель района Дмитрий Городецкий. На повестке дня значилось рассмотрение двух вопросов. О готовности детских садов и школ Жабинковщины к началу учебного года доложила начальник отдела по образованию райисполкома Галина Бурко. Так, в 2018/2019 учебном году в районе будут обучать юных жабинковцев в 26 учреждениях образования. Продолжат работу 11 школ и 12 детских садов, центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, социально-педагогический центр, районный центр творчества для детей и молодёжи, а также детский дом семейного типа, в котором сейчас воспитывается семеро детей.
Охват дошкольным образованием детей в возрасте от трёх до шести лет составит около 97 % (в т.ч. на селе – около 96 %).
– Все дети, достигшие 3-летнего возраста (116 человек), обеспечены местами в городских детских садах, – подчеркнула Галина Степановна. – Однако около 135 детей в возрасте от 2 до 3 лет не смогут посещать дошкольные учреждения города, поскольку перенаполнение от фактической мощности составляет 35 %.
Поэтому родителям двухлеток предложены места в сельских детских садах (аг. Б. Яковчицы и Степанки).
Что касается школ, то в предстоящем учебном году в учреждениях общего среднего образования будет обучаться около 2885 учащихся, что на 30 больше, чем в прошлом году. 1 сентября текущего года за парты сядут около 330 первоклассников.
Для учащихся 10 классов пяти учреждений образования (трёх городских школ, лицея и Кривлянской средней школы) будет организовано профильное обучение. Галина Степановна в своём выступлении подчеркнула, что впервые в районе откроется класс аграрной направленности в Кривлянской средней школе.
Какая учёба на голодный желудок? Чтобы ученики с удовольствием питались на переменках в школьных столовых, отремонтированы пищеблоки в Ракитницкой, Ленинской, Яковчицкой и Матеевичской школах на сумму 6 218 руб. Так, приобретено технологическое оборудование для пищеблоков на сумму более 6000 рублей: электрокипятильники, стеллажи, производственные столы, хлебный шкаф, обновлен кухонный и столовый инвентарь, посуда.
Чтобы мальчишки и девчонки вовремя являлись в классы и группы, на балансе отдела по образованию находится 17 автобусов, 4 из которых со сроком эксплуатации более 10 лет. Ремонт школьных автобусов и государственный технический осмотр был проведен по графику, согласованному с ОАО «Жабинковская сельхозтехника».
Вместе с тем, как с сожалением отметила Галина Бурко, на сегодняшний день имеется вакансия водителя школьного автобуса в Ленинской средней школе.
Из районного бюджета на проведение текущего ремонта выделено 117 984 рубля и на проведение капитального ремонта зданий – 629 000 рублей. Всего 746 984 рубля, что в 1,5 раза больше, чем в прошлом году.
Текущий ремонт проведён во всех школах и садах, для этих целей закуплены строительные материалы на сумму более 16 000 рублей. Текущий ремонт подрядным способом выполнен в 12 учреждениях, капитальный – в пяти. Проведена тепловая модернизация яслей-сада № 5 Жабинки, завершается 1-я очередь капитального ремонта яслей-сада № 4.
Не удалось отремонтировать спортивный зал в первой городской школе – эти работы перенесены на следующий год.
Приняты меры по выполнению ремонта кровель яслей-садов № № 2, 3 и 4 Жабинки, аг. Ракитница и аг. Озяты на общую сумму более 35 000 рублей. Проводятся работы в районном центре творчества для детей и молодёжи.
Начальник отдела по образованию райисполкома также подчеркнула, что приведены в надлежащее состояние спортивные площадки и стадионы, территории учреждений образования, подъездов и подходов к ним.
Однако, в школах и садах ещё необходимо восстановить и обновить площадки для изучения правил дорожного движения. С положительной стороны докладчица отметила площадки яслей-сада в агрогородке Ракитница, яслей-сада № 1 в Жабинке, Озятского детского сада, Кривлянской средней школы.
В рамках подготовки к районному празднику «Дожинки-2018» проведены ремонтные работы в Ракитницкой средней школе и яслях-саду на сумму около 50 000 рублей. В школе заменены дверные блоки, осуществлён ремонт холла, крыльца главного входа, ведутся работы по установке игрового оборудования, в детском саду отремонтированы кровля, забор, веранды.

Специалисты ОАО «Жабинковская сельхозтехника» обес-печили горячей проточной водой умывальные раковины в санузлах Старосельской, Кривлянской и Ракитницкой школ. Вместе с тем, в 2019 году необходимо продолжить работы в данном направлении в средних школах № 1 и № 2 Жабинки.
В учреждениях образования, расположенных вблизи автомобильных дорог, установлены ограждения, препятствующие свободному выходу на проезжую часть, оборудованы пешеходные переходы, установлены искусственные неровности, ограничивающие скорость движения транспортных средств.
За счёт средств местного бюджета продолжено комплексное оснащение учреждений образования современными средствами обучения и учебным оборудованием: закуплены школьные парты с наклонной поверхностью для учащихся первых классов сельских школ, классные доски, кровати, столы на сумму более 13 000 рублей.
– Однако в школах в дальнейшем нужно целенаправленно обновлять ученическую мебель: необходимо заменить 37 классных досок, приобрести более 400 парт с наклонной поверхностью, ученических столов и стульев, шкафов, – подчеркнула Галина Степановна.
– Таким образом, отделом по образованию, подведомственными учреждениями образования обеспечиваются условия для организации образовательного процесса по подготовке к новому учебному году. С 1 сентября все учреждения образования района начнут работу в обычном режиме, – сделала вывод Галина Бурко.
Второй вопрос, который значился в повестке дня, – отчёт Павла Шидловича, директора ОАО «Орепичи». Павел Александрович рассказал на примере хозяйства, которым успешно руководит, как реализуется Указ Президента Республики Беларусь от 4 июля 2016 года № 253 «О мерах по финансовому оздоровлению сельскохозяйственных организаций». Чтобы слова не расходились с делом, участники заседания выехали на МТФ «Шпитали», чтобы воочию убедиться, что было предпринято в плане улучшения производственно-экономических показателей хозяйства, усиления трудовой дисциплины, улучшения кормовой базы и т. д.
Павел Александрович (кстати, самый молодой среди руководителей сельхозорганизаций района) рассказал, с какими проблемами пришлось столкнуться, встав «у руля» реорганизованного в 2017 году ОАО «Орепичи».
– Чтобы стабилизировать производственно-финансовое положение ОАО «Шпитали», вошедшего в перечень неплатежеспособных сельскохозяйственных организаций, подлежащих досудебному оздоровлению в рамках Указа Главы государства № 253, в октябре 2017 года хозяйство было реорганизовано путем присоединения к ОАО «Орепичи», – рассказывал Павел Алекандрович. – Необходимость проведения конкретных мероприятий по стабилизации предприятия была, прежде всего, вызвана сложным финансовым положением, в котором оказалось хозяйство.
По состоянию на 1 июля 2017 года просроченная задолженность хозяйства перед ОАО «Банк развития Республики Беларусь» по основному долгу и по просроченным процентам составляла свыше 560 тыс. руб. Финансовое состояние ОАО «Шпитали» не позволяло не только свое-
временно погашать просроченную и текущую задолженность по кредитам и процентам собственными средствами, но и обслуживать кредиторскую задолженность, которая составляла 3919 тыс. руб. (в том числе просроченная 2056 тыс. руб.).
После объединения образовано хозяйство с площадью сельхозугодий почти 5 тысяч гектаров. Объединение позволило оптимизировать использование машинно-тракторного парка, животноводческих помещений и размещение поголовья животных, структуру посевных площадей. Это в совокупности с повышением уровня исполнительской и технологической дисциплины дало положительный результат.
После объединения хозяйств мы сделали ставку на производство молока. Поголовье скота на первое августа составило 4949 голов, в том числе 1405 коров, плотность КРС на 100 га сельхозугодий 99,8 головы, в том числе 28,3 коровы.
Повышение уровня концентрации позволило группировать КРС по половозрастным критериям, продуктивности. В растениеводстве объединение существенно облегчило подбор участков для сельскохозяйственных культур с учётом их специфики.
Также созданы более оптимальные структурные подразделения: мы повысили эффективность существующих, закрыли малые структурные подразделения с низкой эффективностью. Уменьшили персонал работников с 232 до 205. Вышеперечисленное позволило существенно увеличить уровень производительности труда, в первую очередь за счёт увеличения производства валовой продукции. По итогам семи месяцев 2018 года рост производства валовой продукции в ОАО «Орепичи» в сопоставимых ценах составил 111,8 %, в т.ч. животноводства 114,9 %, растениеводства 103,3 %.
Увеличение производительности труда позволило поднять среднемесячную заработную плату на 137,6 %, за январь–июль 2018 года она составила 692 рубля. Увеличился валовой надой молока и составил 5625 тонн, что на 115,7 %, или на 762 тонны, больше, чем за соответствующий период 2017 года. При этом надой молока на корову вырос на 114,3 %, или на 501 литр.
К уровню прошлого года объём реализованного молока вырос на 116,1 %, или на 711 тонн. Сортом «экстра» реализовано 45,9 % – на 14,6 % больше, чем годом ранее.
За реализованное молоко получено 3177 тыс. руб. выручки (без НДС), темп роста к аналогичному периоду прошлого года составил 137,0 %.
За семь месяцев текущего года получено 360,7 тонны мяса КРС, что составляет 111,9 %
к прошлогоднему уровню. Среднесуточный привес составил 527,8 грамма.
Задолженность по кредитам и займам снизилась с начала года на 5 % до 2786 тыс. руб. Просроченной задолженности по основному долгу по кредитам и займам не имеется.
В объединённом хозяйстве появилась возможность реконструкции животноводческих помещений. В настоящее время реконструированы помещения для содержания ремонтного молодняка КРС на ферме «Лойки» и 4-рядный коровник на ферме «Орепичи». Это позволило увеличить сохранность молодняка текущего года до 93 %, (+6 п.п. к уровню прошлого года).
Рассказывал директор хозяйства и о ситуации, которая сложилась с заготовкой кормов. По мнению Павла Александровича, в этом вопросе не всё гладко:
– В текущем году погодные условия не позволили заготовить корма в планируемом объёме. При плане 9,4 тыс. тонн травянистых кормов для общественного поголовья заготовлено пока 2,2 тыс. тонн кормовых единиц, что на 1 тысячу тонн меньше прошлогоднего. В пересчёте на одну условную голову скота заготовлено 5,09 центнера кормовых единиц при плане 27 ц к. ед.
Заготовлена 291 тонна сена, или 32 % к плану, сенажа и зерносенажа – 4729 тонн, или 38 %. Хотим заготовить 26 тыс. тонн силоса при плане 21,9 тыс. тонн.
Кроме этого, в текущем году в ОАО «Орепичи» наблюдается сложная ситуация с зернофуражом, связанная с недобором зерна. Валовой сбор зерна составил 3480 тонн при задании 5450 тонн. Недобор зерновых колосовых планируется компенсировать за счёт уборки 200 гектаров кукурузы на зерно.
Поделился Павел Шидлович и планами на ближайшую перспективу. Так, необходимо достроить здания на фермах «Грабовцы» и «Шпитали» для осеменения тёлок, площадку для временного хранения навоза, профилакторий и помещения для содержания и выращивания телят, бетонированную площадку для выгула тёлок на ферме «Налезники», три силосно-сенажные траншеи.
После посещения животноводческих помещений МТФ «Шпитали» участники вернулись в зал заседаний райисполкома, где продолжили обсуждение второго вопроса. Свою оценку видения происходящего дал заместитель председателя, начальник управления райсельхозпрода Александр Кучинский. Он также про-анализировал производственные и финансовые результаты работы сельхозорганизаций Жабинковщины.
Итоги заседания райисполкома подвёл руководитель района Дмитрий Городецкий. В работе заседания также принимала участие депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Беловежскому округу № 8 Жанна Стативко, которая затем провела «прямую телефонную линию» со своими избирателями.
Светлана КИСЛАЯ.
Фото автора.

Popularity: 1%

Работа з дрэвам захапляе

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.

З канца жніўня ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў пачаў працаваць гурток мастацкага выпілоўвання, выпальвання і разьбы па дрэве пад кіраўніцтвам Аляксандра Крачко. У размове Аляксандр Сяргеевіч расказаў, што з дзяцінства любіў працаваць з дрэвам, захапляўся разьбой. Побач быў прыклад бацькі, які меў такое ж хобі, а таксама дзядулі – сталяра-цесляра.
У адзін са жнівеньскіх дзён я наведалася ў тэрытарыяльны цэнтр і пабывала на занятках гуртка. Пад кіраўніцтвам выкладчыка Сяргей Палуночкін выразаў электрычным лобзікам. Побач Уладзімір Шорах (на здымку) спачатку спецыяльнай наждачнай паперай апрацоўваў дэталі свайго вырабу, а потым афарбоўваў іх марылкай. Глеб Андрасюк з дапамогай алоўка і калькі наносіў выяву будучага вырабу. Усе за працай, усім цікава, што атрымаецца ў выніку. Кожны створыць дрэва-цуд з пышнай кронай і ажывіць яго фарбай.
Як адзначыў Аляксандр Крачко, наведвальнікі гуртка будуць навучацца лобзікавай разьбе, выпальванню, фігурнай рэзцы і такарнай апрацоўцы дрэва. Заняткі праходзяць кожны дзень з панядзелка па пятніцу і доўжацца на працягу дзвюх гадзін. Наведаць іх запрашаюцца інваліды першай і другой груп. Для гэтага звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які знаходзіцца па адрасе: г. Жабінка, вул. Калгасная, 4 або тэлефануйце на нумар 2-57-33.

Popularity: 1%

Заўжды ў баявым страі добраахвотныя памочнікі ДАІ

Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Амаль 60 гадоў таму ў Савецкай краіне ўпершыню былі створаны дабравольныя народныя дружыны. Працяг сваёй гісторыі яны маюць і ў сённяшняй незалежнай Беларусі. Адна з найбольш актыўных, што дзейнічае на Жабінкаўшчыне, існуе пры аддзяленні Дзяржаўтаінспекцыі. Пра яе справы расказвае камандзір дружыны Уладзімір Верацёлка.
І Ў СВАЕ СЕМДЗЕСЯТ Уладзімір Іванавіч захоўвае жвавасць рухаў ды розуму. Гаворыць пра сур’ёзнае з усмешкай:
– Пакуль сэрца б’ецца, трэба жыць з карысцю. Часам пытаюцца знаёмыя: навошта табе дружына? каму гэта патрэбна? Здаецца, і ўзрост ужо далёка не юначы, можна ж і пажыць спакайней. А я так лічу: калі за даміно прысядзеш, з лавачкі аднойчы ўжо і не ўзнімешся. А так, побач з маладымі, міжволі сам сябе адчуваеш маладзейшым, быццам сілкуешся іх энергіяй. За гады мы настолькі згуртаваліся! Хлопцы добрыя, з такімі, як гаворыцца, і ў разведку пайшоў бы. Вы больш пра іх пішыце, калі ласка, а пра мяне навошта?
Яно, канечне, так. Ды без кіраўніка, які сапраўдны заўзятар сваёй справы, было б многае інакш. І ў тым, што дружына, так бы мовіць, сапраўды “баявая адзінка”, існуе не на паперы, а ў сапраўднасці, без перабольшвання вялікая заслуга Уладзіміра Верацёлкі.
…ЗВЫЧАЙНА Ў ВЕЧАРОВУЮ пару пасля працоўнай змены дружыннікі пад кіраўніцтвам інспектараў ДАІ выходзяць на дзяжурства. І ў выхадныя ды святочныя дні ім нярэдка даводзіцца ўдзельнічаць у захаванні парадку. Бо ў кожнага ёсць разуменне: каб свята не азмрочыла нейкая непрыемная сітуацыя ды ўсё прайшло па-сапраўднаму бездакорна, патрэбна дапамога іх рук. Асабліва карыснымі бываюць дзяжурствы на жабінкаўскіх вуліцах у значныя святы: 9 Мая, падчас Дня Незалежнасці, чарговай гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на мерапрыемствах, прысвечаных Дню горада.
Вось усяго некалькі лічбаў, што могуць характарызаваць іх дзейнасць. Толькі ў мінулым годзе сябры дружыны адпрацавалі 1606 гадзін, здзейснілі амаль чатыры сотні выхадаў на дзяжурствы, паўдзельнічалі ў выяўленні больш за тысячы парушэнняў правілаў дарожнага руху.
З чаго ўсё пачыналася для Уладзіміра Іванавіча і ягоных сяброў?
Каб расказаць пра тое, патрэбна перанесціся больш чым на два дзясяткі гадоў назад. У 1995-м падпалкоўнік Верацёлка, якому давялося паслужыць не толькі ў Савецкім Саюзе, але і ва Усходняй Германіі, выйшаў у запас і пераехаў на малую радзіму жонкі – у жабінкаўскую вёсачку Сенькавічы. Як старшыні раённага савета Беларускага таварыства аўтамотааматараў Уладзіміру Іванавічу даводзілася шчыльна кантактаваць з супрацоўнікамі мясцовага ДАІ. Неўзабаве выспела ідэя даць у раёне новае жыццё руху дабравольных народных дружын.
– У 1997–1999 гадах стварыўся касцяк нашай будучай арганізацыі, – працягвае ўспамін кіраўнік дружыны. – У яго ўвайшлі, можна сказаць, на сённяшні дзень ветэраны-дружыннікі Анатоль Васільевіч Засімук, Міхаіл Міхайлавіч Катовіч, Андрэй Іванавіч Ляўковіч, Аляксей Уладзіміравіч Панасік і Віктар Мікалаевіч Якімавец.
Значна паспрыяла развіццю руху дружыннікаў пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якая выйшла восенню 2003 года. Гэткім чынам на падставе закона краіны “Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку” зацвярджалася Палажэнне аб дабравольнай народнай дружыне. Наступным крокам стала прыняцце адпаведнага рашэння райвыканкама. Дзеля папярэджання і прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў было вырашана стварыць пры райаддзеле міліцыі добраахвотную дружыну па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. З гэтага моманту рух дружыннікаў на Жабінкаўшчыне набыў заканадаўчы статус і па-сапраўднаму атрымаў другое сваё нараджэнне.
У выніку шэрагі дружыннікаў пачалі папаўняцца новымі сябрамі па рэкамендацыях арганізацый і прадпрыемстваў, найперш цукровага завода (да слова, сёння ў дружыне пры ДАІ, якая аб’ядноўвае тузін асоб, палову складаюць менавіта цукравары, у іх ліку – Юрый Вавін, Павел Казак, Уладзімір Дэц, Юрый Алясюк).
СВАЮ ДЗЕЙНАСЦЬ Уладзімір Верацёлка і яго каманда арганізуюць пад кіраўніцтвам раённага штаба добраахвотных дружын, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк. Арганізацыя знаходзіцца пад непасрэдным кіраўніцтвам АДАІ. Як падкрэслівае суразмоўца:
– У аснове нашай дзейнасці – пытанні, звязаныя з кантролем парадку на дарозе, выкананнем ПДР кожным з удзельнікаў руху, а таксама ўсталяванне разумнага дыялогу ды кантакту кіроўцаў і пешаходаў з інспектарамі Дзяржаўтаінспекцыі.
Галоўнае ўсё ж не пакаранне, а прафілактыка, лічыць Уладзімір Верацёлка, бо патрэбна турбавацца, каб падзеі на шашы не прывялі да бяды. На жаль, людская бесклапотнасць часам спрыяе непазбежнаму. Даводзілася назіраць страшныя вынікі. Згадваецца выпадак, што адбыўся некалі каля Сенькавічаў. Запомніўся ён не толькі тым, што было свята “на Юр’я”, а аднаго з загінулых звалі Юрыем, але найперш узрушыла ўсведамленне: гэтай аварыі магло б не быць, калі б хоць нехта спыніў п’янага кіроўцу таго “Мерседэса”, не дазволіў яму сесці за руль (а тое, што вадзіцель нападпітку, як высветлілася пазней, бачылі многія)…
– Як сутыкаешся непасрэдна з выпадкамі, калі гінуць людзі, не можаш заставацца абыякавым. Нездарма ўсё ж гавораць: правілы дарожнага руху напісаны крывёю. Каб кожны выконваў іх, не паўтараючы чужых памылак, нічога дрэннага не здаралася б на нашых дарогах, – упэўнены кіраўнік дружыны. – Трэба, каб гэта пачыналі разумець з самага маленства.
Таму дружыннікі гэтак шмат увагі ўдзяляюць адукацыі падрастаючага пакалення. Не толькі выступаюць перад школьнікамі, але й штогод актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні раённага спаборніцтва юных інспектараў дарожнага руху. Акрамя таго, сябры дружыны праводзяць прафілактычную работу і сярод саслужыўцаў, на месцах сваёй паўсядзённай працы. Нездарма ў арганізацыю аб’ядналіся людзі з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, часам і юрыдычнай адукацыяй, што маюць адносіны да кіравання аўтатранспартам.
– Значны стымул для нашай дзейнасці, – падкрэслівае Уладзімір Іванавіч, – гэта наяўнасць у працоўных дагаворах арганізацый і прадпрыемстваў заахвочвальных момантаў. Напрыклад, на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” (генеральны дырэктар Віктар Міронаў) работнік, які ўваходзіць у ДНД, мае дадатковыя дні да сацыяльна аплачваемага водпуску з разліку адзін дзень за тры выхады на дзяжурства дружыны (але не больш за тры дні). Было б вельмі добра, каб і ў іншых арганізацыях з’явіліся такія дамоўленасці.
ПАДЧАС ДЗЯЖУРСТВАЎ дружыннікі ўдзельнічаюць у затрыманні парушальнікаў заканадаўства, аказваюць дапамогу на дарозе ў час ДТЗ, ствараючы ўмовы для эвакуацыі пацярпелых і транспартных сродкаў.
За сваю карысную дзейнасць пяцёра жабінкаўцаў адзначаліся Ганаровымі граматамі Упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў краіны. У ліку ўзнагароджаных – Аляксей Грыцук, Анатоль Засімук, Павел Казак, Міхаіл Катовіч, Яўген Смалюк. Пра апошняга – асобная размова.
Прынцыпова добрасумленны чалавек. Такімі словамі характарызуе свайго калегу Уладзімір Верацёлка. І ў гэтым ён мае вялікую рацыю. Доўга яшчэ будзе помніцца гучная справа, што мела месца некалькі гадоў таму. У ёй Яўген Уладзіміравіч праявіў сябе з найлепшага боку.
…Каля апоўначы ў Жабінкаўскі РАУС прыйшло паведамленне пра дзёрзкае злачынства ў суседнім Камянецкім раёне. На фермерскую сядзібу ўварваліся рабаўнікі. Пагражаючы расправай, трое невядомых прымусілі малалетняга сына гаспадароў паказаць, дзе схаваны сямейныя грошы. Са сваёй здабычай злодзеі кінуліся наўцёкі. Каб не даць ім збегчы, неадкладна быў абвешчаны план-перахоп. На затрыманне выехалі супрацоўнікі міліцыі, а з імі – і дружыннік. Неўзабаве на дарозе Камянец – Федзькавічы праваахоўнікі спынілі іншамарку. Пакуль інспектар ДПС правяраў дакументы ў кіроўцы, Смалюк заўважыў, як пасажыр нешта кінуў пад машыну. Аказалася, гэта быў пакет, а ў ім – долары, скрадзеныя рабаўнікамі. Зламыснікі былі затрыманы і пазней на падставе закона панеслі заслужанае суровае пакаранне.
Яўген Смалюк як надзвычай актыўны сябра дружыны і цяпер працягвае надзейна выконваць свае абавязкі. З ягоным удзелам летась затрыманы тры вадзіцелі ў нецвярозым стане, у гэтым годзе – яшчэ адзін. Гэткім чынам Яўген Уладзіміравіч у чарговы раз ліквідаваў пагрозу, што нясе не толькі сабе, але й акаляючым яго людзям п’яны, не зусім адэкватны кіроўца.
Нібыта падводзячы рысу пад расповедам, Уладзімір Верацёлка гаворыць на развітанне:
– Я чалавек старой загартоўкі, адношуся да пакалення, што адыходзіць. Хочацца ўсё ж, каб ішлі на змену маладыя, актыўныя, дужыя, гатовыя ўзяць адказнасць за парадак на роднай зямлі. Калі кожны на сваім месцы будзе рабіць для гэтага хоць невялікі ўнёсак, тады абавязкова на ёй наступіць росквіт.
На здымку: Анатоль ЗАСІМУК і Міхаіл КАТОВІЧ.

Popularity: 1%